Bloomberg: Маск сыдзе з пасады гендырэктара Twitter. На яго месца ўжо ёсць кандыдаты

Раней Ілан Маск правёў сярод карыстальнікаў Twitter апытанне і спытаўся, ці мусіць ён сысці з пасады генеральнага дырэктара кампаніі. Бізнэсовец заявіў, што стрымае абяцанне і падпарадкуецца рашэнню большасці. Карыстальнікі выказаліся «за» адстаўку Маска.

1 каментарый

Паводле даных Bloomberg, на пасаду новага кіраўніка Twitter ужо ёсць некалькі патэнцыйных прэтэндэнтаў. Сярод імаверных кандыдатаў называюць паплечніка Маска Джэйсана Калаканіса, былога кіраўніка PayPal Дэвіда Сакса, а таксама партнёра Andreessen Horowitz Срырама Крышнана.

Выданне адзначае, што ўсе трое ўвайшлі ў склад так званага «дэсанту», які прыйшоў у штаб-кватэру Twitter адразу пасля набыцця Маскам кампаніі. Паводле неафіцыйных даных, усе трое атрымалі паўнамоцтвы для доступу да інфармацыі і прыняцці рашэнняў у сферы як кіравання персаналам, так і ўзаемаадносін з рэкламадаўцамі Twitter. Аднак Калаканіс і Сакс адмаўлялі сваё дачыненне да кіравання кампаніяй.

Яшчэ адзін варыянт — гэта прыцягненне кіраўніка з іншай кампаніі Маска. Такія прыклады ўжо вядомыя: кіраўнік прадпрыемства Tesla ў Тэхасе Амід Аўшар быў пераведзены ў SpaceX для працы над Starship. Таксама сваю кандыдатуру прапанаваў Лекс Фрыдман, які займаецца ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце даследаваннямі ў галіне штучнага інтэлекту.

Financial Times мяркуе, што гендырэктарам Twitter можа стаць былы аперацыйны дырэктар Facebook Шэрыл Сэндберг. Альтэрнатыўнай кандыдатурай стане Сара Фраер, якая займала пасаду фінансавага дырэктара кампаніі Square, заснаванай Джэкам Дорсі.

Безас і Гейтс уклаліся ў канкурэнта Neuralink Маска
Па тэме
Безас і Гейтс уклаліся ў канкурэнта Neuralink Маска
«Twitter — гэта не аўтамабілі і не ракеты»: Стывен Кінг зноў крытыкуе Маска
Па тэме
«Twitter — гэта не аўтамабілі і не ракеты»: Стывен Кінг зноў крытыкуе Маска
Маск зноў заблакаваў Канье Уэста. Той прызнаўся ў сімпатыі да Гітлера
Па тэме
Маск зноў заблакаваў Канье Уэста. Той прызнаўся ў сімпатыі да Гітлера

Читать на dev.by