Беларусам, якія хочуць, але не могуць кінуць паліць, дапаможа ШІ
Спецыялісты РНПЦ псіхічнага здароўя распрацоўваюць матывацыйную праграму на базе штучнага інтэлекту для тых, хто хоча кінуць паліць. Пра гэта расказала намесніца дырэктара па навуковай працы цэнтра, прафесар Марына Скугарэўская.
«Праграма распрацоўваецца ў межах навуковага праекта. Выкарыстоўваецца тэхналогія штучнага інтэлекту з улікам асаблівасцей міжпаўшарнай асіметрыі, то бок адрозненняў у працы паўшар’яў мозгу», — адзначыла яна.
Праграма дапаўняецца апытальнікамі і матывацыйным ролікам, які ўзмацняе жаданне кінуць паліць. Скугарэўская ўказала, што асноўная праблема курцоў — адсутнасць устойлівага жадання кінуць паліць.
Праграма з’яўляецца адным з варыянтаў шматузроўневага лячэння. Акрамя ШІ, прапануюцца медыкаментозная падтрымка і псіхатэрапія.
Читать на dev.by