ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
ChatGPT змагла прайсці сумоўе на пазіцыю інжынера малодшага ўзроўню L3 у Google. Пра гэта расказвае PCMag са спасылкай на дакумент кампаніі. Пры гэтым нейрасетка прызнае, што не можа параўнацца з чалавекам па крэатыўнасці і ўменні вырашаць задачы.
Google «скарміла» чатботу пытанні тэхнічнага сумоўя. Адказы выявіліся здавальняючымі, каб «наняць» яго на ролю джуна. Паводле даных levels.fyi, узнагароджанне на гэтай пазіцыі ў сярэднім складае $180 тысяч на год.
ChatGPT выпрабоўвалі ў ходзе нядаўняга эксперымента разам з шэрагам іншых АІ-чатботаў — кампанія плануе ўбудаваць такі ў пашукавік. ChatGPT здольная даваць лаканічныя і дакладныя адказы і эканоміць карыстальнікам час, які яны звычайна марнуюць на пошук патрэбнай інфармацыі па спасылках у Google.
Сумоўе для інжынераў софту ў Google у асноўным складаецца з тэхнічных пытанняў, якім і дала рады нейрасетка. Хаця паводзінныя пытанні ў сумоўях Facebook, Amazon і іншых кампаній таксама ёсць, і гэта магло б стаць перашкодай для «наймання» ChatGPT, асабліва на кіраўнічыя пасады.
Зрэшты, сама ChatGPT лічыць, што не заменіць «скураных» інжынераў. «ChatGPT — гэта інструмент, які можа дапамагчы ў асобных задачах, але не зможа цалкам замяніць навыкі рашэння задач, творчае і крытычнае мысленне жывога інжынера софту. Акрамя таго, ChatGPT для эфектыўнай працы неабходны кантроль чалавека», — адказала нейрасетка журналістам PCMag.
Што тычыцца больш далёкай перспектывы — 20 гадоў — і больш нізкаўзроўневых пазіцый, ChatGPT дапусціла, што для іх пагроза сапраўды можа быць. Але падкрэсліла, што ніколі не стане паўнавартаснай заменай інжынерам, а хутчэй будзе памочнікам.
Читать на dev.by