CEO Spotify не чакаў, што калі звольніць адразу 1500 чалавек, то гэта паўплывае на працу кампаніі

У снежні Spotify скараціў 1500 супрацоўнікаў, і гэта стварыла для яго «значныя цяжкасці». Пра гэта расказаў кіраўнік музычнага сэрвісу Дэніэл Эк падчас учорашняй фінансавай справаздачы.

6 каментарыяў

«Хоць, безумоўна, гэтае рашэнне было стратэгічна правільным, яно парушыла нашую бягучую дзейнасць больш, чым мы меркавалі», — сказаў Эк. Але тут жа запэўніў, што ад моманту трансфармацыі прайшло больш за чатыры месяцы, і кампанія ўжо стабілізавалася.

Мяркуючы з усяго, звальненні сапраўды пайшлі на карысць Spotify. Платформа дала справаздачу аб прыбытку ў $210 млн па выніках 1 квартала — год таму яна зафіксавала прыкладна $241 млн страт.

Эк дадаў, што кампанія збіралася зрабіць 2024 годам манетызацыі. «Я задаволены зменамі, якія мы праводзім, і цвёрда ўпэўнены ў нашай здольнасці рэалізаваць нашыя амбіцыйныя планы», — сказаў гендырэктар Spotify.

Раўнд 3: Spotify скарачае 1500 супрацоўнікаў
Па тэме
Раўнд 3: Spotify скарачае 1500 супрацоўнікаў

Усяго летась сэрвіс правёў тры раўнды звальненняў, у выніку якіх без працы засталіся 2300 яго супрацоўнікаў. Эк заяўляў, што кампанія вымушаная пайсці на такі крок, бо павінна адчайна зніжаць выдаткі. У снежаньскім блогпасце ён пісаў, што занадта шмат людзей у Spotify выконваюць толькі дапаможную працу, а не сапраўдную працу, якая ўносіць рэальны ўнёсак у развіццё кампаніі. Што, аднак, не перашкаджае ёй ладзіць раскошныя вечарынкі.

У лютым СЕО Meta Марк Цукерберг таксама прызнаваў, што кампаніі было складана пасля звальненняў, і ёй было шкада расставацца з вялікай колькасцю таленавітых людзей. Але гэта зрабіла Meta беражлівейшай і эфектыўнейшай.

Spotify ладзіць пышныя вечарынкі, а потым тысячамі звальняе людзей, бо трэба эканоміць
Па тэме
Spotify ладзіць пышныя вечарынкі, а потым тысячамі звальняе людзей, бо трэба эканоміць

Читать на dev.by