Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Карпарацыі адна за адной адмаўляюцца ад інклюзіі ў найме і ўвогуле. У Еўропе таксама? Гэта дрэнна?

Параўналі, як змянілася палітыка разнастайнасці і роўнасці ў ІТ-кампаніях у ЗША, Еўрасаюзе, Беларусі.

13 каментарыяў
Карпарацыі адна за адной адмаўляюцца ад інклюзіі ў найме і ўвогуле. У Еўропе таксама? Гэта дрэнна?

Параўналі, як змянілася палітыка разнастайнасці і роўнасці ў ІТ-кампаніях у ЗША, Еўрасаюзе, Беларусі.

Са зменай улады ў ЗША пачаўся імклівы адкат ад палітыкі разнастайнасці і інклюзіі, якая здавалася адным з фундаментаў амерыканскай бізнес-культуры. Лічыцца, што ўсё пачалося з трампаўскай забароны DEI у працы федэральных ведамстваў: пасля гэтага ад DEI адна за адной пачалі адмаўляцца і прыватныя кампаніі, у тым ліку бігтэх. Аднак насамрэч трэнд пачаўся яшчэ раней, і цяпер з кожнай кампаніяй трэба разбірацца асобна, калі менавіта яна пачала пазбаўляцца DEI. Так ці іначай, Build Remote налічыў 68 кампаній, якія скарацілі або закрылі праграмы DEI з 2023 года. Сярод іх Google, Meta, Amazon, Microsoft.

Але ці дакаціўся новы трэнд да Еўропы, і як ён рэалізуецца ў еўрапейскіх офісах транснацыянальных карпарацый? А ў амерыканскіх офісах сапраўды ўсё змянілася? І што, дарэчы, у Беларусі? Спыталі ў кіраўнікоў кампаній з беларускімі каранямі і супрацоўнікаў бігтэх-офісаў у ЕС і ЗША.

Што такое DEI

Абрэвіятура ад Diversity, Equity, Inclusion — «Разнастайнасць, роўнасць, інклюзія».

Сукупнасць прынцыпаў і практык, накіраваных на дасягненне прадстаўленасці і раўнапраўя для гістарычна непрадстаўленых і прыгнечаных сацыяльных груп. Ідэі DEI сфармаваліся ў ЗША ў 60-х гадах ХХ стагоддзя як частка барацьбы супраць расавай і гендарнай дыскрымінацыі, у 70-х прыйшлі ў карпаратыўны сектар і набіралі там папулярнасць ва ўмовах эканамічнага росту, які патрабаваў ад бізнесу кіравання камандамі, што складаліся з людзей розных этнасаў, гендарнай прыналежнасці, сексуальнай арыентацыі, фізічных магчымасцяў і г. д.

У вузкім сэнсе трактуецца як «пазітыўная дыскрымінацыя», або прадастаўленне пераваг пэўным групам, напрыклад, квоты пры найме. У шырокім сэнсе прадугледжвае стварэнне асяроддзя, у якім кожны чалавек адчувае сябе прынятым, каштоўным і такім, што мае роўныя магчымасці для ўдзелу і развіцця.

Што заўважылі беларусы ў ЗША

Зімой, неўзабаве пасля прыходу да ўлады Трампа, беларусы, якія працуюць у амерыканскіх карпарацыях, распавядалі пра адмену расавых квот пры найме, ўзмацненне іміграцыйнай палітыкі, адмову ад слоў equity, equality, climate, justice у дакументах. Аднак гэта быў хутчэй агульны кантэкст, што пануе навокал, заўважных зменаў непасрэдна на працы, паводле іх словаў, было няшмат: зніклі тампоны з мужчынскіх туалетаў.

А вось што айцішнікі ў ЗША распавядаюць цяпер.

Супрацоўнік стартапа і бігфармы: «Здаецца, тэма DEI пачала згасаць».

— Могу параўнаць, што адбываецца ў невялікім стартапе, у якога DEI — адна з ключавых каштоўнасцяў, і ў фармацэўтычнай карпарацыі. Абедзве кампаніі не адмовіліся ад DEI, але ў абодвух выпадках наяўнасць гэтых праграм ніяк не выяўляецца і на штодзённую працу не ўплывае. Увогуле, як мне здаецца, гэтая тэма пачала згасаць.

Раней яна выкарыстоўвалася як перадвыбарчы лозунг і падавалася як простае рашэнне многіх праблем, маўляў, амаль усе беды Амерыкі адбываюцца праз DEI. Ідэі разнастайнасці прэзентавалі выключна як прымусовыя квоты пры найме, якія нібыта прымушаюць кампаніі браць некваліфікаваных супрацоўнікаў.

