Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«70% дактароў будуць не патрэбныя праз 5–10 гадоў». Новы праект Мельнічка — AI-доктар

Медыцынскі стартап Doctorina выйшаў са stealth mode у стадыю запуску прадукту. Фаўндары — Юрый Мельнічак, Дар’я Царык, Аляксандр Сялецкі і Ганна Платніцкая.

49 каментарыяў
«70% дактароў будуць не патрэбныя праз 5–10 гадоў». Новы праект Мельнічка — AI-доктар

Медыцынскі стартап Doctorina выйшаў са stealth mode у стадыю запуску прадукту. Фаўндары — Юрый Мельнічак, Дар’я Царык, Аляксандр Сялецкі і Ганна Платніцкая.

Дар’я распавяла devby.io, чаму AI ставіць дыягназы лепш за «біялагічных дактароў», і як такія стартапы адчуваюць сябе у «чырвоным акіяне».

Уклалі 250 тысяч еўра, на бліжэйшыя паўтара года патрэбна 2 мільёны

— На якой стадыі цяпер праект?

— Шэсць месяцаў мы працавалі над тэхналогіяй, сёння ў нас запушчаная вэб-версія Doctorina, версію для Android таксама можна спампаваць, а аплікацыя для Apple цяпер знаходзіцца ў публічным тэставанні.

Нягледзячы на поўную адсутнасць рэкламы, у нас ужо больш за дзве тысячы карыстальнікаў, а нядаўна мы запусціліся на Product Hunt — гэта дало яшчэ больш за 400 карыстальнікаў. Нам было важна праверыць, ці зможам мы апрацоўваць нагрузку ў рэжыме рэальнага часу, калі сэрвісам адначасова скарыстаюцца некалькі соцень карыстальнікаў.

— Колькі грошай ужо ўкладзена?

— На стадыі pre-seed на распрацоўку тэхналогіі мы выдаткавалі 250 тысяч еўра. З рэлізам на Product Hunt мы пераходзім да seed-раўнду і пачынаем рэйзіць: нам патрэбна 2 мільёны еўра на бліжэйшыя 18 месяцаў працы. Раўнд яшчэ не закрыты, мы цяпер у працэсе камунікацыі з інвестарамі, якія цікавяцца праектам.

— Ці вялікая каманда працуе над праектам?

— Я, наш медыцынскі дырэктар Ганна Платніцкая, CEO Аляксандр Сялецкі, фаўндар і інвестар Юрый Мельнічак, CTO Павел Саталкін,  медыка-рэсёрч Станіслаў Салавей, тры бэкэнд-інжынеры, фронт-інжынер і дызайнер. І цяпер мы актыўна шукаем маркетолага.

Ганна Платніцкая

— Як працуе Doctorina

— Трэба зарэгістравацца, а потым апісаць сваю праблему, звязаную са здароўем, і атрымаць кансультацыю віртуальнага доктара. Па ўзаемадзеянні сэрвіс цалкам нагадвае чалавека: як на прыёме ў доктара, трэба распавядаць пра сімптомы і адказваць на ўдакладняючыя пытанні. У выніку карыстальнік атрымлівае рэкамендацыю ад Doctorina.

Цяпер таксама працуем над магчымасцю загружаць у сэрвіс фота, звязаныя з хваробай.

— Чым гэта адрозніваецца ад ChatGPT?

— Калі ў ChatGPT загрузіць гісторыю хваробы з усімі сімптомамі і анамнезам, ён дасць меркаваны верагодны дыягназ, і зробіць гэта лепш за біялагічнага доктара.

Але гэта вельмі рэдкі выпадак, калі чалавек добра разумее, што адбываецца з яго целам. У класічным сцэнары пацыенты звяртаюцца з некалькімі сімптомамі, і доктар (жывы ці віртуальны) павінен самастойна сабраць астатнюю інфармацыю, каб вызначыць, што адбываецца і як гэта лячыць.

ChatGPT не ўмее весці дыялог, ён не збірае анамнез. Ён нікіолі не стане медыцынскім сэрвісам, не будзе аказваць медыцынскія паслугі, выпісваць рэцэпты і прызначаць лячэнне.

