Былая топ-менеджарка крыптабіржы FTX атрымала 2 гады турмы

Былая топ-менеджарка прагарэлай біржы FTX Кэралайн Элісан прысуджаная да двух гадоў турэмнага зняволення.

2 каментарыя

29-гадовая Элісан была генеральнай дырэктаркай Alameda Research, крыптавалютнага хэдж-фонду, які кантраляваў заснавальнік FTX Сэм Бэнкман-Фрыд. Элісан абвінавачвалася ў махлярстве і змове з Бэкманам-Фрыдам і некалькімі топ-менеджарамі фонду і крыптабіржы.

«Мне вельмі сорамна за тое, што я зрабіла», — сказала яна на слуханнях па прысудзе ў аўторак. Элісан пайшла на ўгоду са следствам, дала паказанні супраць Бэнкмана-Фрыда і прызнала сябе вінаватай па ўсіх пунктах абвінавачвання.

Акруговы суддзя ЗША Люіс Каплан назваў супрацоўніцтва Элісан «вельмі і вельмі істотным», што дазволіла змякчыць яе прысуд. Былая топ-менеджарка Alameda мае з’явіцца ў турму для адбівання пакарання 7 лістапада.

Раней суд прысудзіў бізнэсоўца Бэнкмана-Фрыда да 25 гадоў турмы. Яго абвінавачвалі ў разграбленні кліенцкіх рахункаў на біржы для рызыкоўных інвестыцый, атрыманні мільёнаў долараў незаконных палітычных ахвяраванняў і подкупе кітайскіх чыноўнікаў.

Былы гендырэктар FTX Бэнкман-Фрыд аспрэчыў 25-гадовы прысуд
Па тэме
Былы гендырэктар FTX Бэнкман-Фрыд аспрэчыў 25-гадовы прысуд
Былы топ-менеджар крыптабіржы FTX атрымаў 7,5 гадоў турмы
Па тэме
Былы топ-менеджар крыптабіржы FTX атрымаў 7,5 гадоў турмы
Заснавальнік крыптабіржы FTX атрымаў 25 гадоў турмы за махлярства
Па тэме
Заснавальнік крыптабіржы FTX атрымаў 25 гадоў турмы за махлярства

Читать на dev.by