Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ

Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.

19 каментарыяў
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ

Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.

Праект «Тамтэйшыя» пагутарыў з Аляксандрам пра незвычайны світч — як родная філалогія дапамагае выжыць за мяжой.

«З кожным годам усё менш хачу вярнуцца ў ІТ. Мне падабаецца жыць свабодна»

— Я з’ехаў з Беларусі ў 2020 годзе — досыць тэрмінова, бо быў адным з арганізатараў страйкама БДУІР (тады вучыўся на чацвёртым курсе), і намі занялiся раней, чым астатнімі студэнтамі. У мяне нават не атрымалася скончыць семестр, не кажучы ўжо пра дыплом.

Апынуўся ў Кіеве — працягваў супрацоўнічаць з IBA, у якой працаваў да гэтага. Але было няпроста працаваць у хостэлах, паралельна займацца актывізмам, у галаве раіліся розныя думкі — цяжка было сканцэнтравацца, не было ніякага рэсурсу. Да таго ж я працаваў на дзяржаўным праекце. Ні начальству, ні заказчыку не падабаўся работнік з актыўнай палітычнай пазіцыяй. Неяк перадаў справы іншаму калегу, і тады мяне звольнілі.

Былі нейкія зберажэнні — таму на нейкі час сканцэнтраваўся на актывізме.

А ў ІТ так больш і не вярнуўся. Працаваць поўны дзень на якой-небудзь галеры з маім тагачасным ладам жыцця было нерэалістычна — а вакансій на паўстаўкі не было. І з кожным годам жадання ісці туды ўсё менш. Хочацца жыць больш свабодна.

«У Беларусі было страшна і сорамна гаварыць па-беларуску»

Чаму беларуская філалогія? Яшчэ да ўсяго гэтага я займаўся перакладамі тэлеграма і іншых праграмных прадуктаў на беларускую мову. І ў эміграцыі гэта стала для мяне часткай своеасаблівай псіхатэрапіі.

Беларускую мову я пачаў вывучаць больш грунтоўна яшчэ ў БДУІР — у нас быў адзін семестр па ёй, і неяк трэба было напісаць сачыненне. І я такі: «Ну што, я не напішу?! Я ж і пра тарашкевіцу ведаю, і пра арабіцу…» — ну, і напісаў. А мой ліст вярнуўся да мяне цалкам чырвоны. Гэта быў абсалютны правал. Вельмі сорамна! Менавіта тады я вырашыў заняцца вывучэннем беларускай мовы, а потым сканцэнтраваўся на камп’ютарнай лінгвістыцы.

Але ў жыцці на беларускую мову не пераходзіў. Мог адказваць у месэнджарах і ў тэматычных чатах — але размаўляў на расейскай. Мне было дыскамфортна ад адной думкі, што на мяне будуць коса глядзець, калі я штосьці скажу па-беларуску.

Мінск, Unsplash

Цікава, што нават калі я прыязджаў у Расію, было як быццам прасцей ужываць беларусізмы ў гаворцы. Нейкі нацыянальны гонар з’яўляўся — маўляў, я асаблівы, бо беларус. А ў Беларусі размаўляць па-беларуску было страшна і сорамна. Ну, тут яшчэ мой перфекцыянізм: думаў, пачынаць рана — буду трасяніць, словы падбіраць, а гэта ж непрыгожа.

Пачаў размаўляць па-беларуску, калі жыў ужо ў Польшчы. Быў тыдзень роднай мовы — і мы з дзяўчынай вырашылі: ну, будзь што будзе. Так супала, што праз некалькі дзён пачалося расійскае ўварванне ва Украіну. Таму праз тыдзень мы вырашылі ўжо не вяртацца да расейскай.

А цяпер я толькі па-беларуску і размаўляю — і нават больш, чым на польскай, бо кручуся ў беларускай супольнасці. За чатыры гады я па-руску ўжо крыху развучыўся размаўляць. Мне нават кажуць, што я «як іншаземец» гавару.

Пачаць не цяжка, галоўнае — супольнасць, падтрымка і пастаянная практыка. Ну і, вядома, нікуды не дзенешся — трэба чытаць. З гэтым якраз праблемы: культура чытання ў мяне слабаватая — занадта хутка паглыбляюся ў свае думкі, цяжка сканцэнтравацца, перачытваю адно і тое ж. Але я намагаюся чытаць!

«Часам пытаюцца: як можна жыць, калі ў цябе за душой менш за некалькі тысяч еўра? Мой даход — нават менш за тысячу»

Завязаў з распрацоўкай — зараз мяне корміць беларуская мова.

