Для вайб-кодынгу на хаду: Google рыхтуе мабільную версію AI Studio
AI Studio — платформа Google для ШІ-распрацоўкі па промптах на натуральнай мове — хутка будзе даступная на мабільных прыладах, піша PCMag.
Рэліз, паводле словаў менеджара па прадукце AI Studio Логана Кілпатрыка, адбудзецца ўжо ў пачатку 2026 года. Ён дадаў, што аплікацыя дазволіць распрацоўшчыкам «вайбкодзіць на хаду». Іншы супрацоўнік каманды Амар Рэшы ў каментарыі пад постам Кілпатрыка ў Х прапанаваў кодарам накідваць ідэі функцыяналу, які яны хацелі б бачыць у мабільнай версіі інструмента.
Як будзе выглядаць аплікацыя, калі менавіта выйдзе і якія платформы будзе падтрымліваць, Кілпатрык і Рэшы не ўдакладнілі. Але іншыя ШІ-інструменты Google, напрыклад Gemini, даступны ў App Store, так што, магчыма, мабільнай AI Studio таксама можна будзе карыстацца з айфонаў і айпадаў.
Читать на dev.by