dev.by 15 гадоў. Згадваем, як прабавілі іх з вамі (а данат — найлепшы падарунак!)
Пасярод усяго гэтага хаосу мы раптам выявілі, што dev.by — страшна сказаць — 15 гадоў. Разам з заснавальнікам Арцёмам Канцавым і камандай рэфлексуем, як гэта было і ёсць.
Пасярод усяго гэтага хаосу мы раптам выявілі, што dev.by — страшна сказаць — 15 гадоў. Разам з заснавальнікам Арцёмам Канцавым і камандай рэфлексуем, як гэта было і ёсць.
Змест
2008 — 2015: айцішнікі прыдумалі карысны інструмент для айцішнікаў
Warning: калі гэты матэрыял быў гатовы, мы заўважылі, што tone of voice пачатку не супадае з фінальным. Але сінхранізаваць не сталі: атрымалася прыкладна як у жыцці — бо ўсё пачыналася лёгка і светла. Дарэчы, мы верым, што змрок таксама не назаўжды.
А яшчэ ў гэтым тэксце будзе мала імёнаў людзей, якія ўнеслі важны ўнёсак у праект на розных этапах. Таксама прыкмета часу — нам вельмі шкада.
У кастрычніку 2008 года малады менеджар прадукту ў Intetics засумаваў [на восьмы год працы] і вырашыў, што айцішцы, якая зараджаецца ў Беларусі — тады і слова такога не было — не хапае карысных сэрвісаў.
Арцём Канцавы
— Я працаваў у кампаніі свайго дзядзькі. Вядома, мне хацелася пабудаваць самастойную кар’еру. Каб зразумець, у якую кампанію пайсці, трэба было разабрацца, якія кампаніі — акей, а якія не. Але, акрамя форума ў «Камп’ютарных вестках», ніякіх адкрытых пляцовак не было. Так з’явілася ідэя зрабіць сайт для тых, хто працуе ў ІТ-галіне. Я зайшоў на Glassdoor, паглядзеў украінскі developers.org.ua / dou.ua — там людзі ўжо абмяркоўвалі ІТ-кампаніі. Знайшоў праграміста, і мы на Drupal сабралі партал. Так стартаваў dev.by — каталог ІТ-кампаній з водгукамі і рэйтынгам + калектыўным блогам. Кантэнт спачатку пісаў Саша Юруць — ІТ-спецыяліст, мой школьны таварыш, модны ЖЖ-юзер.
Праект нават не задумваўся як бізнэс — хутчэй як карысны інструмент для сябе і кам’юніці. «Пушнуць» інструмент дапамог крызіс 2008 года. У ІТ усё стала запавольвацца, у Беларусі таксама, кампаніі пачалі звальняць.
— А дзе звальненні, там і кантэнт. Сайт адразу атрымаў аўдыторыю, прычым без рэкламы, толькі сарафанным спосабам. Я проста раскідаў спасылку знаёмым, і праз тыдзень усе былі там — пісалі водгукі і выказвалі крыўды. Кампаніі сталі выстаўляць прэтэнзіі: што за глупства вы тут пішаце? І панеслася.
Пра крызісны пуш згадвае Саша Юруць:
— 2008 год — сусветны фінансавы крызіс, які ўдарыў і па беларускай ІТ-індустрыі ў тым ліку. Фішка ў тым, што тады гэта была абсалютная рэч у сабе, своеасаблівая індустрыя Шродзінгера: яна як бы ёсць і яе як бы няма. Ужо дзясяткі тысяч праграмістаў, але ўсе дыскусіі — па курылках. Не прынята абмяркоўваць нічога — ані заробкі, ані парадкі ў кампаніях. Рана ці позна камусьці мела прыйсці ў галаву ідэя стварыць галіновае медыя, сарваць трошкі покрыва, вывесці ўсё ў публічнасць.
Дзень, калі ІТ-кампанія ўпершыню купіла шмат рэкламы на некалькі месяцаў, задакументаваны: 9 мая 2009 года EPAM заказаў банер з лагатыпам і блокам вакансій. Выручка пакрывала двухмесячную зп фаўндара на асноўным месцы працы — Арцём звольніўся з Intetics.
