Bloomberg: за 2023 год Расія атрымала заходнія чыпы на $1,7 млрд
Імпартаваныя мікрасхемы можна выкарыстоўваць для вытворчасці ваеннай тэхнікі. Большую частку чыпаў вырабілі амерыканскія кампаніі Intel, AMD, Analog Devices і еўрапейская Infenion Technologies.
Агенцтва Bloomberg апублікавала закрытыя звесткі расійскай мытнай службы пра імпарт мікрасхем заходніх вытворцаў. Нягледзячы на ўведзеныя санкцыі, Расія імпартавала перадавыя амерыканскія і еўрапейскія чыпы на суму большую за $1,7 мільярда. Іх вытворцы — Intel Corp, Advanced Micro Devices (AMD), Analog Devices Inc., Infineon Technologies AG, STMicroelectronics NV і NXP Semiconductors NV. Сярод вытворцаў чыпаў, закупленых Расіяй, ёсць і некалькі кітайскіх кампаній, а таксама тайваньская Realtek Semiconductor.
Атрыманыя мікрасхемы могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці ваеннай тэхнікі, уключаючы танкі і ракеты. Паводле даных выдання, усе гэтыя кампаніі парушалі санкцыйнае заканадаўства і экспартавалі тэхналогіі ў Расію. Часцей за ўсё большасць падсанкцыйных тэхналогій трапляе ў Расію праз трэція краіны, уключаючы Кітай, Турцыю і ААЭ. Самі кампаніі адмаўляюць парушэнне санкцый.
Раней «Вёрстка» са спасылкай на мытныя даныя пісала, што за першыя шэсць месяцаў 2023 года ў Расію завезлі прадукцыю амерыканскіх кампаній Intel і AMD, у тым ліку мікрапрацэсары, на суму большую за $169 мільёнаў і $35 мільёнаў адпаведна. Паводле падлікаў выдання, за паўгода было ўвезена чыпаў заходніх кампаній на суму большую за $502 мільёны.
Читать на dev.by