Паляпшае маральнае здароўе, не адбіваецца на прадукцыйнасці: у Германіі завяршыўся вялікі эксперымент з 4-дзёнкай
4-дзённы працоўны тыдзень не прыводзіць да падзення эфектыўнасці для кампаній, але прыносіць шмат карысці супрацоўнікам. Да такой высновы прыйшлі аўтары эксперымента ў Германіі, у якім удзельнічала 41 кампанія з розных галін. Эксперымент стартаваў у лютым і доўжыўся 6 месяцаў.
73% удзельнікаў у выніку вырашылі цалкам перайсці на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Застацца на 5-дзёнцы палічылі за лепшае 20% кампаній, яшчэ 7% працягваюць ацэньваць вынікі і пакуль не вызначыліся.
Што тычыцца эканамічных паказчыкаў, то даходы і прыбытак кампаній паказалі рост у параўнанні са звычайным графікам, але ён быў нязначным.
У супрацоўнікаў між тым значна павысіліся задаволенасць жыццём і ягоная якасць. На чатырохдзёнцы яны адчуваюць сябе шчаслівейшымі, менш нервуюцца і лепш спяць. Пра гэта сведчылі як самі людзі, так і даныя, сабраныя з гаджатаў.
Таму, адзначаюць даследчыкі, кампаніі з 4-дзёнкай будуць прывабнейшымі для суіскальнікаў. Больш за 70% кампаній, якія ўдзельнічалі ў эксперыменце, сказалі, што ім стала лягчэй наймаць, асабліва кваліфікаваных работнікаў.
Читать на dev.by