Рэдакцыя перажыла +1 год разам з вамі. Дзякуй!
Чытачы, віншуем! Мы перажылі (амаль) яшчэ адзін складаны год. У 2023 нашая каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.
Беларускае ІТ (цяпер ужо worldwide) нельга ўявіць без dev.by. Сёлета рэдакцыя падрыхтавала 4000+ тэкстаў. Мы стараемся працягваць працаваць хутка, якасна і востра. Нягледзячы на тое, што беларускі рэкламны рынак ляснуўся, ІТ ліхаманіць ва ўсім свеце і нашая каманда таксама стала меншай.
Без вас у нас бы не атрымалася!
Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць, нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны ні знаходзіліся.
Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Данаты ад чытачоў пакрываюць 8% выдаткаў на працу рэдакцыі.
Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.
Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:
— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй. З Надыходзячым!
Читать на dev.by