Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ды я хутчэй код напішу!». Што думаюць тэхнары пра канкурэнцыю з боку АІ

Chat GPT ужо піша дыпломы для студэнтаў, кансультуе пацыентаў, працуе ў ролі рэкруцёра. Эксперты прадказваюць, што АІ зменіць рынак працы, а тэхнічныя прафесіі — у зоне рызыкі.

dev.by паразмаўляў з прадстаўнікамі трох тэхнічных прафесій: сеньёр-распрацоўшчыкам, 2D-мастаком у геймдэве і спецыялістам у тэлекамунікацыях. Прызнаць у бяздушнай машыне сур’ёзнага канкурэнта яны пакуль адмаўляюцца.

1 каментарый
«Ды я хутчэй код напішу!». Што думаюць тэхнары пра канкурэнцыю з боку АІ

Chat GPT ужо піша дыпломы для студэнтаў, кансультуе пацыентаў, працуе ў ролі рэкруцёра. Эксперты прадказваюць, што АІ зменіць рынак працы, а тэхнічныя прафесіі — у зоне рызыкі.

dev.by паразмаўляў з прадстаўнікамі трох тэхнічных прафесій: сеньёр-распрацоўшчыкам, 2D-мастаком у геймдэве і спецыялістам у тэлекамунікацыях. Прызнаць у бяздушнай машыне сур’ёзнага канкурэнта яны пакуль адмаўляюцца.

Віктар, Senior Fullstack (.NET/React) Developer

У аўтаматызацыі працы мне дапамагае Chat GPT-4. Выкарыстоўваю яго як кансультанта, але некаторым задачам ён зусім не дае рады. Напрыклад, я спрабаваў напісаць з ягонай дапамогай код для DevOps-аперацый — у мяне была задача дапрацаваць скрыпт, я ў гэтым не быў дасведчаны, вось і вырашыў схітраваць. Даў рады чат жудасна: або выдаваў няслушныя вынікі, або — проста капіпасту з інтэрнэту. У выніку ўсё роўна прыйшлося ісці ў гугл і «ўручную» збіраць інфармацыю для рашэння задачы.

Я працую са складанымі нетыповымі задачамі і пакуль нават не ўяўляю, як іх можна перадаць АІ: трэба неяк апісваць патрабаванні майго цімліда да легасі-кода, пералічваць агульныя кампаненты праекта. Ды я хутчэй сам напішу код, ніж буду тлумачыць машыне ўсе нюансы задання!

Думаю, маёй прафесіі АІ не заменіць, дый мала якія прафесіі зможа замяніць.

Нейронныя сеткі з’явіліся гадоў 15 таму і толькі апошнімі гадамі пачалі паказваць штосьці талковае. Нават цяпер вакол іх болей хайпу, ніж сапраўднай карысці. Пакуль нейронныя сеткі — гэта або аналаг пошукавай сістэмы, або генератар з высокай ступенню выпадковасці (дзе вынік заўсёды трэба дапілоўваць рукамі).

Кажуць: вось пачакайце яшчэ годзік-два, сеткі навучацца — і тады…! Я так не думаю. Цяперашнія вылічальныя магутнасці не дазволяць сеткам праводзіць такую колькасць аперацый, каб яны змаглі паводле тэхнічнага задання стварыць нават простую праграму (арыгінальную, а не копію з Github). Праз пару гадоў нейронныя сеткі змогуць дапамагаць жывому працаўніку з меншай колькасцю памылак, не больш за тое. Як на мяне, цяпер яны зусім «дурныя», памылкі з іх валяцца ўвесь час.

Міхась, 2D Artist

Я 2D Artist з інжынерным бэкграўндам. Цяпер працую ў вялікай геймдэў-кампаніі, якая распрацоўвае казуальныя гульні. Актыўна займаюся ўкараненнем дыфузійных нейрасетак у нашыя працэсы, адзін з лідоў на гэтым напрамку.

Першыя месяцы пасля з’яўлення дасканалых нейрасетак накшталт Midjourney, Dalle-2, Stable Diffusion сапраўды ўсе баяліся, што яны заменяць мастакоў. Цяпер магу дакладна сказаць, што ніякая нейрасетка (з тых, што цяпер ёсць на рынку), не заменіць нават джуноў — і ўвогуле, на маю думку, мінімальна паўплывае на рынак працы ў сферы казуалак. 