Хаця гэта не так. Напрыклад, дзяржаўныя ўстановы былі абавязаныя проста размяшчаць аб’явы пра найм у раёнах, дзе жывуць меншасці і людзі з нізкім прыбыткам.

Увогуле, у рэальнасці ўсё значна складаней, хоць перагібы сапраўды былі, і цяпер вялікая індустрыя DEI-кансультантаў мае значна менш працы.

Я не ўдзельнічаю ў прыняцці фінальнага рашэння пра найм, адказваю толькі за адзін этап інтэрв’ю, але я НЕ бачу, каб DEI уплывала на гэтыя рашэнні.

Адначасова я не раз чуў, як людзі выказваліся супраць карпаратыўных анлайн-курсаў па DEI і падобных палітык, бо ўсе ўспрымаюць іх як бессэнсоўную абавязалаўку.

Супрацоўнік EPAM: «Трэнігі бываюць, астатняга не заўважаў»

— Наколькі мне вядома, у нас у EPAM не было аддзела DEI і такой палітыкі. Прынамсі, я не заўважаў. Ды і ў чым патрэба ў такім аддзеле, не вельмі зразумела — хіба што для атрымання дзяржаўных кантрактаў.

Так, трэнігі раз на год бываюць, але не памятаю, каб там гаварылі пра нейкія асобныя катэгорыі, хутчэй гэта звычайныя заняткі пра тое, як працаваць у офісе з людзьмі. Апошні быў мемны, яго, відаць, выкарыстоўвалі ў розных кампаніях — кавалак з яго нават выкладвалі на YouTube: там вельмі поўная жанчына скардзіцца, што да яе заляцаецца прыгожы мужчына ў офісе. Было вельмі смешна.

Заўв. devby: Наколькі нам вядома, палітыка DEI у EPAM усё ж такі ёсць, але падрабязнасцяў кампанія не паведамляла.

Супрацоўнік Amazon: «Перастаў указваць сваю расу і атрымаў працу»

Супрацоўнік офіса Amazon у ЗША таксама не змог дакладна сказаць, як змянілася палітыка інклюзіі ў кампаніі за апошнія месяцы. Паводле яго слоў, ад кіраўніцтва «ніякіх навін». Ён таксама выказаў здагадку, што працадаўцы баяцца «трывожыць грамадскасць, бо кожнае негатыўнае ваганне рынку — гэта мільярды даляраў страт».

— Калі чатыры гады таму я прыйшоў у кампанію, праходзіў шмат трэнігаў, адзін з іх быў па DEI. Магчыма, цяпер гэты трэнінг увогуле адменены, ды і тады ён выглядаў хутчэй «для галачкі». Там проста тлумачылі, што ўсе людзі розныя.

Напрыклад, такая сітуацыя: каманда распрацоўшчыкаў, усе — белыя хлопцы, і даўно працуюць разам. Прыходзіць новая дзяўчына, мусульманка. Хлопцы ў пятніцу вечарам абмяркоўваюць, як згулялі іх футбольныя каманды, не ўцягваючы ў размову навічка: маўляў, яна маўклівая і, хутчэй за ўсё, не любіць футбол. Задача — растлумачыць, што пол і знешнасць чалавека яшчэ не азначаюць, што ён/яна не любіць размаўляць або футбол.

Больш пра DEI у кампаніі мне не нагадвалі. Ды і ў трэнінгу па хайрынгу (а яго праходзяць усе супрацоўнікі пасля дасягнення пэўнага ўзроўню) пра DEI не было нічога.

У кожнай амерыканскай кампаніі ў розныя перыяды розныя правілы, але агульнае ўяўленне такое: пры працаўладкаванні трэба ўказваць расу і пол (іх можа быць з дзясятак). І калі ў вашым CV няма гучных кампаній, то можа пачацца «конкурс атэстатаў»: бот, які адбірае анкеты, можа звярнуць увагу на вашу расу.

Я з нейкага моманту перастаў указваць сваю расу (там ёсць пункт «не хачу адказваць») — не скажу, што рэкрутары пачалі часцей тэлефанаваць, але менавіта званок ад рэкрутара па анкеце «без расы» прынёс мне працу ў Amazon.

Амаль усе, з кім я размаўляў на гэтую тэму, лічаць, што DEI — дурная ідэя і што кампаніям яна не на карысць. У выніку такой палітыкі белы мужчына становіцца амаль што самым прыгнечаным. Тыповае меркаванне — што ў баскетбольную каманду набіраюць не паводле DEI.

