ChatGPT выявіўся папулярнейшым за Маска і ўсіх-усіх на свеце на «Вікіпедыі» ў 2023 годзе. Вось топ-25
Матэрыял пра ChatGPT узначаліў спіс англамоўных артыкулаў, якія набралі больш за ўсё праглядаў у 2023 годзе. Топ-25 самых папулярных артыкулаў учора апублікаваў Фонд Вікімедыя. Спіс ахоплівае перыяд ад 1 студзеня да 28 лістапада. У цэлым англамоўны сегмент энцыклапедыі сабраў больш за 84 млрд праглядаў.
Чат-ботам OpenAI, запушчаным у лістападзе 2022 года, карыстальнікі цікавіліся больш за 49 млн разоў, а ў першым паўгоддзі штодня лік ішоў на 100-400 тысяч. У суме артыкулы пра ChatGPT на ўсіх мовах былі прачытаныя больш за 79 млн разоў. Акрамя гэтага, у топ трапіў скандальны прадпрымальнік Ілан Маск.
Поўны пералік выглядае так:
- ChatGPT, 49 490 406 праглядаў
- Спіс памерлых у 2023 годзе, 42 666 860
- Чэмпіянат свету па крыкеце 2023, 38 171 653
- Індыйская прэм’ер-ліга, 32 012 810
- Апенгеймер (фільм), 28 348 248
- Чэмпіянат свету па крыкеце, 25 961 417
- Роберт Апенгеймер, 25 672 469
- Салдат (Jawan, фільм), 21 791 126
- Індыйская прэм’ер-ліга 2023, 20 694 974
- Патхан: Двубой са смерцю (Pathaan, фільм), 19 932 509
- Адныя з нас (тэлесерыял), 19 791 789
- Тэйлар Свіфт, 19 418 385
- Барбі (фільм), 18 051 077
- Крышціяну Раналду, 17 492 537
- Ліянэль Месі, 16 623 630
- Англійская Прэм’ер-ліга, 16 604 669
- Мэцью Пэры, 16 454 666
- Злучаныя Штаты Амерыкі, 16 240 461
- Ілан Маск, 14 370 395
- Аватар: Шлях вады, 14 303 116
- Індыя, 13 850 178
- Ліза Мары Прэслі, 13 764 007
- Вартавыя Галактыкі. Частка 3, 13 392 917
- Уварванне Расіі ва Украіну, 12 798 866
- Эндру Тэйт, 12 728 616
ChatGPT адказвае лепей, калі паабяцаць яму чаявыя
ChatGPT адказвае лепей, калі паабяцаць яму чаявыя
ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі
ChatGPT стала самым хуткарослым спажывецкім сэрвісам у гісторыі
ChatGPT набрала мільён карыстальнікаў за 5 дзён. Колькі (гадоў) спатрэбілася іншым папулярным сэрвісам
ChatGPT набрала мільён карыстальнікаў за 5 дзён. Колькі (гадоў) спатрэбілася іншым папулярным сэрвісам
Читать на dev.by