Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«ШІ — толькі вішанька на торце»: Barclays звальняе 5000 супрацоўнікаў, распрацоўшчыкаў цяпер трэба менш

Брытанскі банк скароціць каля 5000 працоўных месцаў, або 5% персаналу, да канца 2026 года. Кампанія тлумачыць рашэнне павышэннем эфектыўнасці дзякуючы новым тэхналогіям, у тым ШІ. Скарачэнні закрануць і распрацоўшчыкаў.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
«ШІ — толькі вішанька на торце»: Barclays звальняе 5000 супрацоўнікаў, распрацоўшчыкаў цяпер трэба менш

Брытанскі банк скароціць каля 5000 працоўных месцаў, або 5% персаналу, да канца 2026 года. Кампанія тлумачыць рашэнне павышэннем эфектыўнасці дзякуючы новым тэхналогіям, у тым ШІ. Скарачэнні закрануць і распрацоўшчыкаў.

Каля 1000 супрацоўнікаў ужо страцілі працу, яшчэ 4000 плануецца скараціць да канца снежня. Прыкладна 60% скарачэнняў прыпадзе на дапаможныя падраздзяленні банка, у тым ліку ІТ-каманды.

«Мы скарачаем у тым ліку распрацоўшчыкаў, паколькі ШІ робіць нашых супрацоўнікаў прадукцыйнейшымі», — заявіла фінансавы дырэктар Barclays Ана Крос.

Асноўныя скарачэнні звязаны з брытанскім рознічным бізнесам Barclays. Пры гэтым частка абслугоўваючых яго падраздзяленняў знаходзіцца ў Індыі, дзе таксама чакаюцца масавыя звальненні. 

Кіраўнік банка Сі Эс Венкатакрышнан падкрэсліў, што ШІ — толькі частка маштабнейшай праграмы мадэрнізацыі і скарачэння выдаткаў. «ШІ — гэта вішанька на торце, а не сам торт», — заявіў ён, растлумачыўшы, што для эфектыўнага ўкаранення нейрасетак кампанія спачатку павінна абнавіць тэхналагічную інфраструктуру.

Barclays разлічвае, што меры павышэння эфектыўнасці дазволяць зэканоміць больш за £1,1 мільярда ў 2027 годзе (каля $1,47 мільярда). Пры гэтым банк застаецца прыбытковым. Паводле вынікаў трэцяга квартала яго прыбытак да выплаты падаткаў вырас на 12% і дасягнуў £2,3 мільярда (каля $3,08 мільярда).

Прафсаюз Unite раскрытыкаваў рашэнне Barclays. Ягоная кіраўніца Шэран Грэм абвінаваціла банк у выкарыстанні ШІ як падставу для звальненняў замест перанавучання супрацоўнікаў.

Barclays — не адзіны буйны банк, які звязвае скарачэнне персаналу з укараненнем ШІ. Пра падобныя планы раней паведамлялі HSBC, Standard Chartered і Danske Bank.

Стваральнік OpenClaw прасадзіў $10 млн на ШІ-токены за месяц. Кажа, не ўсё з карысцю

Па тэме

Экс-CEO Google расказаў, як ШІ-агенты зжаруць сярэдні менеджмент, а Anthropic расце хутчэй за Google

Цімлід адгукнуўся на вакансію ў сваю каманду і атрымаў адмову праз 6 хвілін

Чытайце таксама
Брытанскі банк скароціць 7 тысяч супрацоўнікаў — заменіць «менш каштоўны чалавечы капітал» на ШІ

1 каментарый
«Кожная кампанія перакамплектавана як мінімум на 25%»: чаму хваля «ШІ»-звальненняў ў бігтэху ператвараецца ў парахавую бочку

2 каментарыя
Масавыя скарачэнні праз ШІ, здаецца, ўсё

ШІ з'еў кэш: Oracle выдасць яшчэ $700 млн на новыя скарачэнні

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.