У нашай кампаніі, акрамя распрацоўкі, шмат іншых відаў дзейнасці, ёй прасцей закрываць пытанне з разнастайнасцю. Куды складаней кампаніям з вялікім працэнтам распрацоўшчыкаў.

Наогул, я лічу, што барацьба за роўнасць і інклюзію ў амерыканскіх карпарацыях — гэта крывадушша, бо расавая сегрэгацыя адбываецца сама па сабе, беднасць і заможнасць маюць свой колер скуры. Тое ж і ў нас у кампаніі.

У інжынерных камандах — адны, сталы праціраюць іншыя, на ахове — трэція. Гэта яшчэ мацней узмацняе кантраст.

Фанфакт: латарэя грын-карт, у якую гуляюць тысячы беларусаў, называецца Diversity Immigrant Visa Program. Фактычна гэта тая ж DEI у маштабах краіны.

Як белы мужчына, ад адмены DEI я, хутчэй, толькі выйграю. Праўда, як распрацоўшчык з Беларусі, я мацней адчуваю несправядлівасць у сувязі з правіламі выдачы працоўных віз і рэлакейту.

Калі адфільтруюць па DEI, будзе крыўдна, але працу я знайду. А вось калі па дакументах, то будзе горш.

Unsplash

Што кажуць беларусы ў Польшчы

ЕС (акрамя Венгрыі і Польшчы) увёў абязальніцтвы для кампаній па справаздачнасці ў галіне DEI праз Дырэктыву аб карпаратыўнай справаздачнасці па ўстойлівым развіцці (CSRD) і Еўрапейскія стандарты ўстойлівай справаздачнасці (ESRS). Гэтыя меры патрабуюць ад кампаній вымяраць і паведамляць пра сваю практыку ў сферы разнастайнасці і інклюзіі.

Ці азначае гэта, што амерыканскія кампаніі ў Еўропе ўсё яшчэ прытрымліваюцца палітыкі разнастайнасці і інклюзіі? Падаецца, што так. У нас ёсць два водгукі, абодва — з Польшчы. Судзячы па адным з іх, нават амерыканскі бігтэх у Еўропе вымушаны захоўваць палітыку DEI. Праўда, без расавых квот.

Супрацоўнік Google у Варшаве: «Зніклі туалеты для небінарных асоб. Ой, усё на месцы».

Айцішнік, які працуе ў варшаўскім офісе Google, кажа, што прамых указанняў на адмену DEI у сваёй кампаніі не бачыў.

— Трэнінгі і курсы, наколькі мне вядома, засталіся. Але таямнічым чынам зніклі туалеты для небінарных асоб. (Праз некалькі хвілін.) Прашу прабачэння, памяць мяне падвяла. Яны ўсё яшчэ на месцы.

Яшчэ варта звярнуць увагу, што ўвесь тэкст у офісах дублюецца шрыфтам Брайля (і літары сапраўды аб’ёмныя).

Скарачэння колькасці івэнтаў, звязаных з нацыянальнымі святамі розных краін, я таксама не заўважыў. Раз на год ці паўгода праводзіцца абавязковы для ўсіх трэнінг, на ім распавядаюць, што ў кожнага могуць быць пэўныя свядомыя або несвядомыя перадузятасці / схільнасць несправядліва ацэньваць людзей і як з гэтым змагацца.

Так што можна сказаць, што ў Варшаве ў плане DEI нічога не змянілася.

Што да найму, тут абсалютна непрымальна ўказваць прыналежнасць да якой-небудзь групы асоб. Настолькі, што нават у справаздачы пасля інтэрв’ю замест «He/She» мы можам выкарыстоўваць толькі займеннік «They/candidate».

Ніколі не чуў, каб тут існавалі квоты найму па пэўных прыкметах.

Калі да мяне на інтэрв’ю прыходзіць кандыдат з абмежаваннямі (не абавязкова фізічнымі), я магу стварыць неабходныя ўмовы для яго камфорту і аб’ектыўнай ацэнкі навыкаў — для гэтага ў мяне ёсць усе каналы сувязі. Калі ж я разумею, што не магу эфектыўна камунікаваць з кандыдатам (напрыклад, патрэбна мова жэстаў), то знайду адпаведнага суразмоўцу. Абмежаванні кандыдата не стануць ні стымулам, ні перашкодай для яго найму.

