Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Што сталася з Lensa праз пару месяцаў пасля сусветнага хайпу? FAQ па тэме

Пры канцы мінулага года партрэтамі, сгенераванымі Lensa AI, былі запоўненыя сацсеткі. Праграма неўзабаве ўзляцела на вяршыню рэйтынгаў мабільных стораў — і гэтак жа імкліва скацілася ўніз. Паводле даных SensorTower, пры канцы снежня ў ЗША Lensa займала 193 месца паводле спамповак сярод усіх праграм у App Store, і 644 месца — у Google Play.

Расказваем гісторыю праграмы, у якую інвеставалі беларусы.  

2 каментарыя

Пры канцы мінулага года партрэтамі, сгенераванымі Lensa AI, былі запоўненыя сацсеткі. Праграма неўзабаве ўзляцела на вяршыню рэйтынгаў мабільных стораў — і гэтак жа імкліва скацілася ўніз. Паводле даных SensorTower, пры канцы снежня ў ЗША Lensa займала 193 месца паводле спамповак сярод усіх праграм у App Store, і 644 месца — у Google Play.

Расказваем гісторыю праграмы, у якую інвеставалі беларусы.  

Як працуе Lensa?

Насамрэч праграма Lensa з’явілася яшчэ чатыры гады таму (спачатку быў рэліз на iOS, потым — на Android). Але пры канцы 2022 года ў праграме з’явілася функцыя Magic Avatars, якая неўзабаве стала віруснай.  

Magic Avatars працуе наступным чынам. Карыстальнік праграмы запампоўвае 10-20 сваіх сэлфі. Праграма апрацоўвае фатаграфіі з дапамогай нейрасеткі і стварае партрэты карыстальніка ў яркім анімаваным стылі. Партрэты падзеленыя паводле тэматычных рубрык (напрыклад, Adventure, Anime, Cyborg, Sci-Fi). На стварэнне партрэтаў сыходзіць 15-20 хвілін. Функцыя Magic Avatars платная. Найтаннейшы тарыф каштуе каля 5 долараў (даражэйшыя тарыфы дазваляюць ствараць і захоўваць большую колькасць партрэтаў). 

Lensa стварае партрэты з дапамогай бясплатнага генератара выяў Stable Diffusion, распрацаванага Мюнхенскім універсітэтам Людвіга і Максіміліяна ў супрацоўніцтве з кампаній Stability AI. У 2022 годзе Stability AI прыцягнула $101 млн інвестыцый на далейшыя распрацоўкі ў галіне генерацыі выяў.   

Хто распрацоўвае Lensa (і да чаго тут Юрый Гурскі)?

Праграму распрацоўвае кампанія Prisma Labs. Стартап заснавалі расійцы Аляксей Маісеенкаў, Андрэй Усольцаў і Ілля Фралоў. Пасля поспеху першай праграмы стартапа — фотарэдактара Prisma — у яго інвеставала Mail.ru Group. 

У 2019 годзе долю Mail.ru Group выкупіла інвесткампанія Юрыя Гурскага Haxus (пазней кампанія правяла рэбрэндынг і цяпер называецца Palta). Медыя паведамлялі, што акрамя Mail.ru Group у стартапе мелі (або маюць дагэтуль) долі расійскі фонд Gagarin Capital і кітайскія інвестары.  

Партрэт інвестара Юрыя Гурскага, створаны Lensa. Крыніца: LinkedIn Юрыя Гурскага.

Lensa выкарыстоўвае бясплатную тэхналогію стварэння выяў. Атрымліваецца, поспех праграмы можа паўтарыць кожны? 

Сапраўды, праграм, якія генеруюць партрэты карыстальнікаў на аснове рэальных фатаграфій, даволі шмат: напрыклад, папулярныя Voi або Wonder

У чым тады сакрэт Lensa? 

Як заўважылі аўтары vc.ru, «любы, хто мае дастаткова вылічальнай магутнасці, можа ўсталяваць стабільную Diffusion на сервер, запампаваць некаторыя мадэлі і атрымаць аналагічныя вынікі, але аватары Lensa ўражваюць і аптымізаваныя для Instagram, так што шмат людзей больш чніж шчаслівыя плаціць за зручнасць». 

Формулу поспеху Lensa, хутчэй за ўсё, можна сфармуляваць так:

Lensa не дэманструе карыстальнікам наватарскіх тэхналогій уласнага вынаходніцтва, але паспяхова прасоўвае прадукт і «пакуе» яго ў прывабную — у першую чаргу, для карыстальнікаў сацсетак — абгортку.   

Як і чаму Lensa набрала (і, здаецца, ужо ў значнай ступені страціла) папулярнасць?

У лістападзе–снежні мінулага года Lensa AI імкліва ўварвалася ў топы рэйтынгу праграм у App Store і Google Play. У многіх краінах праграма стала самай пампаванай і касавай. Пра фотарэдактар напісала мноства сусветных медыя. 

