devby 17 гадоў! Згадваем наш (і ваш) пераходны ўзрост і дзелімся віш-лістом
У кастрычніку devby зноў адзначае Дзень нараджэння. Не юбілей і не паўналецце, але амаль — нам 17! Свет вакол усё такі ж няўстойлівы і дзіўны, як і у 15-годдзе, будучыня — у тумане, але за плячыма ўжо дастаткова досведу, добрага і дрэннага, каб прымаць жыццё такім, якім яно нам з’яўляецца.
Рэальнасць такая, што беларуская ІТ-супольнасць раскідана па свеце, спрабуе пусціць карані ў новых краінах ці перабрацца ў іншыя, пакуль гэта яшчэ магчыма. Большая частка нашых чытачоў застаецца ў Беларусі, спрабуючы культываваць крохкую нармальнасць унутры сваёй бурбалкі.
Такі расклад — дакладна не зона камфорту ні для камьюніці, ні для медыя, але мы спраўляемся і дапамагаем адзін аднаму.
Так, пераходны ўзрост апошніх пяці гадоў усіх нас пазношваў — у гэтым прымусовым «пераходзе» ў якасна (і колькасна) новы стан выгаралі кампаніі і супрацоўнікі, цвёрдая фінансавая глеба разыходзілася пад нагамі, вобраз будучыні пакідалі адзінарогі, былі вытаптаны палянкі з баравікамі. Але мы неяк выжылі ў гэтым ліхалецці і, здаецца, амаль завяршылі пераход.
І вось што нам з вамі ўдаецца:
- Адсочваць навінавыя сюжэты беларускага і сусветнага ІТ.
- Рабіць даследаванні ІТ-рынку.
- Маніторыць вакансіі і рэсурсы, карысныя ў пошуку працы.
- Даведвацца меркаванне камьюніці па сур’ёзных і не вельмі пытаннях.
- Падтрымліваць сувязь з кіраўнікамі кампаній і з аўтарытэтнымі ІТ-асобамі.
- Асвятляць жыццё рэлакантаў ва ўсёй яе вар’яцкай палітры: легалізацыя, побыт, мова, сацыялізацыя.
- Распавядаць пра турботы айцішнікаў, а часам і дапамагаць аднаўляць справядлівасць.
- Перыядычна паглыбляцца ў тэмы не «пра айці», але важныя для камьюніці.
- Даваць слова вам — 150+ аўтараў вядуць блогі на devby.
Увогуле, як можам, трымаем руку на пульсе (хоць часам і здаецца, што ён знікае) беларускай і сусветнай ІТ-індустрыі. Падтрымліваем ніткі, што звязваюць беларускае ІТ-камьюніці. Верым, што мы патрэбныя адзін аднаму.
Працягваем з вашай дапамогай.
І дарэчы, вось наш віш-ліст — можна заданаціць:
- На торт са свечкамі для рэдакцыі — 10$.
- На каментарыі, якія прыемна чытаць — 25$.
- На сумленныя гісторыі пра беларускае ІТ — 50$.
- На сацпакет — 250$.
- На ноўтбук для рэдактара — 500$.
- На адкорм Dzik’аў і іх адмінаў — 1000$.
Ці заданаціць крыптавалютай
- USDT (TRC-20): TQFVPcasjM4tEuYeF6FKXh2emwbkrNL27y
- ETH: 0×4bb71a4ad76140724ce70a2683b3c90ae699083e
- BTC: bc1qv4gwu9kn847f4t4vvces9559m45kf2vmjnkprv
Читать на dev.by