Долар у Польшчы ўпаў да 4 злотых. Як рэагуюць рэлаканты

Шмат хто зноў пачуваецца няшчасным (але некаторыя ўжо злавілі дзэн).

83 каментарыяў

Польскі злоты вось ужо некалькі месяцаў адваёўвае пазіцыі, страчаныя летась. Увосень 2022 года долар пераадолеў столь у 5 злотых, і, здавалася, гэта назаўжды. Айцішнікі-рэлаканты, якія перайшлі на кантракты ў польскай валюце, тады вельмі тужылі.

Цяпер долар апусціўся амаль да 4 злотых, і няма ніякай упэўненасці, што заўтра на табло абменнікаў першай лічбай не будзе «3».

walutomat.pl

Ці значыць гэта, што атрымальнікі зп у злотых цяпер задаволена паціраюць рукі? Як ні дзіўна, не. Dzik Pic зладзіў экспрэс-апытанне чытачоў і высветліў, што большая частка зусім не радая такому стану рэчаў. Хаця пачуццё гумару ўсё адно захоўвае. «Так-так, гэта ж не Беларусь, тут долар умее не толькі расці, але і падаць», — піша хтосьці ў каментарах.

dev.by паразмаўляў з айцішнікамі і даведаўся, што яны думаюць пра курсавыя горкі, а заразом пра звычку вымяраць фінансавы дабрабыт з дапамогай амерыканскай валюты. Выяўляецца, у Польшчы яна паступова адпускае.

«Горш за ўсё тым, хто зп у валюце атрымлівае»

Цяпер горш за ўсё тым, хто ў валюце зп атрымлівае або ў злотых па курсе з прывязкай да абгаворанай сумы ў доларах. З кожным месяцам жытло/іншыя патрэбы выходзяць у доларах усё даражэйшымі і даражэйшымі, а зп у злотых усё меншай і меншай.

Я сам залічаюся да гэтай катэгорыі. Працую на фірму з ЗША як польскі ІП. Заробак фіксаваны ў доларах, дамовіліся на X тыс. $ год таму, перагляду з розных прычын яшчэ не было.

Калі я прыехаў у Польшчу два гады таму, курс USD/PLN целяпаўся ў дыяпазоне 3,85-3,95. І ўсе цэны, «паводле адчуванняў», стаялі плюс-мінус на месцы. Палякі лічаць сваю валюту стабільнай, таму не кідаюцца купляць долары і не пералічваюць цэны па меры змены курса. Прынамсі, так было раней.

Калі пачалася вайна ва Украіне, злоты значна саслабеў да астатніх валют + цэны на энерганосьбіты «хісталі рынак». На свой пік златуўка выйшла ў верасні, і гэта пацягнула за сабой цэны на ўсё.

Мой арэндадаўца пры падаўжэнні дамовы папрасіў крыху падняць кошт у злотых «з улікам усіх фактараў». Я пагадзіўся, бо на той момант мы проста вярталі першапачатковую цану арэнды ў доларах.

І вось цяпер курс шырокімі крокамі ідзе назад. Што праўда, мяркуючы з усяго, гэта не злоты ўмацоўваецца, а долар на яго фоне страчвае кошт. Пры гэтым цэны нікуды не спаўзаюць. У выніку ў доларах жыццё робіцца даражэйшым.

А цяпер вішанька на торце маёй фінансавай сітуацыі: я планую ўлетку ўзяць жытло ў іпатэку. Лічу, што не варта страчваць гэтую магчымасць. На даход у доларах большасць банкаў глядзелі б крывым вокам і крэдыту б не далі (так казалі «фінансавыя агенты»). Таму для візуальнага паляпшэння сваёй гісторыі я перайшоў на разлік у злотых.

Мой працадаўца прадае мой заробак у доларах і дасылае мне злотыя. Для банка мой даход выглядае як PLN. І вось атрымліваецца, што месяц таму я атрымліваў на 900 злотых болей, ніж сёння. А ў пазамінулым месяцы было на 1700 злотых болей, чым сёння. Гэта сумна.

Я, вядома, планую завесці размову пра павышэнне заробку, але для гэтага давядзецца абмяркоўваць інфляцыю і асабісты перфоманс. Спадзяюся, што перагледзець рэйты ўдасца.

Год таму, калі долар даражэў, настрой таксама быў не надта: я разумеў, што ўслед за ім уверх пойдуць і цэны. Вядома, радаваўся, калі штосьці «таннела», але гэта былі адзінкавыя выпадкі, увесь заробак я тады не абменьваў.

«Той выпадак, калі цешышся, што зп у злотых»

Год таму прыехаў у Польшчу, уладкаваўся па B2B-кантракце ў польскую фірму і адразу стаў атрымліваць зп у злотых. Пра зп па курсе тут мала хто чуў.

Ашчаджанні захоўваю ў злотых і еўра. Але ў злотых — большую частку, бо валюта адносна стабільная, а працэнты па ёй большыя. Ашчаджанняў у прынцыпе няшмат. Шмат грошай патрачана на пераезд.

Насамрэч я не сачу за курсамі і больш па гісторыі ведаю, што ён моцна вагаецца. Што праўда, калі ўвосень глядзеў на долар па 5, шкадаваў, што ўлетку здаваў валюту па 4,2.

У той момант, вядома, нахлынулі ўспаміны пра працу ў Беларусі і зп, прывязаную да USD. Але асабліва праз гэта не пераймаўся, бо грошай хапае.

Дый цяпер радуюся праз тое, што сума ў мясцовай валюце не стала меншай. Вось калі б яшчэ і цэны пайшлі ўслед за доларам, было б нашмат прыемней.