Супрацоўніца Opera: «Самыя розныя нацыянальнасці, шмат жанчын-кіраўніц, ёсць адкрытыя геі»

— Не ўпэўненая, што ў нас ёсць палітыка DEI (менавіта з такой назвай), але магу распавесці пра рэальную разнастайнасць у кампаніі.

Тут сутыкаешся з супрацоўнікамі самых розных нацыянальнасцей, і спачатку гэта нават трохі палохае, таму што: 1) акцэнты; 2) розны культурны бэкграўнд; 3) розныя каштоўнасці. Напрыклад, працоўны емэйл у восем вечара можа быць успрыняты як праява непавагі да асабістага часу. Але потым прызвычайваешся.

Што тычыцца гендарнай разнастайнасці, у розных камандах прапорцыі розныя — так, у некаторых традыцыйна больш мужчын з-за спецыфікі дамена. Але пры гэтым сярод кіраўніцтва вельмі шмат жанчын, і гэта крута. Акрамя таго, у кампаніі ёсць адкрытыя геі.

У ранейшых кампаніях мне часта было няёмка на карпаратывах з-за ўвагі з боку мужчын (і, вядома, алкаголю). Цяпер я адчуваю, наколькі ў гэтым сэнсе ўсё больш строга і ў Польшчы ўвогуле, і ў Opera у прыватнасці.

А вось пра квоты на найм я нічога не ведаю.

Unsplash

А што ў Беларусі?

Кіраўнік сэрвіснай кампаніі: «У нас мерытакратыя»

У Беларусі, падаецца, і няма чаго скасоўваць — ідэалогія разнастайнасці і інклюзіі да краіны так і не дайшла. Нават у такіх апалагетаў ліберальных каштоўнасцей, як Targetprocess, палітыкі DEI не было. Як няма яе і цяпер у бягучым праекце Міхаіла Дубакова — Fibery.

— Не было і няма, — коратка адказаў на пытанне пра DEI Дубакоў. — Мы наогул пра гэта не думаем.

Адсутнасць DEI пацвердзілі devby і ў кампаніі Andersen, адзначыўшы, што «часам разумна не спяшацца з інавацыямі».

У буйной сэрвіснай кампаніі з беларускімі каранямі расказалі, што ніколі не ўкаранялі DEI ні ў адной з лакацый, уключаючы ЗША.

— Наадварот — строгае раўнапраўе для ўсіх полаў, рас, веравызнанняў і сваякоў/знаёмых, — падкрэсліў кіраўнік. — Займанне пасад — строга па заслугах. Мы ўкараняем у сябе мерытакратыю. Адзінае выключэнне — польскі офіс: згодна з мясцовым заканадаўствам, мы павінны альбо прыняць на працу чалавека з інваліднасцю, альбо плаціць дзяржаве пэўную суму. Мы пакуль не знайшлі чалавека з інваліднасцю, які б нам падыходзіў па кваліфікацыі, таму будзем плаціць дзяржаве.

А яшчэ ў адной сэрвіснай кампаніі з беларускімі каранямі адказалі, што DEI не заслугоўвае ўвагі нават як тэма для публікацыі, таму не збіраюцца марнаваць на яе час.

Тое, што гэтыя водгукі адлюстроўваюць агульную карціну ў Беларусі і кампаніях з беларускімі каранямі, пацвярджае і дасведчаны эйчар, якая вывучала тэму DEI.

— Маю падставы сцвярджаць, што трэнд на скасаванне DEI беларускіх кампаній не закрануў. Бо самі каштоўнасці DEI і прынцыпы працы не паспелі тут па-сапраўднаму замацавацца.

Ці добра гэта, ці дрэнна? Падаецца, беларусы па інклюзіі не сумуюць. Прынамсі падчас падрыхтоўкі матэрыялу нам часцей сустракаліся крытыкі DEI, чым прыхільнікі. Праўда, іх водгукі сведчаць хутчэй пра тое, што крытыкі і абаронцы прынцыпаў роўнасці і разнастайнасці разумеюць іх па-рознаму. Лаяць выхаваўчыя трэнінгі і квоты пры найме, абараняюць тэзісы пра талерантнасць і ўзаемную павагу. Ну, ці нам проста хочацца так думаць.