Арцём Канцавы: яно неяк разрасталася. Мы дадалі «Вакансіі» і пачалі прадаваць тарыфныя планы. Усё нармальна запрацавала, але ў нейкі момант сэрвісы перасталі расці, а блог працягнуў. І я вырашыў, што трэба развіваць праект як навінавы сайт. Спатрэбілася рэдакцыя.
Тым больш што інфанагоды рабіліся ўсё гучнейшымі — напрыклад, вось першы экзіт будучых «вытворцаў экзітаў»:
Заснавальнікі MAPS.ME Юрый Мельнічак і Віктар Гавака, а таксама ментар праекта Юрый Гурскі. У 2014 расійская Mail.Ru Group набыла мабільны сэрвіс афлайн-карт MAPS.ME, распрацаваны аднайменнай беларускай камандай. Эксперты ацанілі ўгоду ў $10-20 млн.
А што там з грашыма, як хутка «карысны інструмент» dev.by стаў медыя-бізнэсам?
Саша Юруць: тады ніхто не разумеў, навошта вешаць нейкі банер, калі за гэтыя 500 баксаў можна паставіць тры бігборды проста ля [даруй божа] павароту на ПВТ або аля «БелХарда» і атрымаць ахоп. Дылер Lexus здзіўляўся, што за месяц у іх праз дэўбай-банер не купілі ніводнай тачкі — «ну гэта ж праграмісты багатыя, як так»? Плюс недавер: усе спрабавалі даведацца, «чый гэта праект, чые там вушы тырчаць». Таму фінансавы бок — адная суцэльная праблема. Года паўтара я наогул працаваў бясплатна. Прасветы пайшлі, калі кампаніі прывыклі да існавання дэўбая і калі мы пачалі запускаць канферэнцыі.
У 2014 годзе на Кастрычніцкай, 16/4 стартаваў наш афлайн-праект SPACE — адная са знакавых пляцовак для ІТ-кам’юніці. Каманда «Спэйса» дапамагала галіне знаёміцца, фармаваць суполкі і экасістэму, праводзіць ІТ-івэнты (прычым бясплатныя хосціліся бясплатна), вучыцца і развівацца. За шэсць гадоў там пабывалі дзясяткі тысяч ІТ-спецыялістаў, прайшлі сотні ІТ-івэнтаў (MobileOptimized, IT Spring, AgileTour, JavaDay, PyCon, RubiConf, Fby, Google Dev Fest, Cocoa Conf, ByCraft ды іншыя), сотні найкруцейшых спікераў.
2015 — 2017: першая рэдакцыя са стандартамі, першы буст, першы скандал
У 2015 годзе dev.by пачаў будаваць сапраўдную рэдакцыю з працэсамі і стандартамі. Мы працягнулі пісаць пра тое, што лічым важным і карысным для ІТ-кам’юніці, але цяпер па-даросламу.
— Пачаўся нармальны журналісцкі варушняк.
Бізнэсовец Аркадзь Добкін адкрывае галоўны офіс EPAM у Мінску, 2015. Офіс вырасце да 10 000+ чалавек, а потым скароціцца да 5000.
З’явіліся вострыя публікацыі. Першая рэакцыя была нервовай: кампаніі сталі здымаць рэкламу.
Першы буйны скандал быў звязаны з «чорным спісам HR» — дакументам, у якім эйчары збіралі негатыўныя водгукі на суіскальнікаў/супрацоўнікаў і які знайшоўся ў адкрытым доступе па спасылцы.
Артыкул выконваў усе прынцыпы журналісцкай этыкі — без імёнаў скаржнікаў і тых, на каго скардзяцца, ён зафіксаваў сам факт існавання такога спіса + пералік заўваг, за што вас могуць унесці ў black list. Прычыны ранжыраваліся ад «не вярнуў ноўтбука» або «запойны» да «глядзіць у стол».