Таму ChatGPT, як і іншыя LLM, трэба разглядаць як інструменты, якія мы сярод іншага выкарыстоўваем у Doctorina. Каб нейрасетка дакладна дыягнаставала, яе трэба стабілізаваць рознымі агентамі, памяншаць колькасць галюцынацый, навучыць збіраць анамнез — гэтым мы і займаемся ў сваім праекце.

— Якая медыцынская экспертыза вам патрэбна, каб ствараць тэхналогію Doctorina?

— Сёння ў свеце ўжо існуе дастаткова ведаў, каб з’явілася Doctorina.

І для дыягностыкі медыцынская экспертыза ўвогуле не з’яўляецца ключавой. Галоўнае — гэта цікавае інжынернае рашэнне.

Мы перадусім ствараем інжынерныя рашэнні. Медыцынская экспертыза выкарыстоўваецца намі на этапе ўнутранага тэставання, каб стабілізаваць і адкалібраваць сістэму, але не для вызначэння яе межаў, не для аналізу або логікі, бо людзі памыляюцца. І мы, як і шмат іншых праектаў і каманд, не хочам пераносіць у сістэму доктарскія «памылкі тых, хто выжыў».

— Якія дадзеныя патрэбныя стартапу для навучання і дзе вы іх бераце?

— Мы не навучаем, мы выкарыстоўваем OpenAI, а на тэстах таксама Grok. Там ёсць уся чалавечая база ведаў, лепшай не знойдзеш.

Далей плануем навучанне ўжо на даных нашых карыстальнікаў, каб даваць ім персаналізаваныя пашыраныя прагнозы па іх здароўі і жыцці.

Праз 10 гадоў у кожнага будзе свой ШІ-доктар

— Ці можа нейрасетка лячыць лепш за жывога доктара?

— Менавіта такая наша мэта — быць лепшымі за біялагічнага доктара, і з гэтым мы ўжо спраўляемся. Мы хочам выправіць недасканаласць існуючай медыцынскай сістэмы і камунікацыі паміж доктарам і пацыентам.

Як адбываецца цяпер: пацыент прыходзіць на агляд да доктара, апісвае ўсё, што з ім адбываецца, доктар нешта мяркуе і выпісвае накіраванне на аналізы.

Але ў свеце страхавой медыцыны ўсё завязана на грошы, і таму доктар не можа адразу накіраваць пацыента на ўсе аналізы і абследаванні, ён прызначае нешта адно. Пацыент гэта робіць, дыягназ не пацвярджаецца, і ён зноў запісваецца на кансультацыю. Так губляецца час, і часам гэта прыводзіць да смяротных вынікаў.

Па-другое, доктар дзейнічае, абапіраючыся на свой досвед і абмежаваныя даныя. Калі ён нешта не ўлічыў і яго здагадка аказалася памылковай, пачынаецца доўгі рух у няправільным напрамку, што таксама прыводзіць да страчанага часу, пагаршэння стану або смерці.

Я ведаю канкрэтныя прыклады, калі дзеці з міядзістрафіяй Дюшэна прыходзілі да педыятра з трывожнымі сімптомамі, але ім казалі, што гэта або норма, або давайце праверым нешта іншае. Бо педыятры яшчэ ва ўніверсітэце бачылі адзін абзац у падручніку пра гэта рэдкае генетычнае захворванне і нават не маглі ўявіць, што сутыкнуцца з ім на практыцы.

У многіх людзей са спінальнай мышачнай атрафіяй такія ж гісторыі: правільны дыягназ яны атрымлівалі тады, калі ўжо было позна нешта рабіць.

У адрозненне ад жывога доктара, ШІ-сэрвісы не дапускаюць катэгарычнасці, бо алгарытмы працуюць на аснове дыферэнцыяльнага аналізу і адначасова выдаюць досыць шырокі шэраг верагодных дыягназаў, вылучаючы сярод іх галоўны. І пацыент атрымлівае дарожную карту далейшых дзеянняў, каб выключыць ці пацвердзіць гэтыя дыягназы.

Напрыклад, на тэстах мы бачым, што Doctorina ва ўсіх выпадках паказвае, што трэба зрабіць дадатковы генетычны тэст, калі ў пацыента ёсць сімптомы, падобныя да міядзістрафіі Дюшэна. І далей ужо адказнасць пераходзіць да пацыента: гатовы ён здаваць аналізы, каб разабрацца са сваім здароўем, ці не.

