У Dell прайшлі чысткі сярод топ-менеджараў. Цяпер у іх будзе шмат падначаленых

Dell імкнецца зрабіць сваю арганізацыйную структуру прасцейшай і больш плоскай. Некаторых менеджараў скарацілі, а астатнім давядзецца кантраляваць больш супрацоўнікаў, піша Business Insider.

1 каментарый

Так, у топаў на ўзроўні віцэ-прэзідэнтаў і вышэй цяпер павінна быць як мінімум 15 прамых падначаленых. А перад кіраўнікамі ніжэйшага рангу — дырэктарамі і старэйшымі мэнэджарамі — будзе адказваць па 20 чалавек.

Прадстаўнік кампаніі ў каментары выданню адзначыў, што Dell пастаянна шукае спосабы ўдасканалення бізнесу, каб даваць кліентам і партнёрам як мага больш інавацый і карысці. У тым ліку праз паляпшэнне працоўных працэсаў. Больш плоская іерархія, у якой менш узроўняў менеджменту, зробіць кампанію больш гнуткай. Паводле BI, рэарганізацыя дазволіць Dell паскорыць прыняцце рашэнняў і спросціць выкананне задач для супрацоўнікаў.

Пра маючыя адбыцца змены работнікам паведамлялі цягам красавіка. У выніку некаторых менеджараў звольнілі, а некаторых перавялі ў статус самастойных individual contributors без падначаленых. За апошнія два гады глабальны штат Dell скараціўся на 25 тысяч чалавек.

Мантра «рабіць больш з меншымі выдаткамі» (do more with less) гучыць па ўсёй ІТ-індустрыі. Пра гэта словамі і справамі кажуць, напрыклад, Amazon, Google, Meta і Microsoft, якія звальняюць супрацоўнікаў, аб’ядноўваюць каманды і павялічваюць нагрузку дзеля павышэння эфектыўнасці і эканоміі.

CEO Amazon даў рэцэпт, як пафіксіць карпаратыўную культуру. Трэба пазбавіцца толькі ад дзвюх рэчаў
Па тэме
CEO Amazon даў рэцэпт, як пафіксіць карпаратыўную культуру. Трэба пазбавіцца толькі ад дзвюх рэчаў
Скарачэнні, ШІ, больш овертаймаў і менш плюшак: ІТ-рэаліі сённяшняга дня
Па тэме
Скарачэнні, ШІ, больш овертаймаў і менш плюшак: ІТ-рэаліі сённяшняга дня
Пуга і пернік: як Google, Microsoft і Meta змяняюць падыходы да прадуктыўнасці супрацоўнікаў
Па тэме
Пуга і пернік: як Google, Microsoft і Meta змяняюць падыходы да прадуктыўнасці супрацоўнікаў
У Dell — мінус 25 тысяч супрацоўнікаў за два гады
Па тэме
У Dell — мінус 25 тысяч супрацоўнікаў за два гады

Читать на dev.by