Але эйчары вельмі пакрыўдзіліся: многія кампаніі знялі рэкламу, некаторыя так і не вярнуліся.
Тады аформіліся прынцыпы dev.by: мы працуем незалежна ад інтарэсаў кампаній у інтарэсах індустрыі і чытачоў. Было няпроста фармаваць разуменне, што сувязі паміж аддзелам продажаў і рэдакцыяй няма. Але праз пару гадоў напружанне спала, і многія, здаецца, прывыклі: камунікацыя з ІТ-супольнасцю ў складаных сітуацыях — гэта тое, што робіць кампаніі сапраўдную рэпутацыю і ў канчатковым выніку будуе цывілізаваную індустрыю.
У гэты час мы пачалі рабіць вялікія інтэрв’ю пра працу і жыццё. У кам’юніці з’яўляліся лідары меркаванняў і людзі-мемы ў добрым сэнсе. Усе яны чамусьці нас вучылі: Міхаіл Дубакоў — сабраць разумных людзей на адным паверсе і не замінаць, Аляксей Мінкевіч — не лічыць нікога беспадстаўна бяздушным гадам, Іван Падабед — ахвяраваць сям’ёй і працай па чарзе, Глен Бромэн — убачыць Мінск вачыма епамаўца-амерыканца, Васіль Свірыд — нікуды не бегаць за лішняй сотняй.
Міхаіл Дубакоў едзе на гіраскутары па офісе Targetprocess, красавік 2016
А яшчэ — класныя рэпартажы з краін-суседак. Тады мы, вядома, не ведалі, што праз 8 гадоў Літва (рэпартаж) стане прытулкам для істотнай часткі беларускіх ІТ-кампаній і айцішнікаў. А ва Украіну (рэпартаж) прыйдзе вялікая вайна, адзін з нашых суразмоўцаў — тады дырэктар асацыяцыі «ІТ Украіны» Віктар Валееў — загіне, а мы будзем пісаць ужо не пра ІТ-рэформы, а пра тое, як айцішнікі выбіраліся з пекла ў Ірпені або вучыліся вылічаць час на эвакуацыю па гуку снарада ў паветры.
Увогуле, гэта быў толькі пачатак «дарослага» жыцця — потым было шмат усяго: вясёлага і не вельмі.
Незалежнасць выдання ад «генеральнай лініі» ўжо гадоў 8 таму раздражняла чыноўнікаў. У 2016 годзе ІТ-кампаніі атрымалі ліст — іх папрасілі «сфармаваць і выказаць афіцыйную пазіцыю» з нагоды dev.by і не даваць туды рэкламы. Цікава, што ліст разаслалі, не схаваўшы копій. Адзін з атрымальнікаў націснуў «адказаць усім» — і неспадзявана асудзіў нас публічна. Так мы даведаліся пра ліст.
Датуль мы стабільна зараблялі і раслі без вонкавай дапамогі. Аднак пасля ліста шматлікія кампаніі надоўга знялі рэкламу з фармулёўкай «над вамі згушчаюцца хмары».
2017 — 2019: айцішная Belle Époque ў Беларусі і ўвесь гэты варушняк
Арцём Канцавы
— Пры канцы 2017 года я ўжо не мог цягнуць праект без вонкавай дапамогі: плаціць урэзаныя заробкі маленькай камандзе дэўбая даводзілася з грошай SPACE, — згадвае Арцём. — Я пачаў шукаць інвестыцыі, размаўляў шмат з кім — Віктар Пракапеня пагадзіўся праінвеставаць праект на найлепшых умовах. Мы падпісалі дамову, што ён не ўмешваецца ў рэдакцыйную палітыку. Тады ж якраз пачало праглядваць сонейка: пачаўся варушняк з ПВТ 2.0, айцішнікаў перасталі кашмарыць, рэклама вярнулася.
