Беларусаў з 2026 года абавяжуць сачыць за тым, што іх дзеці робяць у сеціве

З наступнага года бацькі ў Беларусі будуць абавязаны абараняць дзяцей ад «шкоднай» інфармацыі ў інтэрнэце. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на старшага інспектара па асобых даручэннях аддзела па арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх МУС Рамана Бардзеева.

1 каментарый

Ён адзначыў, што ўжо распрацаваны прававы акт, які ўдасканаліць ахову дзяцінства і правоў дзіцяці. «Унесены змены ў закон аб правах дзіцяці і ў кодэкс аб шлюбе і сям'і. Зменамі былі замацаваны абавязкі бацькоў забяспечваць абарону дзяцей ад інфармацыі ў інтэрнэце, якая прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю», — расказаў інспектар.

Таксама дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі будуць абавязаны інфармацыйна-кансультатыўна дапамагаць бацькам абараняць дзяцей ад непажаданай інфармацыі. Асноўныя палажэнні закона ўступяць у сілу ў наступным студзені.

Бардзееў сказаў, што летам заўсёды вышэй верагоднасць уцягвання дзяцей у супрацьпраўныя дзеянні, бо шмат вольнага часу і мала кантролю з боку бацькоў. Таму праваахоўнікі «ў гэты перыяд накіраваны на арганізацыю занятасці дзяцей, павышэнне ўзроўню іх лічбавай пісьменнасці і правядзенне розных прафілактычных мерапрыемстваў у аздараўленчых і прышкольных лагерах».

Інспектар падкрэсліў, што ў першую чаргу бацькі павінны растлумачыць сваім дзецям правілы паводзін у інтэрнэце і нагадваць пра небяспекі, якія там хаваюцца. «Чым раней пачаць прывіваць навыкі бяспечнага ўзаемадзеяння з віртуальным асяроддзем, тым мацней яны засвояцца. Тлумачым, што менавіта на бацьках ляжыць адказнасць за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў іх дзецьмі і яны ў першую чаргу павінны ажыццяўляць кантроль за тым, чым падлеткі займаюцца ў віртуальнай прасторы», — адзначыў ён.

Бардзееў дадаў, што калі бацька занадта клапатлівы і кантралюе дзіця «татальна», то дзіця можа замкнуцца і спрабаваць пазбегнуць нагляду. Ён прапанаваў выкарыстоўваць праграмы бацькоўскага кантролю. «Іх існуе вялікая колькасць як для кантролю мабільных тэлефонаў, так і для камп’ютараў або ноўтбукаў. Іх таксама можна спампаваць і ўсталяваць бясплатна. Гэтыя аплікацыі абмяжоўваюць тыя ці іншыя функцыі гаджэтаў. У іх можна адгарадзіць дзіця ад неспрыяльных сайтаў, працяглага знаходжання ў інтэрнэце або гульнях, а таксама кантраляваць яго актыўнасць у інтэрнэце і не дапускаць азнаямлення з непажаданым кантэнтам. Таксама можна адсочваць, дзе знаходзіцца дзіця ў любы момант па геалакацыі і шмат іншага», — параіў інспектар.

Але напрыканцы сказаў, што ніякія гаджэты і праграмы не змогуць замяніць простай бацькоўскай любові і граматна выбудаванай камунікацыі з дзіцём, таму перш за ўсё бацькі павінны будаваць «адносіны даверу» з дзецьмі.

Фаўндар Reddit хоча, каб яго 7-гадовая дачка карысталася ШІ кожны дзень. Айцішныя СЕО з ім не згодныя
Па тэме
Фаўндар Reddit хоча, каб яго 7-гадовая дачка карысталася ШІ кожны дзень. Айцішныя СЕО з ім не згодныя
У Беларусі ў 2 разы вырасла колькасць кібератак пад выглядам дзіцячага кантэнту
Па тэме
У Беларусі ў 2 разы вырасла колькасць кібератак пад выглядам дзіцячага кантэнту
У OpenAI назвалі чатыры навыкі, якія трэба развіваць у дзяцей у свеце ШІ
Па тэме
У OpenAI назвалі чатыры навыкі, якія трэба развіваць у дзяцей у свеце ШІ
З’явіліся падрабязнасці пра зборы для 10-класнікаў. Яны ўплываюць на пераход у 11-ы
Па тэме
З’явіліся падрабязнасці пра зборы для 10-класнікаў. Яны ўплываюць на пераход у 11-ы

Читать на dev.by