— Ці павінен чалавек пераправяраць дыягназы, пастаўленыя ШІ?

— Мы не лічым, што біялагічны мозг можа з вышэйшай якасцю ацаніць вынікі працы сістэмы. Таму ў нас распрацаваная складаная сістэма ўнутранага тэставання, калі сістэма сама сябе правярае ў бясконцым цыкле, зыходзячы з роляў супервізара, пацыента і доктара.

ШІ можа памыліцца толькі ў выпадку, калі няправільна апісаная сімптаматыка. Але нават у такім выпадку ў дыферэнцыраваным шэрагу ўсё адно будзе прысутнічаць здагадка пра гэтае захворванне.

— Ці застанецца месца жывым дактарам у медыцыне?

— На ўсіх тэматычных канферэнцыях гавораць, што першасныя тэрапеўтычныя кансультацыі дакладна будуць замененыя ШІ. Максімум праз 10 гадоў у кожнага чалавека ў смартфоне будзе свой персанальны ШІ-доктар.

У іншых сферах медыцыны штучны інтэлект і робаты таксама спраўляюцца лепш і хутчэй, чым чалавек. Напрыклад, хірургічны робат Da Vinci робіць аперацыі лепш, чым любы доктар. У медыцынскіх цэнтрах Германіі вынікі КТ і МРТ ужо правяраюцца ШІ, і праграма значна дакладней робіць прагнозы. ШІ ў анкалогіі лепш за чалавека прадказвае развіццё метастазаў, што дазваляе прымаць рашэнні пра лячэнне значна раней. Нядаўна я была ў стаматолага, і па здымку раскладку для імплантаў робіць праграма са штучным інтэлектам, хаця яшчэ пяць гадоў таму гэтым займаўся доктар уручную.

Таму я думаю, што ў медыцыне праз 5–10 гадоў каля 70% дактароў стануць не патрэбныя. А тыя, хто застанецца, будуць займацца чымсьці цікавым, а не манатоннай ручной працай.

Ну, а ў бедных рэгіёнах дактароў і так не было, там і губляць няма чаго.

— Ці будуць людзі давяраць віртуальным дактарам?

— Маладое пакаленне не хоча хадзіць да дактароў афлайн. Яны спрабуюць вырашаць свае праблемы са здароўем самастойна, выкарыстоўваючы ChatGPT, Doctorina і іншыя сэрвісы.

Ёсць такія людзі і ў іншых пакаленнях: мая маці, якой 68 гадоў, карыстаецца Doctorina. Яна ненавідзіць хадзіць па дактарах, таму раней «лячылася» разам з «Доктарам Google». Дзе, дарэчы, можна знайсці спасылкі на вельмі дзіўныя рэкамендацыі па лячэнні.

Патрапіць да доктара складана нават у развітых краінах

— Ці павышае развіццё праектаў з віртуальнымі дактарамі даступнасць медыцыны? Ці, наадварот, гэта стварае няроўнасць у магчымасцях, бо карыстацца сэрвісамі змогуць толькі тыя, у каго ёсць смартфон і платная падпіска?

— Ёсць даследаванне, якое паказвае, што ў бедных рэгіёнах смартфонаў больш, чым прыбіральняў. І гэта сапраўды так: у Гватэмале і на Балі я не бачыла ніводнага чалавека без смартфона — нават самыя бедныя людзі мелі іх.

У М’янме, дзе цяпер вельмі дрэнная сітуацыя з медыцынай, дактары робяць УЗІ дыстанцыйна пры дапамозе спецыяльных праграм на смартфонах. У Лацінскай Амерыцы і Афрыцы з дапамогай тэлефона робяць ЭКГ. Ёсць аплікацыі ў сферы дэрматалогіі, якія, напрыклад, могуць праверыць скуру на наяўнасць меланомы. Таму медыцынскія сэрвісы — гэта дакладна пра павелічэнне даступнасці медыцыны.

Акрамя таго, у бедных рэгіёнах у людзей часта выбар такі: або нічога, або ШІ-доктар. Мы ўбачылі ў Гватэмале, што каля 50% смерцяў звязаныя з тым, што людзі своечасова не звярталіся да доктара, а лячылі сімптомы магіяй і лістамі падарожніка.