Людзі некалькі разоў пыталіся: як можна жыць, калі ў цябе за душой менш за некалькі тысяч еўра? Ну, мой даход менш нават за тысячу — але матэрыяльныя рэчы не так важныя, як магчымасць размаўляць з выдатнымі людзьмі, наведваць класныя мерапрыемствы, думаць, тварыць.

З часам зразумеў, што я вельмі хаатычны чалавек — не люблю рабіць адно і тое ж. Таму раблю рознае. У мяне няма пастаяннага месца працы: то там, то тут, нешта зраблю — нейкія грошы атрымаю. Ну і стыпендыя пакуль ёсць, але ўжо пераходжу на самазабеспячэнне, ёсць нават зберажэнні.

У асноўным я займаюся камерцыйнымі перакладамі — перакладаю субтытры для фільмаў і серыялаў, вось адну кнігу пераклаў.

Кампаніі, у тым ліку замежныя, замаўляюць пераклад праграмнага забеспячэння — для карыстальнікаў, якім патрэбна беларуская мова ў інтэрфейсе. Апошнія паўтара ці два гады неяк выстраліла — на беларускую мову пачалі актыўна перакладаць камп’ютарныя гульні. Ёсць попыт на пераклады беларускай літаратуры на польскую мову, а перакладчыкаў не хапае.

Я ў гэтым усім развіваюся. Беларуская мова ў гэтым плане выдатная: тут можна кожны дзень вывучаць нешта новае — кожны дзень адкрыцці, і кожны раз думаеш, што ты абсалютны дурань, бо нечага не разумеў. І гэта неяк пераварочвае тваю свядомасць. Людзі, якія толькі пачынаюць займацца беларускай мовай, не ўсведамляюць, наколькі яна глыбокая і колькі ў ёй розных таямніц.

«Палякі плацяць грошы, каб вывучаць беларускую мову»

Як я пачаў вывучаць беларускую філалогію ў познаньскім універсітэце ім. Адама Міцкевіча? Шчыра кажучы, спачатку план быў іншы: хацеў вучыцца на інфарматыцы — але мне не залічылі тры курсы ў БДУІР, а пачынаць з пачатку я не хацеў. Таму адпачыў адзін год — і пайшоў па іншай сцежцы.

Познань, Unsplash

Мая спецыяльнасць — даволі новая, яна з’явілася ў Познані ў 2021 годзе, гэта значыць мой набор — трэці.

З апошнімі двума наборамі ёсць праблемы — студэнты не даязджаюць, бо не могуць атрымаць візы, цэлы курс скасавалі. У мінулым годзе сярод абітурыентаў было шмат людзей з Беларусі — але толькі адна дзяўчына даехала, і яе перавялі на другі курс, яна цяпер вучыцца з намі.

Яшчэ ў нас навучаюцца палякі. Так, шмат людзей са спіса абітурыентаў — мёртвыя душы, бо паступаюць, каб атрымаць зніжкі на грамадскі транспарт.

Але калі палякі ходзяць на заняткі, то гэта іх выбар ад душы. Часта гэта людзі, якія вучацца на іншым напрамку — але плацяць дадаткова грошы, каб вывучаць беларускую мову. Яны ідуць у дэканат і патрабуюць, маўляў, «хачу беларускую мову», — бо адчуваюць у сабе нейкую цягу да беларускасці. Яны натуральна захапляюцца нашай мовай, гісторыяй, культурай.

У маёй групе вучыліся трое палякаў. Адной дзяўчыне было цяжка — вырашыла не працягваць навучанне, у другога хлопца з’явіліся сямейныя абставіны — але ён абяцаў вярнуцца, бо «беларуская мова самая класная сярод усходнеславянскіх».

«Беларусь для мяне — гэта частка сусвету»

Мне здаецца, што беларускасць у сябе могуць «раптам» адчуць людзі, якія нарадзіліся ў Савецкім Саюзе і ўвесь час жылі ў «рускім свеце». Я ж адчуваў сябе беларусам — заўсёды. А калі прыязджаў куды-небудзь, напрыклад, у Расію, то нават больш — і гэтым ганарыўся. А з гадамі мая ідэнтычнасць толькі расла і ўзмацнялася.

Так, у мяне быў іншы план у жыцці, а тут хоба-на — і ўсё змянілася, давялося з’ехаць. Але я так шмат кручуся ў беларускай супольнасці, што не адчуваю сябе адарваным ад радзімы. Кантактую з людзьмі, якія жывуць у Беларусі, цікаўлюся, што там адбываецца.

Так, туга была, асабліва ў першыя гады: не магу вярнуцца ў мой любімы Віцебск, пабачыцца з бабуляй, з катом. Але цяпер тут і маці з сястрой — у адным горадзе жывём. І тут беларуская супольнасць.

