Брытанскага палітыка абвінавацілі, што ён — АІ. Яму давялося даказваць сваю рэальнасць
Карыстальнікі прынялі кандыдата на парламенцкіх выбарах у Вялікабрытаніі ад партыі Reform UK за генератыўны вобраз. Выявілася, што палітыка няўдала сфатаграфавалі.
Карыстальнікі прынялі кандыдата на парламенцкіх выбарах у Вялікабрытаніі ад партыі Reform UK за генератыўны вобраз. Выявілася, што палітыка няўдала сфатаграфавалі.
Каментатары ў пастах з выявамі Марка Мэтлака задаваліся пытаннем, ці рэальны гэта чалавек, ці здымкі створаныя з дапамогай генератыўнага АІ. Многія звярталі ўвагу на занадта гладкую, глянцавую скуру палітыка на фотаздымках. Для выбараў у Вялікабрытаніі гэта не адзіны выпадак: кіраўнік АІ-кампаніі выкарыстаў генератыўны вобраз, каб балатавацца ў парламент. Той прайграў, набраўшы ўсяго 179 галасоў.
Мэтлак заявіў у інтэрв’ю The Independent, што ён усё ж такі існуе, а падазроны выгляд звязаны з яго здароўем. «За тры дні да выбараў я захварэў на пнеўманію, я займаўся спортам і прымаў вітаміны, каб удзельнічаць у выбарах, але гэта было немагчыма. У ноч выбараў я нават не мог стаяць», — расказаў ён.
Таксама Мэтлак паказаў выданню арыгінальную фатаграфію, якая прыцягнула ўвагу карыстальнікаў. Фон на здымку быў выдалены, а колер яго гальштука змянілі. «Гэта, відаць, добрая навука для ўсіх выбарных асоб: не рэдагуйце сваіх фатаграфій такім чынам, каб яны былі падобныя да вынікаў Midjourney па запыце «малады, не пагрозлівага выгляду палітык», — параіў палітык. The Guardian адзначае, што некаторыя кандыдаты ад партыі Reform UK амаль не расказвалі пра сябе ў сацсетках, што, імаверна, узмацніла чуткі пра Мэтлака.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.