Хаця нават простая рэкамендацыя тэрмінова звярнуцца ў хуткую дапамогу або ў фельчарскі пункт значна зніжае ўзровень смяротнасці. Асабліва гэта крытычна для педыятрыі, бо ў гэтых рэгіёнах высокая дзіцячая смяротнасць па вельмі банальных прычынах.

— Ці патрэбныя такія віртуальныя дактары ў Заходняй Еўропе і іншых багатых рэгіёнах свету?

— Медыцына ў развітых краінах моцна перагружаная, бо вялікая колькасць насельніцтва — гэта сталыя людзі. Таму клінікі «пыласосяць» усе B2B-рашэнні, якія хоць неяк скарачаюць час камунікацыі доктара з пацыентамі, бо дактароў не хапае, а іх працоўны час каштуе вельмі дорага.

І людзям нават у багатых краінах даводзіцца карыстацца Google, ChatGPT і іншымі медыцынскімі ШІ-сэрвісамі, каб вырашыць свае нескладаныя тэрапеўтычныя пытанні.

Такім чынам, такія рашэнні патрэбныя ўсім, проста прычыны для іх выкарыстання могуць быць рознымі.

Рынку хопіць на ўсе стартапы

— Ці шмат канкурэнтаў у вашай сферы?

— З пункту гледжання B2B-прадуктаў гэта сапраўдны «чырвоны акіян».

Але ён быццам бы бездонны, бо нават на маю пошту прыйшло больш за дваццаць прапаноў ад клінік з запытам на аптымізацыю, а яшчэ некалькі мы прывезлі з вэб-саміту.

Аднак мы свядома не ідзем у B2B, бо гэта ўсё адно праца на ўмацаванне пазіцый дактароў, а нам хочацца стварыць прадукт для звычайных карыстальнікаў, якія не маюць медыцынскіх ведаў.

З заснавальнікамі падобных прадуктаў, што ўжо ёсць на рынку, мы амаль з ўсімі знаёмыя. І я не магу сказаць, што мы канкуруем, бо аўдыторыі хопіць на ўсіх — мы ўсе вельмі ўпэўнена адчуваем сябе на рынку, які насамрэч бязмежны: усяго на планеце больш за 8 мільярдаў людзей, і кожнаму з іх час ад часу патрэбна дапамога доктара.

А прыкладна 4 мільярды людзей цяпер, на жаль, не маюць доступу да медыцыны.

І я лічу, што мы ўсе, хто працуе ў медыцынскай B2C-тэматыцы, зацікаўлены ў з’яўленні як мага большай колькасці падобных прадуктаў. Бо гэта дазволіць мацней уплываць на рэгулятараў і хутчэй змяняць заканадаўства. На жаль, менавіта з-за пытанняў рэгулявання медыцынскія стартапы сёння ідуць у B2B — бо гэта бяспечна. А працаваць у B2C — наўпрост з карыстальнікамі — гэта ўжо рызыкі.

— Як на вас уплывае заканадаўчае рэгуляванне?

— З цяперашнім наборам функцый пакуль ніяк, бо мы займаемся інфармаваннем пра здароўе, а не, напрыклад, выпісваннем рэцэптаў.

Усе палохаюць рэгулятарамі, але калі сутыкаешся з гэтым — усё не так страшна. Але важна разумець, на якой ты пазіцыі: цяпер мы знаходзімся ў сегменце AI technology information, health tech and fitness, а не healthcare. У бліжэйшы час будзем атрымліваць патэнт на тэхналогію, а праз год-паўтара — ліцэнзію medical device. Для гэтага трэба будзе клінічна пацвердзіць дакладнасць нашай дыягностыкі, і гэта дасць нам права казаць, што мы дыягназ-tool, а не проста інфармацыйны сэрвіс.

Я ўжо бачу, што рэгулятары пачынаюць гаварыць пра дэмакратызацыю ў сферы medical devices, але тут усё моцна залежыць ад палітычных рашэнняў. Бо медыцына — гэта велізарныя грошы, і эканомікі краін могуць не вытрымаць хуткіх зменаў у гэтай сферы.

— У якіх напрамках медтэху цяпер больш за ўсё стартапаў?

— Мне здаецца, што цяпер шмат класных стартапаў у самых розных сферах. Як прадпрымальніца, я б дакладна не пайшла ў бізнэс на wearable дэвайсах для здароўя. Іх цяпер вельмі шмат, але большасць гіне, бо яны не змаглі «па жалезе» дацягнуць да клінічнай валіднасці.

