Доля Windows 10 пераваліла за 70%, Windows 11 губляе рынак

У сакавіку партал Statcounter зафіксаваў прыкметнае падзенне рынкавай долі Windows 11. У красавіку трэнд працягнуўся: дасягнуўшы піка ў 28,16% у лютым, найноўшая настольная АС Microsoft стала здаваць пазіцыі і цяпер усталяваная менш як на 26% прылад пад кіраваннем Windows.

Пакінуць каментарый

Карыстальнікі між тым вяртаюцца на «дзясятку»: яна за месяц дадала 0,96 п. п. і ўпершыню ад мінулага верасня перавысіла адзнаку ў 70, 03%. Windows 11 страціла прыкладна столькі ж і займае 25,65%.

Цікава, што Windows 11 прадэманстравала зніжэнне ў сярэдзіне цыклу — нават не самыя ўдалыя Windows 8 і 8.1 упалі толькі пасля рэлізу наступнай версіі. Як адзначае Neowin, лічбы Statcounter не з’яўляюцца праўдай у апошняй інстанцыі, але 3% — гэта адчувальная страта для сістэмы, якая стаіць на борце больш як 1 млрд прылад.

Некаторыя лічаць, што абнаўленне да Windows 11 з яе 9-гадовай папярэдніцы мае мала сэнсу, асабліва з улікам таго, што з яе быў прыбраны шэраг карысных функцый, напрыклад, Windows Subsystem for Android, але з’явіліся непрыемныя навіны ў выглядзе беспардоннай рэкламы. Відаць, утрымліваць карыстальнікаў ёй становіцца ўсё складаней, хоць распрацоўшчыкі спрабуюць павысіць яе папулярнасць з дапамогай функцый на базе АІ.

У цэлым на рынку дэсктопных АС усім версіях Windows належыць 72,22%.

Microsoft спрабуе паказваць рэкламу ў меню «Пуск» у Windows 11
Па тэме
Microsoft спрабуе паказваць рэкламу ў меню «Пуск» у Windows 11
Як 20 гадоў таму Беларусь стварала сваю Windows, але дзесьці згубіла
Па тэме
Як 20 гадоў таму Беларусь стварала сваю Windows, але дзесьці згубіла

Читать на dev.by