У OpenAI назвалі чатыры навыкі, якія трэба развіваць у дзяцей у свеце ШІ
Галоўны эканаміст OpenAI Ронні Чатэрджы — былы супрацоўнік адміністрацый Джо Байдэна і Барака Абамы — вывучае, якія прафесіі найбольш закране штучны інтэлект. У нядаўнім падкасце OpenAI ён назваў чатыры навыкі, якія бацькам трэба развіваць у сваіх дзяцей, каб яны сталі паспяховымі ў свеце ШІ.
Галоўны эканаміст OpenAI Ронні Чатэрджы — былы супрацоўнік адміністрацый Джо Байдэна і Барака Абамы — вывучае, якія прафесіі найбольш закране штучны інтэлект. У нядаўнім падкасце OpenAI ён назваў чатыры навыкі, якія бацькам трэба развіваць у сваіх дзяцей, каб яны сталі паспяховымі ў свеце ШІ.
Паводле слоў Чатэрджы, перш за ўсё трэба вучыцца крытычна мысліць і фармуляваць задачы.
«Трэба быць нейрапластычным, гнуткім і ўмець адаптавацца, бо свет будзе змяняцца вельмі хутка», — працягнуў ён. І дадаў, што змены адбываюцца не толькі ў ШІ, але і ў іншых сферах ад клімату да геапалітыкі, таму прыстасоўвацца давядзецца да многага.
Па-трэцяе, Чаттэрджы кажа, што вучыць сваіх дзяцей эмацыйнаму інтэлекту. Гэта асабліва важна зараз, калі ШІ усё часцей бярэ на сябе тэхнічныя задачы накшталт праграмавання.
«Лепшае, чаму можна навучыцца сёння, — гэта быць чалавекам, бо менавіта так мы зможам эфектыўна дапаўняць гэты неверагодны інтэлект», — адзначыў эканаміст.
Па яго словах, асабліва каштоўнымі стануць спецыялісты па продажах з глыбокімі тэхнічнымі ведамі і эмацыйным інтэлектам — менавіта яны ўмеюць мысліць шырока і знаходзіць нестандартныя рашэнні.
Чацвёртае — гэта уменні лічыць і пісаць. У дзяцей Чатэрджы ёсць калькулятары і сэрвісы для транскрыпцыі аўдыё, але ён усё роўна прымушае іх вучыць табліцу множання і вучыцца пісаць тэксты.
Чаттэрджы прызнаў, што дакладна прадказаць, як зменіцца свет і дзе будзе працаваць наступнае пакаленне людзей, немагчыма. Але дадаў, што не хвалюецца, кім будуць працаваць яго дзеці — яго ўласныя бацькі наўрад ці маглі прадказаць, якім будзе сучасны свет.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.