Колькасць памерлых стартапаў расце, і гэта пачынае адбівацца на воблачнай індустрыі

Паводле падлікаў аналітыкаў Carta, у трэцім квартале 2023 года збанкрутавала або з іншых прычын закрылася 212 стартапаў. Гэтая лічба імкліва павялічваецца з 4 квартала мінулага года. Прычым рэальная лічба, як адзначае Insider, можа быць яшчэ вышэйшай.

17 каментарыяў

Усяго ад студзеня спынілі існаванне 543 стартапы. Гэта больш, ніж за любы год прынамсі ад 2019-га.

І гэта — дрэнныя навіны для пастаўшчыкоў воблачных паслуг, бо іх даходы і рост збольшага залежаць ад выдаткаў стартапаў. Калі маладыя кампаніі сыходзяць з рынку і перастаюць карыстацца паслугамі воблачнага сектара, яму складаней захоўваць рост.

Паводле прагнозаў спецыялістаў Carta, павышаныя тэмпы гібелі стартапаў будуць назірацца яшчэ два ці тры кварталы.

Тры найбуйнейшыя правайдары — Amazon, Microsoft і Google — ужо зрабілі справаздачу аб запаволенні росту продажаў сваіх воблачных падраздзяленняў, нават нягледзячы на бум генератыўнага АІ. (Зрэшты, у Microsoft у гадавых суадносінах прырост быў высокім, але квартальны выявіўся ніжэйшым, ніж за некалькі папярэдніх справаздачных перыядаў). Кампаніі тлумачаць гэта тым, што кліенты аптымізуюць выдаткі на ІТ.

Куда уходят айтишники после сокращения?
По теме
Куда уходят айтишники после сокращения?
У Amazon, Microsoft, Google запаволіўся рост воблачных падраздзяленняў нягледзячы на бум АІ
Па тэме
У Amazon, Microsoft, Google запаволіўся рост воблачных падраздзяленняў нягледзячы на бум АІ

Читать на dev.by