Бігтэхі перакройваюць аддзелы продажаў пад ціскам ШІ
Тэхналагічныя карпарацыі рыхтуюцца да «тэктанічнага зруху» з-за ўплыву штучнага інтэлекту: Microsoft і Amazon перабудоўваюць сваю структуру, рэагуючы на выклікі рынку.
«Мы знаходзімся ў разгары тэктанічнага зруху платформы штучнага інтэлекту», — заявіў CEO Microsoft Сацья Надэла, звяртаючыся да супрацоўнікаў кампаніі. Па яго словах, ШІ змяняе не толькі прадукты, але і саму структуру карпарацыі.
У Microsoft перастаноўкі ўжо закранулі вышэйшае кіраўніцтва: шматгадовы кіраўнік аддзела продажаў Джадсан Альтхоф прызначаны генеральным дырэктарам камерцыйнага бізнесу. Цяпер ён адказвае не толькі за продажы, але і за маркетынг і аперацыйныя працэсы. «Гэта дазволіць нашым інжынерам і мне самому сканцэнтравацца на самых амбіцыйных тэхнічных задачах», — патлумачыў Надэла.
Альтхоф вядомы тым, што перабудаваў каманду продажаў з акцэнтам на прасоўванне ШІ-прадуктаў. Але ўнутры кампаніі застаецца блытаніна: супрацоўнікі скардзяцца на занадта вялікую колькасць аплікацый пад брэндам Copilot. На гэта Надэла адказаў радыкальна: «Адзіны спосаб зрабіць іх менш заблытанымі — гэта каб у кожнага было па мільярду карыстальнікаў».
Падобныя выклікі стаяць і перад Amazon. Унутраныя дакументы паказалі, што ШІ-асістэнт Q Developer прыносіць толькі $16,3 мільёна гадавога даходу — далёка пазаду канкурэнтаў Cursor ($500 мільёнаў) і Windsurf ($82 мільёна). Гэта прымусіла кампанію пераасэнсаваць стратэгію. Цяпер Amazon робіць стаўку на прамую працу з распрацоўшчыкамі, а не толькі на перамовы з кіраўнікамі кампаній-кліентаў.
Читать на dev.by