З боку Пракапені гэта была інвестыцыя ў духу часу: тады ўсе верылі ў развіццё індустрыі. З нашага боку гэтае рашэнне выявілася вызначальным: без інвестыцый мы не перажылі б кавіду, выбараў і вайны. А так змаглі факусавацца на развіцці, а не на выжыванні, нанялі класных спецыялістаў, адкрылі новыя праекты ў рамках групы dev.media, атрымалі досвед і экспертызу. Мы дараслі да выручкі ў 100К на месяц, гэта вельмі крута.
Лёгка здагадацца, што нашая гісторыя развіцця люструе індустрыйную. І на этапе «2017 — 2020» — таксама.
Бум у ІТ-галіне даў імпульс dev.by, мы стараліся дзяліцца гэтай энергіяй. Класныя рэпартажы з офісаў, гаражоў, цэхаў і палёў, расследаванні (нават з калумбійскім следам), аналітыка, падлікі чужых грошай пасля гучных угод — напрыклад, з Google. Новыя стартапы, пітчы, рэлізы, канферэнцыі, экзіты (і новыя суды, вядома)! Адчуванне драйву ў галіне і рэдакцыі, якое прыйшло разам з перазагрузкай ПВТ. Навіны былі жывымі, галіна — сэксі. А сабака Дубакова — яшчэ шчанюком.
Мы думалі, гэта толькі пачатак. Ці памятаеце, індустрыя на поўным сур’ёзе абмяркоўвала, як патраціць грошы з фонду ПВТ з карысцю — напрыклад, на ўніверсітэт ПВТ або запуск масавых якасных ІТ-курсаў? Цяпер здаецца відавочным, што гэта была пенная вечарынка для эскапістаў, але ў моманце ўсе адрываліся па-сапраўднаму.
Хаця мы нішавае выданне, якому складана апынуцца ў цэнтры якой-небудзь знакавай гісторыі і зафіксаваць яе для пакаленняў, нашыя фатографы рабілі па-сапраўднаму крутыя здымкі. Неўзабаве фотарэпартаж знікне з сайта як жанр: і здымаць, і здымацца — небяспечна.
А яшчэ ў гэты час мы зрабілі серыю глыбокіх відэаразмоў. Бо тады было каму гаварыць ад свайго імя і было пра што. Некаторыя з тых гутарак ужо ніколі не атрымаецца паўтарыць — нават у Беларусі будучыні, калі / калі ўвогуле.
Видеоинтервью с Юрием Зиссером про страх, компромиссы с властью, доменные войны и жёлтые новости. Ревью 008
«ВыдОліце!» / «Чаму ў вас пяць слоў „радыска“ ў тэксце?!» (Фаўндар, які даў інтэрв’ю, любіў адсылкі да «Джэнтльменаў удачы», але яго піяршчыкі, падобна, выраслі ўжо на іншых культурных кодах) — нашыя ўнутраныя мемы (і галоўныя праблемы) таго часу. UPD. Праверылі: у тэксце ўсяго дзве «радыскі».
Бізнэсоўцы Мікіта Мікада і Валер Астрынскі ў мінскім офісе PandaDoc абмяркоўваюць важную тэму — выгаранне. 2019 год.
Лямпавае фота, ці не праўда? Выгаранне — вось што хвалявала айцішку і было прадметам панэльных дыскусій з удзелам зорных фаўндараў. Хто мог падумаць, што праз два гады PandaDoc, якая хосціла гэтае абмеркаванне, чакае не толькі статус аднарога, але і разгром офіса ў Беларусі? Або што інвестар Валер Астрынскі будзе ўкладваць рэсурсы ў хутар у вёсцы Барова на хатняй хіміі?
Тады ж у dev.by з’явіўся праект minsk.page — анлайн-гід для замежных айцішнікаў, якія жадаюць рэлакавацца ў Беларусь. Адказ на запыты часу! Ці ўяўляеце?
Слайд з прэзентацыі minsk.page
Слайд з прэзентацыі minsk.page
2020 — 2022: ну, вы ў курсе
Вясной 2020-га мы сышлі на аддаленую працу, не паспеўшы папрацаваць ані дня ў мінскім офісе пасля рамонту «пад сябе», які толькі што завяршыўся. Днём пісалі пра тое, як айцішнікі робяць СІА для медыкаў, вечарам удзельнічалі ў дастаўцы.