Аэрапорт Мінск-2, Unsplash

Ну, і я гляджу пазітыўна на жыццё — без тугі, без смутку: маўляў, якія мы, беларусы, гаротныя, як жа ў нас усё жахліва. Я ж не толькі беларус, але і чалавек — мне цікава і з іншымі народамі знаёміцца, у палякаў многаму вучуся. Беларусь для мяне не штосьці ізаляванае — гэта частка сусвету, і, адчуваючы ўнутры гэтую аснову — беларускасць, ты проста лепш разумееш сваё месца ў свеце.

«Вложил деньги от продажи дома в Беларуси». Как появилась «Камароўка» — ностальгический маркетплейс
«Вложил деньги от продажи дома в Беларуси». Как появилась «Камароўка» — ностальгический маркетплейс
По теме
«Вложил деньги от продажи дома в Беларуси». Как появилась «Камароўка» — ностальгический маркетплейс
Чытайце таксама
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
«Трасянка». На якіх мовах гавораць у эміграцыі — дома, на працы і з дзецьмі (з беларускай мовай усё цікава)
«Трасянка». На якіх мовах гавораць у эміграцыі — дома, на працы і з дзецьмі (з беларускай мовай усё цікава)
«Трасянка». На якіх мовах гавораць у эміграцыі — дома, на працы і з дзецьмі (з беларускай мовай усё цікава)
Паглядзім, на якіх мовах беларусы за мяжой размаўляюць у паўсядзённым жыцці і што наконт гэтага думаюць/адчуваюць.
24 каментарыя
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ
13 каментарыяў
Трамп увёў пошліны ў 25% для ўсіх, хто гандлюе з Іранам
Трамп увёў пошліны ў 25% для ўсіх, хто гандлюе з Іранам
Трамп увёў пошліны ў 25% для ўсіх, хто гандлюе з Іранам
11 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-23

Странная тяга к мёртвому языку если честно да и зачем, есть прекрасный и красивый русский язык, у меня если слышу беларуский язык сразу ассоциация что человек из деревни откуда то. Зачем мучать себя и людей вокруг, я если вижу что кто-то пишет на белорусском сразу скипаю, очень не приятно эту билеберду читать. Лучше уж английский/испанский как 2 язык учить, от этого реальный толк будет.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 12:16

slacker
slacker DevOops в dev/null
14

Занадта тоўста -паспрабуй танчэй

-13

Вы выиграли что-то конкретное?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 13:48

-13

Уровень у вас так себе :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 13:56

-13

Сейчас он бросит это дело. Тяга странная же.

-11

Спасибо, за то что скипнули платный отзыв :)

-10

Желаю Александру успехов. Ближайший круг людей Александра небезразличен к его интересам.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 14:10

-13

УВАЖ. ДЕВБАЕВЦЫ
Название рубрики уродливое.
Примите безвозмездно название "Ты-тул%20нацыi".

-11

del

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 15:09

-12

DEVBY

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 16:46

-13

дрочеры кнопочки минус, откусите себе пальцы, ибо язык у вас гнусный

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 16:56

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
9

Гы, дикий прапор накатил в пятничку вечером. Зырьте как его прёт :) Танцуют все!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 18:39

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
6

Настойку бояоышника на стекломое? от нее мутации в ДНК и лишние хромосомы у восточного народца возникают

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
4

До получки две недели. А пятница есть пятница, поэтому тщ там что-то "на вексель" взял в одном из кафе, возле казармы, куда никогда не ходит ни пожарка, ни санстанция. Это почти как чепок, но с "векселем" и водкой. Такой, малый успешный стабильный бизнес. Главное - давать на "вексель" и не распространяться.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2025, 22:25

-10

воу вот это познания. профессиональная травма? выперли со служебного места за недочет батона с маслом в чифане?) От этого эти фантомные боли и попытка на всех подряд навесить войсковые лычки?😂

-6

Умора. Планктон и пле́вки

8

Удивительный devby.
Некий калека в первом комментарии оскорбил язык, что можно легко квалифицировать под разжигание розни, как минимум, и до сих пор не удален, не исправлен. Напротив, комментарий а-ля данного, т.е. моего, фильтруются моментально, хотя в нем могут быть "задеты чувства" лишь одного индивида.

-2

Кулстори. Надеюсь получится и дальше выжить без IT. Хочу обратить внимание на фотографию с вывеской где одновременно и кириллица и латиница - создаётся ощущение что сгенерировано нейросетями.

toshnila
toshnila Consultant в Worldwide market
0

там спецом для вас прикрепили ссылку на сток. Фотка ещё 2019 года снятая на 6-й айфон