CD Projekt Red анансавала The Witcher IV з новай галоўнай гераіняй
Студыя паазала дэбютны трэйлер доўгачаканага працягу The Witcher IV на цырымоніі The Game Awards 2024, пацвердзіўшы, што Цыры стане галоўнай гераіняй новай трылогіі.
У трэйлеры галоўная гераіня Цири паспяхова выконвае кантракт на забойства монстра, які тэрарызуе вёску. У апісанні пад ролікам пазначана, што гераіня адправіцца ва «ўласнае падарожжа, каб стаць прафесійнай знішчальніцай монстраў». Трэйлер быў створаны на базе Unreal Engine 5 з выкарыстаннем неанансаванай відэакарты Nvidia RTX (верагодна, RTX 5090).
Распрацоўшчыкі з CD Projekt Red патлумачылі свой выбар на карысць Цыры, назваўшы яго «арганічным і лагічным». Выканаўчая прадзюсарка Малгажата Мітрэга падкрэсліла, што Цыры заўсёды была «шматгранным персанажам» і яе гісторыя з’яўляецца натуральным працягам сагі пасля развітання з Геральтам.
«Гэта было велізарнай падзеяй для нас, зрабіць такі выклік [змяніць Цыры] — не толькі для яе, але і для гульні. Гэта вельмі важна і пакідае шмат месца для ўявы. Напрыклад, калі гэта адбылося, як гэта адбылося… Я лічу, што гэта велізарная змена, і я спадзяюся, што людзі гэтага не чакалі», — тлумачыць Мітрэга.
The Witcher IV знаходзіцца ў стадыі паўнавартаснай вытворчасці ад лістапада 2024 года, над праектам працуе каля 400 з 650 супрацоўнікаў студыі. Афіцыйная дата рэлізу пакуль не абвешчаная, але, улічваючы маштабы праекта, гульня можа выйсці не раней за 2027 год.
Читать на dev.by