Генеральны дырэктар Nvidia патрабуе ад супрацоўнікаў выкарыстоўваць штучны інтэлект «усюды, дзе толькі магчыма»

Генеральны дырэктар Nvidia Джэнсэн Хуанг хоча, каб супрацоўнікі яго кампаніі выкарыстоўвалі ШІ ва ўсіх магчымых выпадках. І не баяліся страціць працу.

Пакінуць каментарый

Як паведамляе Business Insider, на агульным сходзе пасля фінансавай справаздачы на мінулым тыдні Хуангу задалі пытанне пра менеджараў, якія раяць падначаленым менш выкарыстоўваць тэхналогію.

«Я так разумею, у Nvidia ёсць менеджары, якія кажуць людзям менш выкарыстоўваць ШІ. Вы з глузду з’ехалі?» — абурыўся генеральны дырэктар. І даў зразумець супрацоўнікам, што яны могуць не баяцца за свае пасады: «Я хачу, каб кожная задача, якая толькі магчыма, была аўтаматызавана з дапамогай ШІ. Я вам гарантую, працы вам хопіць».

Nvidia не адзіная кампанія, якая актыўна ўкараняе ШІ. Microsoft і Meta будуць улічваць выкарыстанне ШІ пры ацэнцы супрацоўнікаў, у Google інжынеры таксама павінны кадзіць з ШІ.

Amazon па просьбе сваіх супрацоўнікаў збіралася ўкараніць Cursor, гэтага ж ШІ-кодара, па словах Хуанга, выкарыстоўваюць яго супрацоўнікі. А калі ў нейкіх задачах ён не працуе, то трэба «выкарыстоўваць, пакуль не запрацуе», настаўляў кіраўнік Nvidia.

Ён таксама заклікаў сваіх супрацоўнікаў не баяцца скарачэнняў — маўляў, пакуль іншыя кампаніі звальняюць, Nvidia за мінулы квартал наняла «некалькі тысяч» чалавек. Пажартаваў, што з’явіліся праблемы з паркоўкай, і дадаў, што кампанія працягвае пашырацца і ёй не хапае прыкладна 10 тысяч чалавек.

Па стане на канец фінансавага 2024 года чыпмейкер налічваў 29,6 тысячы супрацоўнікаў, а на канец 2025-га — 36 тысяч. 19 лістапада кампанія дала справаздачу за 3 квартал 2026 фінансавага года. А яшчэ Nvidia у лідарах сярод бігтэхаў па выручцы на аднаго супрацоўніка.

Meta мяняе перфоманс рэв’ю: цяпер галоўнае — што ты ўмееш рабіць з ШІ
Па тэме
Meta мяняе перфоманс рэв’ю: цяпер галоўнае — што ты ўмееш рабіць з ШІ
Рынак не паверыў Хуангу: акцыі тэхгігантаў абваліліся пасля фінансавай справаздачы Nvidia
Па тэме
Рынак не паверыў Хуангу: акцыі тэхгігантаў абваліліся пасля фінансавай справаздачы Nvidia

Читать на dev.by