Былы менеджар Twitter атрымаў $600 000 за тое, што не адкрыў ліста Маска
Былы супрацоўнік Twitter атрымаў кампенсацыю ад кампаніі пасля звальнення праз тое, што не адказаў на электронны ліст Ілана Маска.

Гары Руні працаваў у еўрапейскім офісе Twitter у Дубліне ад 2013 года, на момант звальнення ён займаў пасаду дырэктара забеспячэння. У лістападзе 2022 года, пасля куплі сацсеткі Іланам Маскам, супрацоўнікі атрымалі ліст ад бізнэсоўца, які ўтрымліваў патрабаванне павысіць прадукцыйнасць і апавяшчэнне пра абавязковыя перапрацоўкі. У выпадку нязгоды з новай палітыкай кіраўніцтва Маск прапаноўваў работнікам звольніцца.
Маск дадаў, што тыя, хто не націсне «так» да наступнага дня, атрымаюць трохмесячную кампенсацыю за звальненне. Праз тры дні кампанія даслала Руні ліст, у якім паведаміла, што прызнае яго «рашэнне аб звальненні», хоць сам работнік ніколі не паведамляў пра сваё жаданне звольніцца.
На слуханнях ён растлумачыў, што баяўся адкрываць ліст праз магчымы шкодны софт. Камісія па працоўных адносінах Ірландыі, якая разглядала справу, палічыла, што суткі — недастатковы тэрмін для прыняцця такога рашэння. Рэгулятар прысудзіў Руні 550 тысяч еўра ($605 тысяч) кампенсацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот это поворот