Яшчэ да з’яўлення LLM вельмі папулярнымі былі сімптом-чэкеры, дзе трэба выбіраць са спісу, што ў цябе баліць і як ты сябе адчуваеш. Іх дагэтуль шмат, але якасць такой дыягностыкі вельмі нізкая. Дарэчы, менавіта з-за гэтага нам пастаянна даводзіцца тлумачыць, чым Doctorina адрозніваецца ад падобных праграм.

Стартап-тусоўка ў Берліне круцейшая, чым у Варшаве

— Паколькі вы жывяце ў Берліне, падзяліцеся ўражаннямі пра ўмовы для стартапаў у гэтым горадзе: што адбываецца ў мясцовым стартап-ком’юніці?

— Увогуле, Doctorina зарэгістраваная на Кіпры, у Гватэмале і ў Германіі, то бок у нас тры краіны.

Што тычыцца Германіі, то з пункту гледжання рэгулятараў умовы для стартапаў тут не вельмі добрыя. Але стартап-тусоўка выдатная: вельмі шмат магчымасцяў, хабаў, канферэнцый, сустрэч. Дакладна больш, чым у Польшчы, Літве ці Латвіі. Аднак мы амаль ні ў чым не ўдзельнічаем, бо адразу ідзем у манетызацыю: цягам месяца-двух ужо пачнем зарабляць самі.

— Як вы плануеце манетызавацца?

— Не магу пакуль гэта распавядаць, бо гэта наша моцная канкурэнтная перавага, і мне б не хацелася даваць ідэі аналагічным праектам на рынку.

Магу толькі сказаць, што ўвесь функцыянал будзе даступны бясплатна, бо ў нас вельмі моцная гуманістычная місія: мы не можам абмяжоўваць людзям доступ да асноўных функцый.

— Што яшчэ ў бліжэйшых планах?

— Закрыццё seed-раўнда інвестыцый, атрыманне ліцэнзіі medical device і шырокі выхад на рынак Лацінскай Амерыкі.

Проста зараз мы працуем над зваротнай сувяззю ад першых сапраўдных юзераў, аналізуем дынаміку і думаем, як паляпшаць ужо не тэхналогію, а сам прадукт.

«Цяпер найлепшы час каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з камюніці ў Варшаве?
«Цяпер найлепшы час, каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з кам’юніці ў Варшаве?
Па тэме
«Цяпер найлепшы час, каб пачынаць стартап». Пра што Юрый Мельнічак размаўляў з кам’юніці ў Варшаве?
Gero які змагаецца са старэннем атрымаў яшчэ $6 млн. Галоўны інвестар зноў Мельнічак
Gero, які змагаецца са старэннем, атрымаў яшчэ $6 млн. Галоўны інвестар зноў Мельнічак
Па тэме
Gero, які змагаецца са старэннем, атрымаў яшчэ $6 млн. Галоўны інвестар зноў Мельнічак
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
2

"в медицине через 5-10 лет около 70% врачей станут не нужны" с некоторой "галлюцинацией" :) имеет смысл спросить человека И чатбота

1

Опять восполение чьей-то бурной фантазии...

8

Абсолютная ерунда. Через 5-10 лет будет такая же нехватка врачей, дикие очереди и неслабый чек за услуги. Да, вероятно, у них будет оборудование нового поколения и ai тулы, но заявлять, что 70% врачей будут не нужны - просто форменная глупость. Причин слишком много, чтобы здесь их расписывать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 10:05

4

Буду токсиком, уж простите

1 Есть желающие отправить свои фото в Гватемалу? или может на Кипр?!
2 Если продукт бесплатный - ты сам продукт

Наверняка в будущем все так и будет, но сейчас инвесторам (жадным капиталистам) нет дела до тех 4 млрд людей, которые страдают от не оказанной медицинской помощи.

Знаете, если бы такой проект делали вчерашние выпускники вуза, можно было бы понять их наивный взгляд на мир и желание его спасти.
Но тут, прикрываясь благими целями, проект пилят уже бывалые воротилы it бизнеса. Хайп на AI, спекуляции на реальных проблемах людей, и все ради бабла.

