Bloomberg: Apple выпусціць MacBook Pro з сэнсарным экранам
Інжынеры кампаніі вядуць працу над даданнем сэнсарнага экрана ў абноўлены MacBook Pro.
Паводле даных Bloomberg, вытворчасць пакуль не запушчаная і планы кампаніі могуць змяніцца. Мадэль плануюць паказаць у 2025 годзе. У Apple занепакоеныя, што такі крок можа знізіць продажы iPad, але дзеянні канкурэнтаў, якія ўсё часцей сталі дадаваць у ноўтбукі сэнсарны экран, вымусілі карпарацыю рабіць тое самае.
Выданне адзначае, што сэнсарныя экраны ёсць у ноўтбуках Dell, HP, Microsoft, Lenovo, Samsung, Acer і іншых кампаній. Цяпер Apple застаецца апошнім з буйных вытворцаў, хто не прапануе падобнай функцыі. У 2010 годзе Стыў Джобс і ў 2021 годзе Цім Кук адмоўна выказваліся пра аб’яднанне планшэтаў і ноўтбукаў у адной прыладзе.
Apple прызналі вінаватай у парушэнні патэнта пры распрацоўцы Apple Watch
Apple прызналі вінаватай у парушэнні патэнта пры распрацоўцы Apple Watch
Bloomberg: Apple пачне вырабляць уласныя дысплеі для мабільных прылад
Bloomberg: Apple пачне вырабляць уласныя дысплеі для мабільных прылад
Apple распрацоўвае свой чып Wi-Fi і Bluetooth, каб знізіць залежнасць ад вытворцаў
Apple распрацоўвае свой чып Wi-Fi і Bluetooth, каб знізіць залежнасць ад вытворцаў
Читать на dev.by