Але ўжо ў другой палове снежня шуміха вакол Lensa пачала сыходзіць на нішто. Паводле даных SensorTower, пры канцы снежня ў ЗША Lensa займала 193 месца паводле спамповак сярод усіх праграм у App Store (і 14 месца ў катэгорыі «Фота і відэа), і 644 месца — у Google Play (і 29 месца ў раздзеле «Фота»).     

Імклівы (і кароткі паводле часу) узлёт папулярнасці — распаўсюджаная з’ява сярод падобных праграм. Напрыклад, першая распрацоўка Prisma Labs — праграма для апрацоўкі фота і відэа Prisma Art Effect (або проста Prisma) — прызнавалася найлепшай праграмай у App Store ў 2016 годзе. Таго ж года яна стала самай пампаванай у многіх краінах. На пачатку 2023 года яна не ўваходзіць нават у першыя дзве сотні праграм у катэгорыях «Фота/Відэа» ў App Store і Google Play. 

Праграмы, падобныя Lensa, ствараюць хуткі і кароткачасовы «ваў» эфект: карыстальнікі плацяць за магчымасць стварыць незвычайныя партрэты і з радасцю дзеляцца імі ў сацсетках. Але далей узнікае праблема з утрыманнем карыстальніка: калі праграма за адзін сеанс выкарыстання стварыла некалькі дзясяткаў партрэтаў, які сэнс юзеру затрымлівацца ў ёй надоўга і працягваць плаціць грошы? 

Ці бяспечна дзяліцца сваімі фатаграфіямі з нейрасеткай?

У пагадненні карыстальніка Lensa напісана, што фатаграфіі, якія запампоўвае ў праграму карыстальнік, захоўваюцца на серверах Amazon Web Services у ЗША на працягу 24 гадзін.

Згодна з пагадненнем карыстальніка, «пасля 24 гадзін арыгінальныя фота <карыстальніка> выдаляюцца». Карыстальнік праверыць факт выдалення сваіх фатаграфій не можа. Ён вымушаны даверыцца «на слова» распрацоўшчыкам праграмы. Адзіная магчымасць асабіста папрасіць распрацоўшчыкаў выдаліць персанальныя фатаграфіі — напісаць на карпаратыўную пошту [email protected]

Як карыстальнікі крытыкуюць Lensa і генератыўныя нейрасеткі?

Тысячы карыстальнікаў пакінулі станоўчыя водгукі пра праграму Lensa. Але гучала і крытыка. 

Напрыклад, карыстальнікі скардзіліся на тое, што Lensa робіць жаночыя партрэты наўмысна сэксуалізаванымі. А мастакі ўжо даўно кажуць пра тое, што нейрасеткі — і заснаваныя на іх базе праграмы — без дазволу выкарыстоўваюць аўтарскія стылі. 

Страшнаватае ўражанне ад партрэта, намаляванага машынай, апісала журналістка The New York Times Magazine: 

«Я выдаткавала 5,99 долараў на набор са 100 „чароўных аватараў“, заснаваных на маіх сэлфі. Калі з’явіліся аватаркі, я здрыганулася: гэта была я і не я адначасова. Было ў іх штосьці трывожнае і паўчалавечае. Некаторыя былі амаль дакладна падобныя да мяне (але я была ўбраная ў залаты галаўны ўбор); іншыя ператварылі мае вочы ў чужыя або далі мне нос, які не быў маім носам. Эстэтыка, незалежна ад абранага стылю, здавалася анімэшнай з доляй фотарэалізму. Партрэты былі, на мой погляд, брыдкія і дзіўныя, але нельга было адмаўляць некаторую вычварную дакладнасць. Я не магла перастаць глядзець. Магчыма, я ніколі не адчувала звышнатуральнага і жудаснага ў такой беспасярэдняй блізкасці або, прынамсі, у такім прамым дачыненні да самой сябе. Я глядзела на сябе ў вобразе „Прынцэсы фей“, мая галава была ўвянчаная кветкамі, з адведзенымі вачыма і падціснутымі вуснамі. Гэта сапраўды я? Вядома, не. Але таксама, можа быць, трошкі і я».

AI-фотарэдактары захапілі амерыканскі топ iOS-праграм на хвалі поспеху Lensa AI
AI-фотарэдактары захапілі амерыканскі топ iOS-праграм на хвалі поспеху Lensa AI 
Па тэме
AI-фотарэдактары захапілі амерыканскі топ iOS-праграм на хвалі поспеху Lensa AI
Лічбавыя мастакі хэйцяць Lensa AI
Лічбавыя мастакі хэйцяць Lensa AI 
Па тэме
Лічбавыя мастакі хэйцяць Lensa AI
Стваральнік Gmail: ChatGPT знішчыць Google у найбліжэйшыя пару гадоў
Стваральнік Gmail: ChatGPT знішчыць Google у найбліжэйшыя пару гадоў
Па тэме
Стваральнік Gmail: ChatGPT знішчыць Google у найбліжэйшыя пару гадоў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Повторила судьбу Clubhouse

0

Журнлистка The New York Times Magazine потратила %6 и была недовольна результатом
Это была скорее всего заказная статья, для нее шесть долларов это не деньги а ее разочарование от какой-то детской игрушки превратилось в крутейший пиар.