Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дата-цэнтр Amazon у ААЭ загарэўся пасля прылёту нейкіх «аб'ектаў«

Адзін з дата-цэнтраў Amazon Web Services у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах загарэўся пасля таго, як у яго трапілі «нейкія аб’екты». Інцыдэнт адбыўся на фоне абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе, піша Business Insider.

14 каментарыяў
Дата-цэнтр Amazon у ААЭ загарэўся пасля прылёту нейкіх «аб'ектаў«

Адзін з дата-цэнтраў Amazon Web Services у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах загарэўся пасля таго, як у яго трапілі «нейкія аб’екты». Інцыдэнт адбыўся на фоне абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе, піша Business Insider.

У нядзелю кампанія паведаміла, што з-за пажару ў адной з яе лакацый у рэгіёне ўзніклі праблемы з падключэннем. Размова ідзе пра адну з так званых «зон даступнасці» (Availability Zone) — гэта інфраструктура, якая можа ўключаць адзін ці некалькі дата-цэнтраў.

Паводле дадзеных AWS, каля 7:30 раніцы па ўсходнім часе ЗША гэтая зона была «закранутая аб’ектамі». У выніку ўдару ўзніклі «іскры і пажар». Што менавіта гэта былі за аб’екты, кампанія не ўдакладніла.

«Пажарныя адключылі сілкаванне на лакацыі і генератары, пакуль займаліся тушэннем», — гаворыцца ў заяве AWS. Паводле інфармацыі на сайце Amazon, у АЭ ў кампаніі тры такія зоны даступнасці.

Ужо ў панядзелак AWS паведаміла пра новыя праблемы: у іншай зоне даступнасці на Блізкім Усходзе адбыўся «лакальны збой электрасілкавання».

Кампанія папярэдзіла, што з-за гэтага пакутуюць і яе ключавыя сэрвісы: «Іншыя сэрвісы AWS, такія як DynamoDB і S3, таксама адчуваюць значны рост памылак і затрымак. Мы актыўна працуем над аднаўленнем сілкавання і злучэння, пасля чаго пачнём аднаўляць закранутыя рэсурсы», — гаварылася ў абнаўленні. Чакалася, што «аднаўленне зойме некалькі гадзін».

Бліжэй да вечара нядзелі AWS заявіла, што бачыць «значныя прыкметы аднаўлення» часткі сістэм, але сілкаванне ў пацярпелым цэнтры ўсё яшчэ не аднавілася. «У нас пакуль няма дакладнай ацэнкі тэрмінаў аднаўлення электрасілкавання. Кліентам, у якіх ёсць такая магчымасць, мы рэкамендуем выкарыстоўваць іншыя зоны даступнасці ці рэгіёны AWS», — дадалі ў кампаніі.

Пажар адбыўся на фоне ваеннай эскалацыі: ЗША і Ізраіль наносілі ўдары па Іране, а іранскія сілы атакавалі некалькі краін Персідскага заліва. У выходныя ў небе над Дубаем фіксавалі ракеты, а абломкі перахопленых мэтаў выклікалі пажары і пашкоджанні, у тым ліку гатэляў і галоўнага аэрапорта горада.

У воблака Amazon у снежні адбыліся два збоі з удзелам ШІ
У воблака Amazon у снежні адбыліся два збоі з удзелам ШІ
Па тэме
У воблака Amazon у снежні адбыліся два збоі з удзелам ШІ
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх чужых Perplexity таксама дасталася
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася
Па тэме
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Не могу не удержаться и не спросить местного европофоба изначально известного под ником Барт Симпсон.
Ну того самого, который аэропорт в Витебске модернизирует и оборудование связи в РБ продает. 🤣
Ну что там "пакистанские тигры" и ты иже с ними? Уже полезли гнить в окопы за шейхов?

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
1

Халип и Миленкевич де ? а Зенон ?

-1

Бедроныч или Еврооптыч?

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
1

Чарликович - ти ?

-2

Бояркович, ты?

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
0

Ти Родину за пьэсэль продал

-1

А ты за лапоть и лизание сапога барина.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

1

факт, риск вообще того не стоит. относительно повезло лишь Бакиеву, он продолжает жить простую и мирную жизнь в РБ с 2010 года

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Только бабло все из него вытащили и его с семьей под полудомашним арестом держат.
Но альтернативы у них и похуже были.

1

вот так, человек старался, зарабатывал, а на пенсии деньги всё равно заканчиваются быстро :)

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Сосиальное государство оно такое)) высасывает все, что может)

1

Ну да, верное наблюдение. Не только превращает в говно всё, к чему прикасается, но и в мёртвых всех, с кем дружит.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
-1

Что нас может спасти от ревизии?