Bloomberg: Twitter хоча зрабіць рэдагаванне твітаў бясплатным для ўсіх
Сацсетка плануе зрабіць функцыю рэдагавання твітаў бясплатнай для ўсіх карыстальнікаў.
Цяпер гэтая функцыя даступная карыстальнікам з падпіскай Twitter Blue за $4,99 на месяц. Крыніца Bloomberg адзначыла, што гэтае змяненне могуць увесці да 6 лістапада, аднак дакладныя тэрміны невядомыя. Раней новы кіраўнік Twitter Ілан Маск анансаваў новую падпіску за $8 за платную верыфікацыю ў сацсетцы. Карыстальнікі, у якіх ужо ёсць значкі, атрымаюць ільготны перыяд на некалькі месяцаў. Пасля трэба заплаціць — або верыфікацыю адклічуць.
Маск закрыў угоду па набыцці кампаніі 27 кастрычніка. Паводле даных Bloomberg, бізнэсовец плануе звольніць 50% супрацоўнікаў сацсеткі, а таксама забараніць дыстанцыйную працу ў кампаніі. Таксама Маск звольніў пяць топ-менеджараў, у тым ліку генеральнага і фінансавага дырэктараў, і распусціў раду дырэктараў.
Читать на dev.by