«Выбраў самы „гультайскі“ варыянт для інвестыцый. Праз паўтара года — каля нуля»

У мяне ў заначцы 44,5K злотых. У акцыях і аблігацыях. У плане страт/выйгрышу вынік у сярэднім каля нуля. Рэч у тым, што пару разоў зрабіў пакупкі няўдала — на высокай цане. Але гэта працяглыя інвестыцыі. Вайна скончыцца, крызіс скончыцца. Адрасце.

Вось вынік маіх інвестыцый за апошнія паўтара года:

Нашто спатрэбілася канвертацыя

Пасля пераезду ў заначцы засталося каля 3,5К, я проста перавёў іх у злотыя і скарыстаўся першым, што было даступнае, — фондамі PKO. А потым проста стаў прытрымлівацца стратэгіі «папаўняй і не даставай».

Выбар валюты захоўвання абумоўлены не рацыянальнасцю, а даступнасцю. Я не захапляюся трэйдынгам, мне і без таго забаў стае. Пры гэтым нейкіх выгадных дэпазітаў я не ўбачыў, таму стаў шукаць ETF у Польшчы, якія былі б прывязаныя да індэксаў, накшталт S&P 500. Задача была пакласці грошы на працяглае захоўванне, каб у сярэднім даход быў большы, ніж на дэпазіце.

Можна было б набыць адзінкі праз іншыя краіны і іншых брокераў. І значна больш выгадна. Але я абраў самы «гультайскі» варыянт. Да таго ж праца праз малых брокераў заўсёды спалучаная з рызыкай нарвацца на ашуканцаў або якія-небудзь складанасці з падаткамі. А тут сэрвіс сам лічыць і спісвае падаткі з прыбытку пры вывадзе.

Фонды заўсёды маюць рынкавую цану, і неістотна, да якой валюты прывязаныя. Важна, што ў партфелі і якая сітуацыя на рынку. У кожным разе цана адзінкі ўдзелу будзе ісці за рынкам.

З пачаткам вайны, у красавіку, акцыі рэзка ўпалі, але дакупіць іх я не мог праз санкцыі, магчымасць прадоўжыць інвестыцыі з’явілася толькі ў лістападзе 2022-га з атрыманнем карты побыту.

Калі казаць пра таннейшыя механізмы, то цяпер акрамя PKO TFI стаў даступны яшчэ адзін моцны брокер — inPZU. Але пакуль што мне не да ашчаджанняў — спрабую стварыць невялікую фірму.

Цяпер я ІП і атрымліваю зп у доларах. Для мяне гэта звыклы і зразумелы механізм з нізкай валацільнасцю. Калі паглядзець на іншыя валюты, то ніводная не валодае такім спалучэннем прадказальнасці і маштабу міжнародных разлікаў.

Валацільнасць злотага мне, вядома, не падабаецца. Я люблю прадказальнасць. Іншая рэч, што крызіс — гэта заўсёды шанец. На большасці крызісаў, якія былі да вайны, мы з калегамі вельмі нядрэнна зараблялі — без усялякіх шэрых схем і абыходу санкцый. Дзесьці праз рост патрэбнасці ў аналітыцы, дзесь праз рост патрэбнасці ў аўтаматызацыі.

І ў гэтым цяжкім крызісе ёсць свой плюс: вызваленне і патанненне высокакваліфікаваных кадраў, ды і ў цэлым матывавальны «выспятак» для тых, хто падзаседзеўся.

«Праз год зразумеў, што курс долара асабліва не цікавы»

Пераехаў у Польшчу паўтара года таму, працую на кампанію з беларускімі каранямі, заробак у PLN.

Пры рэлакацыі, калі ўзгаднялі заробак у злотых, курс улічваўся. І атрымалася крыху несумленна: адным палічылі зп па курсе 4, а іншым, хто пераехаў на паўгода пазней, лічылі па 4,5+.

У мяне перагляд заробку раз на год, апошні раз я заклаў туды інфляцыю, мясцовы рынак і г. д. У выніку ў злотых зп вырасла на 50%.

Але насамрэч я толькі першы год сачыў за доларам. Па звычцы. А потым зразумеў, што курс асабліва не цікавы.

Па-першае, усе выдаткі ў злотых, у тым ліку арэнда кватэры (гадавы кантракт з фіксаванай сумай). Іпатэка таксама будзе ў злотых.

Па-другое, злоты — адносна стабільная валюта на адрэзку ў 20-25 гадоў. Зразумела, што курс вагаецца, але ў параўнанні з BYN гэта менавіта ваганні курсаў, а не бясконцыя дэвальвацыі.

Па-трэцяе, курс еўра мяне цікавіць больш за курс долара, бо часта езджу ў краіны еўразоны. Але курс EUR/PLN яшчэ стабільнейшы.

Вось і атрымліваецца, што моцна пераймацца пра курс долара няма сэнсу. Пры гэтым у мяне ёсць некаторыя заначкі ў еўра і доларах, але гэта менш за палову ашчаджанняў.

Значна больш цікавіць інфляцыя і суадносіны майго заробку з сярэднім заробкам у краіне: гэта ўплывае на ўзровень жыцця мацней за курс долара.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

В Польше растёт $, а зп — в злотых. Как справляются айтишники
По теме
В Польше растёт $, а зп — в злотых. Как справляются айтишники
Работа, компании и вакансии в Польше
По теме
Работа, компании и вакансии в Польше
Польский язык. Как учить, курсы, репетиторы, советы, идеи
По теме
Польский язык. Как учить, курсы, репетиторы, советы, идеи

Читать на dev.by