Далей нас накрывала тымі ж хвалямі, што і многіх з вас. Салідарнасці, уздыму, надзеі, рэпрэсій, страху, траўмы, зноў надзеі, апатыі, вяртання цікавасці да жыцця, рэбуту, адаптацыі [але тут у кожнага свой спіс і паслядоўнасць — кастамізуйце!].
Новы год-2021 усё ж сустрэлі амаль усёй рэдакцыяй у новым перамоўным пакоі з відам на Свіслач. Здаецца, гэта быў першы і апошні раз, калі мы ім скарысталіся ў такім складзе. Хацелі сімвалічна разбіць сувенірную талерку-2020 кіем шэф-рэдактара — але зламалі кій аб талерку. Выйшла сапраўды сімвалічна.
После флагштоков пропала клумба. У ПВТ «стёрли» упоминания про ПВТ
Было складана, але мы працягвалі працаваць і развівацца ўжо як dev.media. У 2021 запрацаваў dev.ua з супердрайвовай украінскай рэдакцыяй: сёння многія застаюцца ва Украіне і пішуць пра вайну / ІТ на фоне вайны. І Bubble — часопіс пра лічбавы стыль жыцця (сёння замарожаны).
Беларускую каманду раскідала па свеце. Хацелася думаць, што горш ужо не будзе, але мы чыталі/пісалі навіны — і разумелі, што горш становіцца ў рэжыме рэальнага часу. 24 лютага 2022 года «горш» здзейсніла піват і глабальна маштабавалася.
Пакуль частка беларускай рэдакцыі эвакуіравалася ўжо другі раз за кароткі час — гэтым разам з Кіева, а частка — працавала 24/7 (прыклады тэм гэтага перыяду: раз, два, тры, чатыры і вялікі цыкл опцый дапамогі), айцішка пачала сапраўды масавы рэлакейт з Беларусі. Магутная другая хваля, услед за кропкавай першай, літаральна вымыла прадуктовы бізнэс (і як мінімум палову каманд аўтсорсу), стартапы, дасведчаных спецыялістаў, інавацыі, спадзевы на будучыню галіны.
«2020 — 2022» адабраў спачатку маральныя, а затым фінансавыя рэсурсы рэдакцыі.
Штомесячны даход dev.by з шасцізначнага ліку ператварыўся ў чатырохзначны, грошай стала менш, ніж на старце ў 2009-м. Акупляць працу рэдакцыі рэкламай стала немагчыма.
— Давялося адмовіцца ад часткі праектаў і скараціць каманду. Мы сталі залежаць ад данатаў.
Гэты партрэт Аркадзя Добкіна мы зрабілі ў Нью-Ёрку летам 2021 года — для тэксту пра 12 праклятых пытанняў. Параўнайце з фота на пачатку матэрыялу.
Паланэз N13. Як у 2022 мы развітваліся з ІТ-краінай
У нашым свежым рэсёрчы аўдыторыі ёсць скаргі на негатыўны фон, на недахоп пазітыўных сюжэтаў з Беларусі. Нас саміх ванітуе ад навін ужо трэці год, але нашая задача — фіксаваць рэальнасць, а не ствараць паралельную. І нам таксама хочацца знаходзіць добрыя сюжэты і людзей у Беларусі сёння (і мы знаходзім). Але — быць неананімным журналістам і героем/спікерам нават у пазітыўных сюжэтах цяпер прыкладна аднолькава небяспечна. Уявіце нежаданне многіх людзей і кампаній у Беларусі «свяціцца». Дадайце нежаданне многіх людзей і кампаній за мяжой прыцягваць увагу або «падсвятляць» беларускія карані.