Такой проект реально делать только как госзаказ, при чем если государство само наступит на горло страховых кампаний и частной медицине, ради благих намерений.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 10:09

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-3

Лучше за подписку AI платить, чем ZUS Анежке или Зуске, которой глубоко пофиг на моё здоровье и мой перформанс.

2

Как и Гупте пофиг на твое здоровье и перформанс даже при наличии недешевой страховки в дубаях.
Кстати, а с пенсий в дубаях как?

2

В будущем всё так непременно и будет, но только после того, как законодатели придумают, как все эти ИИ-ассистенты облагать ответственностью за принимаемые решения, в том числе врачебные. Ну или хотя бы облагать ответственностью компании, выпускающие виртуальных врачей.

Собственно, поэтому и фокусируются на этих 4 млрд, до которых никому дела нет. Чтобы не нести ответственность.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 11:46

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Всё так, у кожанных программистов и врачей нет никакой отвественности за результат.
Как только AI сервис сможет давать какие то гарантии, это перевернёт рынок.

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
0

Ага, точно так же, как "автопилот" Тесла, которому больше чем 10 лет. Очередная шиза для продажи нуворише-инвесторам.

0

Аж интересно стало, как можно ожидать гарантий от сервиса. 🤣
Так можно ожидать гарантий и от скамейки, что в ней нет гвоздя.

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье
6

Думаю, что когда схлопнется очередной пузырь аи доткомов, лет через 5-10,Не нужны будут все эти Дарьи, Юры, Саши и Ани тоже

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 10:40

1

нет никаких пузырей. Всё намного банальнее и прощеё. AI это просто дополнительный инструмент. Те кто без AI не мог работать, останутся на том же уровне. Те кто умеет адаптироваться, станут сильнее, т.к. AI помогает искать информацию намного быстрее чем класический поисковик...

3

Я помню в 2015, когда ходил в Juno, леди-в***он говорила, что через 5 лет водители будут не нужны. Шел 2025...
А касательно врачей, они будут нужны всегда. Хотя бы пальцем тыкнуть =)
Да и не всегда то, что думает (рассказывает) пациент является первопричиной.

1

леди джедай или как там было ))))

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

бариста?

0

Она самая, которая каждое предложение заканчивала "Я варю вкусный кофе" =)

0

А может я напрасно настроен так скептически и нас ждет прекрасное будущее. Вместо дорогущих врачей и страховок будет подписка на докторину за 10 баксов в месяц. Прилажка диагноз поставит и к больному месту телефончик приложил и вуаля, снова как огурчик свеж и здоров.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 11:33

3

OK, взяли LLM, мультимодальную что б с фото, базу данных, векторную, окрестратор агентов и несколько агентов что б делать то что делают врачи (уточнять, вопросы и прочее) - дорисовали UI и поставили на сервер.

manus.ai справится за 20 минут.

Да, отполировали чуток, ок, еще неделя.

Через 5 лет такой стартап будет не нужен - vanilla LLM просто будет знать все про нас (уже знает много о тех что пользуется) и у каждого будет своя. Зачем столько усилий, когда все это уже далают мультиангентные системы.

Только никто пока (и в обозримом) отвественности за предложения и лечение нести не будет кроме врачей пока. Как интсрумент врачам - да, что б быть точнее и быстрее. Едва ли кто-то сегодня не может задать те же вопросы LLM что и этот стартап. Там где спешки нет - задать паре моделям такой же вопрос.

Если человек может написать только пару слов о своем состоянии - у модели будет не больше шансов чем у среднего врача.

Вопрос дигитализации всего что есть на каждого пациента, и постоить условный RAG для персонализированного совета не составлят много усилий.

Ключ в том что бы продать продукт а не в том что бы написать еще один интерфейс к LLM

Anonymous
Anonymous
0

Расскажите, какую ответственность несет врач, кроме как перед своей совестью? Ну и простое человеческое стремление уж совсем не лажать, или получить отзыв по-лучше.

Nik Burnt
Nik Burnt IOS Developer в Easybrain
2

Зависит от степени вреда, вплоть до уголовной несут

Anonymous
Anonymous
1

Ну это если совсем грязным шприцом колоть, или критическое что-то не заметить. Но там думаю все-таки люди сами вызовут скорую, а не в чатике будут спрашивать, что делать когда кровь после пореза не останавливается.

