Крыптабіржа Binance дапамагала Маску з купляй Twitter. Цяпер яна зоймецца ботамі ў сацсетцы

Найбуйнейшая ў свеце крыптавалютная біржа пацвердзіла, што брала ўдзел у інвестыцыях па куплі Twitter Іланам Маскам.

4 каментарыя

Пра гэта расказаў заснавальнік праекта Чанпэн Чжао ў карпаратыўным лісце супрацоўнікам кампаніі. Паводле слоў Чанпэна, Binance хоча зрабіць унёсак у сумесную працу сацсетак і Web 3.0, «каб маштабаваць выкарыстанне крыпты і блакчэйну». Кампанія ўклала ў куплю $500 мільёнаў, але сам Чанпэн угодай не займаўся.

Таксама ўнутраная каманда спецыялістаў крыптабіржы зоймецца распрацоўкай стратэгіі, якая мае дапамагчы Маску рэалізаваць сваё бачанне далейшай працы Twitter. У першую чаргу каманда засяродзіцца на вызначэнні таго, чым блакчэйн і крыптавалюта могуць быць карыснымі ў функцыянаванні платформы.

Прадстаўнік Binance растлумачыў, што распрацоўка стратэгіі знаходзіцца на ранняй стадыі. Круг задач можа ўключаць распрацоўку блакчэйн-рашэнняў «для ліквідацыі некаторых праблем Twitter, такіх як распаўсюджванне ў апошнія гады бот-акаўнтаў». Раней Маск неаднаразова паказваў на значную колькасць ботаў у Twitter, удзельная вага якіх значна вышэйшая за адлюстраваную ў афіцыйнай справаздачнасці.

Канье Уэсту вернули доступ к Twitter. Маск заявил, что он ни при чем
По теме
Канье Уэсту вернули доступ к Twitter. Маск заявил, что он ни при чем
Bloomberg: Маск хоча адмовіцца ад пажыццёвага бану карыстальнікаў у Twitter
Па тэме
Bloomberg: Маск хоча адмовіцца ад пажыццёвага бану карыстальнікаў у Twitter
«Птушка вызваленая»: Маск купіў Twitter і адразу ж звольніў гендырэктара і фінансавага дырэктара
Па тэме
«Птушка вызваленая»: Маск купіў Twitter і адразу ж звольніў гендырэктара і фінансавага дырэктара

Читать на dev.by