Генеральны дырэктар звольніў 80% супрацоўнікаў з-за штучнага інтэлекту. Кажа, што зрабіў бы гэта зноў
Кіраўнік кампаніі IgniteTech Эрык Вон заявіў, што не шкадуе аб масавых звальненнях, якія ён правёў пасля адмовы супрацоўнікаў хутка адаптавацца да працы са штучным інтэлектам.
Кіраўнік кампаніі IgniteTech Эрык Вон заявіў, што не шкадуе аб масавых звальненнях, якія ён правёў пасля адмовы супрацоўнікаў хутка адаптавацца да працы са штучным інтэлектам.
Паводле словаў бізнесмена, у пачатку 2023 года ён прыйшоў да высновы, што генератыўны ШІ ўяўляе для бізнесу не проста магчымасць, а экзістэнцыяльны выклік. Кіраўніцтва IgniteTech вырашыла цалкам перабудаваць кампанію, зрабіўшы ШІ цэнтральнай часткай усіх працэсаў — ад распрацоўкі да продажаў і маркетынгу.
Супрацоўнікам прапанавалі маштабную праграму навучання: кампанія аплачвала ШІ-інструменты, курсы па prompt-engineering, запрашала знешніх экспертаў і ўвяла «AI Monday», калі ўвесь працоўны дзень быў прысвечаны выключна ШІ-праектам.
Аднак, паводле словаў Вона, замест уцягнутасці ён сутыкнуўся з супраціўленнем, аж да прамой адмовы працаваць з ШІ. «Мяняць навыкі аказалася прасцей, чым мяняць перакананні», — тлумачыць ён. Асабліва жорсткую пазіцыю, паводле яго словаў, занялі тэхнічныя спецыялісты, якія канцэнтраваліся на абмежаваннях тэхналогій, а не на іх магчымасцях. У выніку кампанія пачала развітвацца з тымі, хто не прымаў новую стратэгію.
Паралельна IgniteTech запусціла маштабны найм супрацоўнікаў, арыентаваных на ўкараненне ШІ незалежна ад функцыі: у інжынерыі, фінансах, падтрымцы, продажах. Унутраная структура кампаніі была радыкальна зменена: усе падраздзяленні сталі падпарадкоўвацца ШІ-напрамку, каб пазбегнуць дублявання рашэнняў і «ценявога ІТ».
Нягледзячы на балючую трансфармацыю, кампанія паказала моцныя фінансавыя вынікі. Паводле словаў Вона, IgniteTech завяршыла 2024 год з EBITDA на ўзроўні каля 75%, запусціла два пантэнтавальных ШІ-прадукты і змагла скараціць цыкл распрацоўкі кліенцкіх рашэнняў да некалькіх дзён. У 2025 годзе кампанія зноў пачала нарошчваць штат, але ўжо з фокусам на ШІ-кампетэнцыі.
Сам Вон не рэкамендуе іншым кампаніям паўтараць яго шлях літаральна. Паводле яго словаў, мэта не заключалася ў звальненнях як такіх, але без агульнага разумення і веры ў змены кампанія, на яго думку, была асуджаная. «Гэта не тэхналагічная змена, а культурная і бізнес-змена», — кажа ён. І дадае, што ва ўмовах імклівага развіцця ШІ спыненне раўназначна паражэнню: калі перастаць вучыцца і адаптавацца, «нас проста змяце».
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.