А вот всякие хронические штуки, или что-то комплексное так вообще никакой отвественности, ну не смог обнаружить или вылечить.. ну что поделать, куча историй как годами ходят по врачам ищут причину и случайно как-то находят на 10 раз, отвественности предыдущим девяти никакой за то что не вылечили, и деньги разумеется тоже никто не вернет за прописанное, но несработавшее лекарство. В западных странах страховка врачу все покроет, если дойдет до судов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 13:03

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье
0

Вы просто слабо представляете работу врача и наверно не сталкивались, слава богу
Это может быть, наверно, использовано скорее даже не врачом, потому что если будет какой тяжёлый и не однозначный случай, его ссылка что там какая то лэлэмка какой то там даши фиг знает как запиленная, что то там посоветовала, будеи мягко говоря смешной. Другой вопрос, что для людей, которые десятелетиямине вспоминают о том, что их боди стареет, то для чисто само чека, сгодится, Но дальше, после него, вся ответственность и решения за человечески врачом

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
1

Это может быть использовано врачом чтобы очень быстро подтянуть особенности тушки конкретного пациента и подсветить опасные/нездоровые участки, чтобы уже их врач конкретно и более внимательно рассмотрел.

Сейчас нету никаких проблем вылечить (или поддерживать здоровье) человека, просто для этого нужно иметь личного врача на несколько часов в месяц (не 15 минут на приём), который бы реально трекал все твои особенности и показатели. Богатые люди это легко себе позволяют.

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье
0

Для того, чтобы чисто теоретически могло быть использовано, как врачебный инструмент, должны быть собраны валидные данные, куча данных, потому что Вася, Коля, Петя, Саша - все разнын, а ещё ведь есть Радж, Джон, Хорхе, Мбанга со своей спецификой, И эти данные должны быть правильно сохранены или обработаны, что мягко говоря вряд-ли сделано в кустарных условиях стартапа, говорю, потому что как сто приходилось с этим иметь дело, А делится ими на semi free основаниях, вбухавши в подготовку кучу денег другие компании не хотят, Ну есть вариант вываливать всякую фигню, представляя это как блэк мэйджие бокс и как поссибилити кейсы

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 14:48

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
0

Конечно, я говорю про принцип того, как это можно реально полезно применить. Ни в коем случае не лечением одного человека по LLM-ным токенам рандомного гуманоида. В нынешней смешной итерации это звучит на уровне генерации брейн-рот контента.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2025, 15:17

6

Такая дичь, хайп и безграмотность.
Удачи так называемым фаундерам, флэшбэк Teranos очень напомнило.
Название смешное, Doctorina, Tractorina))
Догадайтесь где будут, через 5-10лет 70% тех, кто лечились у AI...

Nik Burnt
Nik Burnt IOS Developer в Easybrain
3

Это у них называется "прогрев гоев". Даёшь заявления с громкостью -120dB и потом ничего не выполняешь, так как уже продал эту нерабочую фигню каким-то л*хам.
Если от того что посоветует ИИ пациент пострадает посадят Мельничка или скинут на разработчиков/qa?

vasaris
vasaris HR в lamabadas
7

пажжите, то есть чтоб сделать сайт и фронтенд и обвязать этим чатпгпт нужно пару лямов??
попробовал этот сервис - нормально дебажит он питоновские стэктрейсы и сказки рассказывает от имени бабушки

-1

прапаную папрацаваць з нэймінгам, бо ёсць толькі адзін варыянт, які горш за Doctorina - гэта Doctorinoff

0

Хорошо хоть не блюющая радуга

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

70% врачей будут не нужны через 5-10 лет

Типа, вымрут почти все? Оптимистично...

сейчас мы активно ищем маркетолога

Я готов. Слоган: "Не помирай в очереди. Есть же наша прилага и удобный диван".

1

И для диагностики медицинская экспертиза вообще не является ключевой. Главное — это интересное решение.

Кажется, кто-то проговорился, что идея в том, чтобы просто продать свой AI-продукт, а не диагностировать заболевания. Как хорошо, что юристы придумали всякие отказы от ответственности.

spyro-teh-dragon
spyro-teh-dragon Founder в Lyakhtarat Media
0

То есть, в случае каких-либо ошибок и неучетов контекста 70% будут судиться с Юрой Мельничеком и Дарьей Царик?