Цяпер дыфузійныя нейрасеткі паціху становяцца дапаможным працоўным інструментам, які дзесьці скарачае аб’ём працы, дзесьці дадае дадатковую нагрузку. Але прынцыпова нічога не змяняе. Раней у нас быў стэк з умоўнага Photoshop + Maya, цяпер да яго проста дадаецца новы складаны інструмент — напрыклад, Stable Diffusion. На маю думку, нейрасеткі істотна палепшаць якасць графікі ў гульнях, трохі скароцяць час на распрацоўку. Гэта найцудоўнейшы інструмент для невялікіх індзі-каманд. 

Нашая кампанія ўжо актыўна выкарыстоўвае нейрасеткі ў працы, але гэта не прывяло да ніводнага звальнення.

Выкарыстоўваем на этапе пошуку ідэй, бо часам паводле тэкставага апісання нейрасетка выдае нешаблонныя варыянты. Малюем імі бэкграўнды для гульняў амаль цалкам — тут яны даюць рады лепш за ўсё. Але для таго, каб атрымаць добрыя вынікі, было некалькі месяцаў даследаванняў і спроб зрабіць уласную мадэль, навучаную на наш стыль. У асноўным рэндарым з грубых каляровых скетчаў пропсы і персанажаў. На ўсіх этапах нейрасетка — дапаможны інструмент, які знімае частку руціннай працы. Для кожнай задачы і на кожным этапе патрэбная дапрацоўка рэндара чалавекам у фаташопе, патрэбны добры прадуманы скетч.

І галоўнае, дыфузійная мадэль не ўмее ўносіць «паправачкі» ад менеджараў і прадзюсараў. На мой досвед, інтэграцыю дыфузійных нейрасетак у пайплайны цяпер моцна тармозіць менеджмент, бо не разумее сутнасці тэхналогіі і нюансаў працы з ёй. Умоўна кажучы, ставіць задачы па-старому — менеджмент лічыць нейрасетку магічным спосабам вырашаць задачы і шчыра дзівуецца, што яна не можа зрабіць пэўныя рэчы. 

Віктар, распрацоўшчык, спецыяліст у сетках сотавай сувязі

Насамрэч мы ўжо шмат разоў праходзілі сітуацыі, падобныя да цяперашняй з Chat GPT.

У сваёй сферы я з такім сутыкнуўся, калі для аптымізацыі сетак сотавай сувязі сталі прымяняць тэхналогію SON (Self Optimized Networks). Менеджары разглядалі тэхналогію як магчымасць скараціць аптымізатараў. У выніку працы ніхто не страціў. Проста SON пачаў аптымізаваць сетку, а аптымізатары пачалі ставіць задачы SON. Аптымізатары змаглі пазбавіцца ўсякай руціны і заняцца цікавейшымі задачамі.

Думаю, такая ж гісторыя чакае і Chat GPT. Парадак працы безумоўна зменіцца, але без прафесіі застануцца толькі тыя, хто не захоча падладжвацца пад сучасныя практыкі. Яскравы прыклад: аўтамабільныя заводы і рабатызацыя. Людзі на заводах па-ранейшаму працуюць, але выпускаюць умоўна не 100 машын за год, а 200.

Магчыма, неўзабаве мовы праграмавання чакаюць змены: скарачэнне тыпавых фраз і каманд і адаптацыя іх пад Chat GPT ды іншыя падобныя праграмы.

Пагроза для працоўных месцаў можа ўзнікнуць толькі тады, калі АІ зможа выконваць кіраўніцкія задачы і прымаць кіраўніцкія рашэнні. У такім выпадку адпадзе патрэба ў чалавечым пасярэдніцтве паміж менеджарам і вынікам працы АІ.


Вы выдаткавалі на гэты матэрыял пяць хвілін. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка. 

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Жыць стала прасцей і весялей». Як айцішнікі выкарыстоўваюць ChatGPT з карысцю ў працы і дома
«Жыць стала прасцей і весялей». Як айцішнікі выкарыстоўваюць ChatGPT з карысцю ў працы і дома
Па тэме
«Жыць стала прасцей і весялей». Як айцішнікі выкарыстоўваюць ChatGPT з карысцю ў працы і дома

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Первый оратор вообще не вкурил, как эти чаты работают.