У кэшы, у акцыях, у слоіку: дзе захоўваюць грошы пасля пераезду

Спыталіся ў рэлакантаў, дзе яны захоўваюць грошы пасля пераезду, — і сабралі тры кейсы з Польшчы, адзін з Літвы і адзін з Грузіі. Дадавайце свае гісторыі ў каментарах. 

9 каментарыяў

Польшча

«Грошы захоўваю ў сваякоў не ў Беларусі, у слоіку і ў крыпце»

— Грошы захоўваю размеркавана ў блізкіх сваякоў не ў Беларусі, а яшчэ ў слоіку — звычайным шкляным, і ў крыпце — усё ў прывязцы да долара і трохі да еўра. Сумы называць не буду .

Яшчэ частку грошай захоўваю ў злотых у банку PKO. Чаму не ў валюце:

  • зняць валюту можна толькі ў аддзяленнях твайго банка, у банкаматах дорага; пры гэтым сумы вышэйшыя за пэўную трэба заказваць за некалькі дзён; 
  • напружвае некаторая нявызначанасць у сувязі з бягучымі і патэнцыйнымі санкцыямі і стаўленнем розных банкаў і нават іх аддзяленняў да рахункаў людзей з беларускім пашпартам.

Праблем з адкрыццём рахунку PKO ў мяне і маіх сяброў не было — патрэбны быў пашпарт, нумар польскага тэлефона і паштовы адрас у Польшчы. Песэль і мельдунэк не патрэбныя. 

«Маю „падушку“ ў доларах, якой хопіць на паўгода. Усё астатняе інвестую»

— Жыву ў Польшчы. Маю «падушку» ў доларах, якой хапіла б на некалькі месяцаў жыцця тут — у ідэале на паўгода. А ўсё астатняе я інвестую праз брокера.

Грошы я ўкладваю ў акумулюючыя ETF з размеркаваннем па ўсім свеце: ЗША, рынкі, якія развіваюцца, развітыя рынкі, акрамя Японіі і Еўропы, ETF на 20-гадовыя аблігацыі ЗША, ну і трохі ў золата — як ахоўны актыў. Чаму менавіта ў іх — не трэба плаціць падаткі з дывідэндаў, плюс ідзе аўтаматычнае рэінвеставанне.

На жыццё я пакідаю груба каля 1000 долараў (на дваіх чалавек) плюс яшчэ 500 на аплату кватэры і камунальных выдаткаў. 

Калі мае інвестыцыі дасягнулі пэўнага парога, брокер запытаў дакумент, які пацвярджае крыніцу даходу. Я папрасіў працадаўцу зрабіць выпіску па заробках за ўвесь час працы — брокеру яна падышла.

У будучыні пры звальненні планую заўсёды запытваць у кампаній такія даведкі: лішнімі дакладна не будуць.

«Адкладаю 50% ад заробку. Грошы размяркоўваю на тры часткі»

— Як правіла, я адкладаю 50% ад заробку. Грошы размяркоўваю на тры часткі: 

  • ⅓ захоўваю ў кэшы — гэта долары;
  • яшчэ ⅓ — у акцыях замежных кампаній, набытых праз замежных брокераў (Trading 212, Revolut, Degiro). Яны ў доларах і ў еўра;
  • і яшчэ ⅓ на стандартных банкаўскіх рахунках у PKO і mBank: 50% — у доларах, 50% — у еўра.

Чым абумоўленае такое размеркаванне сродкаў — рызыкамі блакавання, з прычыны нестабільнай геапалітычнай сітуацыі і наяўнасці беларускага пашпарта. Пры гэтым у мяне дазвол на жыхарства на 3 гады.

Агульная сума грошай, што захоўваюцца ў банках — да 20 000 долараў, таму дакументы на пацверджанне крыніцы сродкаў не патрабаваліся. А замежным брокерам патрэбныя былі толькі дазвол на жыхарства і адрас майго пражывання.

Літва

«Частка грошай на інвестыцыйным рахунку ў  ETF, столькі ж — на дэпазіце ў банку»

— Пераехала ў Літву паўтара года таму і паступова вывела праз свіфт-пераказы ўсе свае накапленні ў беларускім банку — гэта троху больш за 10 тысяч долараў. Летась яшчэ перад вайной я адкрыла інвестыцыйны рахунак на адной з еўрапейскіх платформаў. Частку грошай захоўваю там у ETF, прыкладна столькі ж — у доларах на дэпазіце ў SEB bankas. 

Мой банк даволі строгі ў дачыненні да паходжання грошай, таму, калі я пераказвала грошы на інвестыцыйны рахунак, у мяне запыталі пацвярджэнне прыбытку.

Раней гэтыя грошы таксама ляжалі на дэпазіце ў Беларусi, але ж Альфа Банк не робіць выпіскі дыстанцыйна раней, ніж за год. А мне трэба было пацвердзіць прыбытак прыкладна за 2018–2019 гады. Дапамагло тое, што я працягвала працаваць у той жа кампаніі ўвесь гэты перыяд і майго тагачаснага заробку хапала, каб тэарэтычна гэтыя накапленні зрабіць, таму я проста звярнулася да бухгалтара па даведку.

Грузія

«$50 тысяч уклаў у нерухомасць на першай лініі»

— Адкрыў ІП у Грузіі, і за год перавёз з Беларусі каля 50 тысяч долараў — частку сумы жонка прывезла, потым бацькі прыязджалі. Уклаў грошы ў прэміяльную нерухомасць на першай лініі — гатэлі і апарт-комплексы. Лічу, што на рахунках сродкі трымаць рызыкоўна, бо банкі раз-пораз мяняюць сваю палітыку.

(На жаль, чытач не дадаў больш падрабязнасцей і не адказаў на нашыя пытанні).

Важны рэсёрч індустрыі-2022: тэхналогіі, грошы, (не) пераезд. Ананімна!
Па тэме
Важны рэсёрч індустрыі-2022: тэхналогіі, грошы, (не) пераезд. Ананімна!
Айцішнікі ў Беларусі захоўваюць грошы «пад падушкай», рэлаканты — у замежных банках
Па тэме
Айцішнікі ў Беларусі захоўваюць грошы «пад падушкай», рэлаканты — у замежных банках
Айтишники о том, где и в чём хранят деньги, чтобы «крысы не поели»
По теме
Айтишники о том, где и в чём хранят деньги, чтобы «крысы не поели»

Читать на dev.by