Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі

Заснавальнік Amazon Джэф Безас падзяліўся нечаканым пунктам гледжання на камандную працу. На думку мільярдэра, заахвочваць супрацоўнікаў заўсёды ісці на кампраміс адно з адным — не самая добрая рыса карпаратыўнай культуры, паколькі саступкі не маюць нічога агульнага з праўдай. Пра гэта ён заявіў у нядаўнім падкасце Лекса Фрыдмана.

14 каментарыяў

Безас адзначыў, што яму вельмі цікава назіраць за «развязаннем спрэчак» у камандзе, калі два чалавекі з добрымі намерамі маюць дыяметральна супрацьлеглыя погляды на тое, што ёсць правільна.

«У грамадстве і ў кампаніях ёсць шэраг механізмаў, якімі мы карыстаемся, каб вырашыць спрэчкі. Думаю, многія з іх вельмі шкодныя. Напрыклад, вельмі дрэнны спосаб прыйсці да згоды — гэта кампраміс», — адзначыў ён.

У прыклад ён прывёў сітуацыю, у якой два чалавекі спрабуюць на вока ацаніць вышыню столі ў памяшканні. Яны могуць дамовіцца выбраць значэнне пасярэдзіне — гэта і будзе кампраміс: «Хоць правільным было б узяць рулетку і прыдумаць, як вымераць яе».

Безос: «Забудьте о „балансе“ между работой и личной жизнью. Это цикл»
По теме
Безос: «Забудьте о „балансе“ между работой и личной жизнью. Это цикл»

«Перавага кампрамісу як механізму вырашэння спрэчак у тым, што ён не патрабуе вялікіх энергетычных выдаткаў. Але ён не вядзе да праўды. Таму ў такіх пытаннях, як вышыня столі, дзе праўда аб’ектыўная, не варта звяртацца да кампрамісу», — растлумачыў прадпрымальнік.

Безас адышоў ад спраў у Amazon у 2021 годзе, каб засяродзіцца на сваёй касмічнай кампаніі Blue Origin і дабрачыннасці. Сярод іншых прынцыпаў, вакол якіх ён выбудоўваў культуру тэхнагіганта — хуткасць, гнуткасць, беражлівасць і эфектыўнае прыняцце рашэнняў, а таксама гатоўнасць рызыкаваць і стартап-мысленне.

Петиции за «оставить Безоса в космосе» набрали уже 120+ тысяч подписей
По теме
Петиции за «оставить Безоса в космосе» набрали уже 120+ тысяч подписей
Никаких маков, вторых мониторов, а на митингах — делиться бубликами. Ужасы, которые рассказывают гуглеры об Amazon
По теме
Никаких маков, вторых мониторов, а на митингах — делиться бубликами. Ужасы, которые рассказывают гуглеры об Amazon

Читать на dev.by