Як скласці рэзюмэ каб патрапіць у Google Meta і Amazon: парады ад эксперта
Як скласці рэзюмэ, каб патрапіць у Google, Meta і Amazon: парады ад эксперта
Па тэме
Як скласці рэзюмэ, каб патрапіць у Google, Meta і Amazon: парады ад эксперта
Беларус сумовіўся ў некалькі кампаній FAANG (і не толькі) і атрымаў тры оферы. Расказвае пра ўражанні
Беларус сумовіўся ў некалькі кампаній FAANG (і не толькі) і атрымаў тры оферы. Расказвае пра ўражанні
Па тэме
Беларус сумовіўся ў некалькі кампаній FAANG (і не толькі) і атрымаў тры оферы. Расказвае пра ўражанні
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
0

а зачем ты так про ерат

1

самое смешное что сегодня ерат намного лучше чем множество других, которые в прошлом кипятком с*ались от упоминания ерата в резюме...)

4

Какой-то странный, манипулятивный заголовок.
Что значит "отказываются от инклюзивности"? Вот пришел кандидат, на три корпуса обошел всех остальных, а ему говорят - знаете, мы тут отказываемся от инклюзивности, поэтому хотя нам очень выгодно Вас нанять, из-за того что вы слегка темнее белого цвета мы Вас не возьмём?

Наем основанный на справедливой конкуренции навыков и умений никаким образом не является отказом от инклюзивности. Я так понимаю, отказались расистское и сексистское аттрибутирование людей считать метрикой в найме, на инклюзивности это никак не отражается

table
table Table в Database
0

так не в этом же дело. Если говорят что мы вас не возьмем потому что вы немного темнее чем надо - это называется расизм. А если говорят извините, вы хороший кандидат, но мы вас не возьмем потому у нас уже лимит заполнен белыми гетеросексуальными мужчинами, а вот если бы вы были темнокожим геем - тогда мы бы вас взяли. Это называется DEI

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 мая 2025, 18:28

-3

Так от чего отказ произошел, я так не понял. Я так понял произошёл отказ от сексизма (или как иначе назвать приоритет в найме представителям определенного пола) и расизма (или как правильно назвать, когда у представителей определенной ethnicity приоритет в найме). Почему автор статьи называет это "отказ от инклюзивности"? Появились объявления "xxx, yyy, zzz не нанимаем?". Кого-то уволили, только потому что раньше инклюзивили, а теперь перестали?

Anonymous
Anonymous
0

Нет. Скажут Вы немного светлее чем надо 🤭 и так было до того как Донни развел небо руками.

Это в СССР декларировался интернационализм, а DEI способ cоциальной стигматизации по расу, полу, ориентации.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 мая 2025, 18:54

1

Я бы гэта называў адмовай ад "інвазіўнасці", бо наймаць трэба каго хочаш, а не каго прымусілі

0

DEI = Diversity Enforced Invasively

0

Знакомый работает в канадской НКО в ит департаменте. Пару лет назад рассказывал как у них по DEI нанимали админа. Решили, что должна быть тётка. Искали, в итоге нарисовались две кандидатки: одна негритянка, очень компетентная, и белая, но никакая. Казалось бы, выбор очевиден, но чёрная внезапно оказалась консерватором (проверили по соцсеткам) и поддерживала конвой, а для DEI это харам. В итоге как-то прошло мимо меня, кого же всё-таки взяли. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 мая 2025, 20:30

1

DEI - еще одна ложка в бочку лицемерия.
*
При отклике на, субъективно, 80% вакансий кандидату будет предложено заполнить опросник, в котором идентифицируются пол, национальность, наличие так называемых disabilities, статуча ветерана и даже отнесение кандидатом себя к мексиканской или не мексиканской национальности отдельным вопросом. Компании заявляют, что делается все лишь для статистики, т.е. результаты не влияют на найм. Более того, сам опросник называется Voluntary self identification, т.е. его, как будто, можно пропустить.
*
На практике:
1* пропустить можно приблизительно в половине случаев, т.е. откликнуться на вакансию можно, если только заполнишь опросник - без вариантов для каждого второг случая. Да, среди вариантов ответа на каждый из вопросов есть "Отказываюсь отвечать", но кажется очевидным вывод, который сделают на той стороне "провода", особенно при ответе на вопрос про disabilities, например.
2* В чем проблема собирать статистику среди уже набранных сотрудников, т.е. постфактум ?! Ни в чем.
*
Таким образом, открыты ворота для дискриминации уже во время найма, хотя единственным критерием должна быть профпригодность, способность приносить результат в оговоренные время, качество и бюджет + не быть "токсичным".
Обв лагеря - что республиканцы, что "демократы" - дискредетировали себя уже давно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 мая 2025, 07:35

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Нашему народонаселению чужды все эти инклюзивные практики с диверсити политиками.

table
table Table в Database
0

наш президент сам определяет кто у него в штабе еврей