Coinbase запусціла міжнародную біржу крыптадэрыватываў
Крыптабіржа Coinbase запусціла міжнародную біржу крыптавалютных дэрыватываў для інстытуцыйных трэйдараў па-за межамі ЗША, паведамляе Bloomberg. Кампанія імкнецца дыверсіфікаваць бізнэс на фоне рознагалоссяў з амерыканскімі ўладамі, якія ўсё растуць.
Ад гэтага тыдня на новай платформе Coinbase International Exchange будуць размяшчацца бестэрміновыя ф’ючарсы на біткойн і эфір — мінулага месяца кампанія атрымала ліцэнзію Валютнага ўпраўлення Бермудскіх астравоў.
Цяпер на новым для Coinbase рынку дамінуюць афшорныя гульцы, такія як найбуйнейшая крыптабіржа свету Binance і (да краху) FTX.
У сакавіку Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША пагражала падаць у суд на Coinbase праз некаторыя ейныя прадукты. Пры канцы красавіка пляцоўка сама падала пазоў супраць рэгулятара з патрабаваннем прымусіць яго адказаць на запыт аб распрацоўцы новых правілаў рэгулявання крыптавалют. Такі запыт быў накіраваны мінулага ліпеня.
Читать на dev.by