Dell плануе скараціць дзясяткі тысяч чалавек

Dell ужо звольніла частку супрацоўнікаў у рамках глабальнай праграмы па «мадэрнізацыі» аддзела продажаў і рыхтуецца да далейшых скарачэнняў. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на ўнутрыкарпаратыўны імэйл, разасланы кіраўніцтвам на пачатку жніўня.

5 каментарыяў

Каманды па продажах аб’ядноўваюць, таксама ствараецца новая група пад назвай AI Select Sales. У ходзе пераўтварэнняў «пад нож» адправяць некаторых супрацоўнікаў, але колькі — у імэйле не ўдакладняецца. Там толькі гаворыцца, што кампанія хоча «стаць эканомнейшай», «аптымізаваць іерархію кіравання» і «змяніць расстаноўку прыярытэтаў у размеркаванні інвестыцый». «Але вынік будзе таго варты: мы выйграем, і выйграем па-буйному», — заключаюць аўтары паведамлення.

Бягучыя пераўтварэнні з мэтай стаць беражлівейшымі журналістам пацвердзіў прадстаўнік Dell. Пяць звольненых з яе аддзела продажаў суразмоўцаў выдання расказалі, што працы пазбавіліся некаторыя іх калегі. У асноўным звальненні закранулі менеджараў, дырэктараў і віцэ-прэзідэнтаў, у тым ліку з больш як 20-гадовым досведам. Таксама, паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў, скарачэнні пракаціліся па маркетынгавым і аперацыйным падраздзяленнях. Акрамя таго, менеджарам павысілі колькасць супрацоўнікаў у падначаленні: цяпер іх мае быць не менш за 15.

Dell звольніла 13 тысяч чалавек летась праз спад на рынку ПК 
Па тэме
Dell звольніла 13 тысяч чалавек летась праз спад на рынку ПК

У кіраўніцтве Dell лічаць, што ў кампаніі «занадта шмат менеджараў сярэдняга звяна», сказала выданню крыніца, знаёмая з абмеркаваннямі ў вярхах. Ён дадаў, што «гэтым летам будуць найбуйнейшыя скарачэнні ў гісторыі», то-бок чакаюцца новыя звальненні.

Яшчэ адзін супрацоўнік Dell з HR кажа, што пасля ўсіх скарачэнняў, якія закрануць продажы, аперацыйную дзейнасць, эйчараў і «практычна ўсе падраздзяленні, за выключэннем АІ-аддзела», штат тэхнагіганта будзе меншы за 100 тысяч чалавек. Ад лютага 2023 года Dell ужо правяла некалькі раўндаў скарачэнняў, у часе якіх колькасць яе супрацоўнікаў паменшылася ад 130 тысяч да 120 тысяч.

Супрацоўнікі ад таго, што адбываецца, стаміліся і расчараваныя. «У нас звальненні кожныя паўгода. Магчымасцяў для кар’ернага росту няма. Я ўжо дзевяць месяцаў шукаю новую працу ў іншай кампаніі», — падзяліўся настроем з BI адзін з сейлзаў Dell.

Dell: «Никаких повышений для удалёнщиков». Половина сотрудников: «ОK»
По теме
Dell: «Никаких повышений для удалёнщиков». Половина сотрудников: «ОK»
Dell прыдумала каляровую дыферэнцыяцыю супрацоўнікаў у залежнасці ад наведвальнасці офіса
Па тэме
Dell прыдумала каляровую дыферэнцыяцыю супрацоўнікаў у залежнасці ад наведвальнасці офіса

Читать на dev.by