Даныя ў абмен на АІ: OpenAI і Stack Overflow дамовіліся аб партнёрстве
Кампаніі дамовіліся пра выкарыстанне даных сайта для навучання мадэляў штучнага інтэлекту. Сэрвіс анансаваў новыя АІ-інструменты, якія пакажуць летам.
У рамках партнёрства OpenAI зможа выкарыстоўваць распрацаваную Stack Overflow платформу OverflowAPI для паляпшэння якасці адказаў ChatGPT па праграмаванні. Таксама ў чат-боце будуць адлюстроўвацца правераныя прыклады з форума. Stack Overflow уклаў аналагічную ўгоду з Google у лютым.
Stack Overflow зможа выкарыстоўваць мадэлі OpenAI у сваім сэрвісе OverflowAI. Першыя інтэграцыі плануюць паказаць пры канцы чэрвеня. Раней кампанія часова забараніла публікаваць адказы, згенераваныя ChatGPT, затым сэрвіс запусціў дыялогавы пошук для атрымання адказаў на аснове базы даных з больш як 58 мільёнаў пытанняў.
Читать на dev.by