Гендырэктар DeepMind: АІ пакуль дасягнуў узроўню інтэлекту, як у ката
Гендырэктар падраздзялення Google DeepMind Дэміс Хасабіс сумняваецца, што дасягненні ў распрацоўцы вялікіх моўных мадэляў наблізіліся да чалавечага ўзроўню інтэлекту.

«Мы яшчэ нават не дасягнулі кацінага інтэлекту як агульнай сістэмы», — заявіў Хасабіс, адказваючы на пытанне пра прагрэс кампаніі ў распрацоўцы моцнага штучнага інтэлекту (Artificial General Intelligence, AGI). У часе канферэнцыі «Будучыня Брытаніі 2024» гендырэктар DeepMind паведаміў, што яго каманда сканцэнтраваная на стварэнні AGI, а не АІ.
«На гэты момант мы далёкія ад інтэлекту чалавечага ўзроўню на ўсіх напрамках. Але ў некаторых абласцях, напрыклад, у гульнях, АІ лепшы за найлепшых у свеце», — дадаў ён. Адзін з праектаў DeepMind пад назвай Project Astra накіраваны на стварэнне ўніверсальнага мультымадальнага АІ-памочніка, магчымасці якога будуць шырэйшымі за ChatGPT і Gemini.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Заголовок:
Статья
Ну Семён Семёныч! Ну ёлы ж палы!