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
1

Не, со специально нанятым CEO с Гватемалы, если он конечно не будет занят схваткой с пумой.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
2

В EU AI все равно скорее работать не будет.
Даже cross EU картотеку пациентов не вывезли.
При переезде по голубой карте надо начинать всё сначала.
На местной тарасянке рассказывать очередному ветеринару, который работает с 7 до 12 только в рабочие дни свою историю болезней.

Всё понимаю, демократия в Африке и крышечки для бутылок важнее...

0

Так и есть. Они для нас ветеринары, а мы для них — собаки сутулые.

3

Вы пра што-небудзь акрамя ШІ пішаце? Што ні запіс у стужцы, то пра ШІ 🥱

0

Da Vinci не заменил человека. Наоборот, за счет того что он позволяет точнее контролировать действия, сложных операций больше проводится и делают их люди.

1

Именно такая наша цель — быть лучше биологического врача

И монетизировать продажу лекарств станет проще. Ритейлер пока биологических врачей обойдет - пройдут месяцы. А тут релизнулся - и готово.

0

70 мало, говорите 90 и тогда найдутся дурачки инвесторы. С текущим положением дел можно с таким уже успехом диагнозы и по картам таро ставить, там тоже примерно 52% правильных ответов (как и у самой лучшей на сегодня нейросети)

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
0

Медицине как минимум 25 веков, как они её собираются заменить за 10 лет?

spyro-teh-dragon
spyro-teh-dragon Founder в Lyakhtarat Media
0

Да глупость просто, лишь бы громкое словечко воткнуть.

1

Но мы осознанно не идем в B2B, потому что это все равно работа на усиление позиций врачей, а нам хочется создать продукт для обычных пользователей, не обладающих медицинскими знаниями.

Не, если В2В, то лицензирование, регулирование, ответственность и прочие вредные для капиталиста штуки. Лучше прилашу шлёпнуть юзеру на телефон и тянуть по 20 баксов в месяц не неся никакой ответственности за диагнозы и рекомендации.

Бизнесмены ИМХО правы в оценках перспектив диагностирования с помощью ИИ. Они огромны. Но опять же, всё упирается в ответственность - кто её возьмёт на себя за выставленный диагноз. Стартаперы возьмут? Так они прямым текстом пишут что нет. Поэтому никуда врачи не денутся. Чем больше диагнозов будет генериться ИИ, тем больше врачей будет нужно, что бы из заапрувить и затем лечить. И в бедной упомянутой Гватемале прикладывание смартфона с диагнозом к болячке будет лечить не лучше, чем шаманы в отсутствие врачей.

0

Всё хорошо будет у врачей. Впрочем, у фаундеров тоже. Л*х - не мамонт

0

для диагностики медицинская экспертиза вообще не является ключевой. Главное — это интересное решение.

Нам часто не нравится, когда в нашу отрасль приходят из других профессий, заявляют, что образование в IT не обязательно, и настаивают на каких-нибудь нелепых решениях.
Здесь обратное движение: инженеры пошли в медицину ставить медицинские диагнозы, заявляя, что «для диагностики медицинская экспертиза вообще не является ключевой».
Пациента осматривать не нужно(!) - достаточно, чтобы он описывал в телефоне свои ощущения. От мастерства описания и будет зависеть точность диагноза.

ошибиться ИИ может только в случае, если неправильно описана симптоматика

то есть, почти всегда

0

Как по мне, так 70% врачей уже не нужны. И давно не нужны. Нужны только узкие специалисты - хирурги, стоматологи и т.д.. Большинство из нас идет в поликлиннику только за тем, чтобы 1) получить страховку, 2) получить больничный. А выписать себе парацетомол, витамины или антигистамины я и сам могу - как и каждый из нас, уверен.

0

парацетАмол, не увлекайтесь, всего лишь двукратная передозировка и новая печень может стоить очень дорого)

charlie
charlie Мастер высоких надоев в XZ Inc
0

Нашёл дураков и окучивает. В общем - молодец. Дураки для этого и существуют. А для профессионалов такие заявы - фуфло. AI-консультанты давным давно используются, но ни один разумный человек не заменяет ими врача. Там же первый вопрос: кто будет отвечать, если пациент копыта откинет? Программер, фаундер? Никто - не прокатит