Большасць карыстальнікаў iPhone застанецца без новых функцый АІ

Галоўнай падзеяй канферэнцыі WWDC 2024 стала прэзентацыя Apple Intelligence — пакета інструментаў штучнага інтэлекту, які з’явіцца ў новых АС. Аднак скарыстацца ім змогуць не ўсе.

Пакінуць каментарый

Apple Intelligence дазваляе ствараць і рэдагаваць тэксты, ствараць эмодзі, абагульняць лісты і паведамленні. Віртуальны памочнік Siri значна абнавіўся дзякуючы інтэграцыі тэхналогій АІ. Для рэалізацыі функцый пакета будзе выкарыстаная як лакальная апрацоўка даных запытаў на прыладзе, так і воблачныя вылічэнні.

Тым не менш не ўсе карыстальнікі гаджатаў Apple змогуць паспрабаваць Apple Intelligence. Праз абмежаванні апаратнага забеспячэння нават пасля абнаўлення да iOS 18, iPad OS 18 або macOS 15 скарыстацца новымі функцыямі змогуць толькі тыя, чые прылады адпавядаюць наступным параметрам:

  • iPhone на базе чыпа A17 Pro або навейшыя;
  • iPad на базе чыпа Apple M1 або навейшыя;
  • камп’ютары Mac з чыпамі Apple M1 або навейшыя.

Паводле даных The Verge, толькі ўладальнікі iPhone 15 Pro і Pro Max змогуць скарыстацца перавагамі Apple Intelligence пасля абнаўлення софту. Поўны спіс даступных прылад з функцыямі АІ Apple апублікавала на сваім сайце. Apple Intelligence будзе бясплатная і даступная толькі на англійскай мове ў ЗША, бэта-версія функцыі выйдзе восенню. Паўнавартасны рэліз iOS 18 і macOS 15 запланаваны таксама на восень гэтага года.

Канферэнцыя Apple WWDC 2024: галоўнае
Па тэме
Канферэнцыя Apple WWDC 2024: галоўнае
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS
Па тэме
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS
OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri, Microsoft не зразумела
Па тэме
OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri, Microsoft не зразумела

Читать на dev.by