Зварот да рэдакцыі, 2022
Зварот да рэдакцыі, 2022
Немагчымасць паўнавартаснай журналістыкі ўнутры краіны, як і паўнавартаснай журналістыкі «з-за мяжы»; масавая ананімнасць; напружанне паміж тымі, хто з’ехаў і хто застаўся (у тым ліку падаграванае прапагандай і ботамі); стомленасць усіх ад усяго; адток чытачоў незалежных медыя праз стомленасць ад парадку дня і сістэмнага запалохвання; адток журналістаў з выдання або прафесіі; дэфіцыт рэсурсаў у рэдакцый — нашая новая рэальнасць.
У гэтай новай рэальнасці рэдакцыя працягвае шукаць тэмы, цікавыя ІТ-беларусам і беларускам усюды. Жыццё нас да гэтага не рыхтавала, але гэта не падстава не працягваць.
Як рос трафік dev.by
Сёння нам асабліва важная зваротная сувязь. Рэдакцыя дзякуе кожнаму і кожнай з вас за тое, што так актыўна (мы нават не чакалі!) дзеліцеся з намі інфармацыяй, каментарамі і гісторыямі, бераце ўдзел у нашых рэсёрчах, а яшчэ запоўнілі цэлыя 1134 анкеты з фідбэкам ад чытачоў. Гэта вельмі каштоўна.
2023 —
Жыццё працягваецца. Мы не ведаем, якім свет (і мы) выберацца з гэтага хаосу. Наш гарызонт планавання, як і ваш, скараціўся. І ўсё ж мы плануем. Заўтрашні дзень, тыдзень, стратэгічную сесію рэдакцыі ў лістападзе і яшчэ як мінімум 6 месяцаў ^__^
Кароткая гісторыя беларускага ІТ-цуду. З малюнкамі і адкрытым фіналам
— Тое, што беларускае ІТ-кам’юніці выжыла і нават данаціць dev.by, дае нам надзеі на лепшае. Я ўспрымаю гэты час як перыяд, калі трэба захоўваць супольнасць, падтрымліваць масты паміж тымі, хто з’ехаў і хто застаўся. Каб беларускія айцішнікі заставаліся беларускімі. І каб гэты варушняк аднавіўся, як толькі з’явіцца магчымасць, — кажа Арцём.
Калі гэтага не рабіць, задача перакладваецца на наступныя пакаленні. Але ўжо цяпер у нас гэта ўсё ёсць. Інтэграцыя ў сусветны рынак, міжнародны досвед, мы — частка свету, нармальная, неганебная. Але калі гэтага не падтрымліваць, калі пазакрываюцца медыя, то ўсе дасягненні хутка знікнуць і патэнцыял растворыцца.
Штодня пэўная колькасць людзей кажа сабе: навошта мне гэта здалося, я хачу ісці наперад. Сёння на словах, а заўтра — насамрэч. Але пакуль што беларусам важна адчуваць сябе беларусамі. Нам важна праяўляць салідарнасць, нам баліць тое, што адбываецца з краінай. Мы адно ў аднаго пакуль ёсць. Беларус можа казаць, што ўжо адчувае сябе палякам ці немцам, але пакуль ён чытае беларускія навіны, ён не адарваны ад краіны.
І беларускае ІТ пакуль існуе як адзінае цэлае. Калі я пачынаў, у краіне было 10 тысяч праграмістаў у швэдрах, а потым у галіну раптам прыйшлі ўсе. І ІТ перастала быць проста тэхнічнай або айцішнай тусоўкай — яно пацягнула за сабой бізнэс-цэнтры,»новыя баравыя», фестывалі, галерэі, бары. Вядома, гэта ўсё рабілі розныя творчыя людзі — бізнэсоўцы, музыканты, мастакі — але рэсурсы на гэты рух давала ІТ. Не было б цудоўнага Мінска з Кастрычніцкай і іншымі нашымі «фетышамі» без ІТ. У якой яшчэ краіне ІТ змог дасягнуць такіх памераў у пераліку на адзінку насельніцтва? Краін з такім цудам не так шмат.
І важна (паспрабаваць) гэта захаваць.
Экс-пляцоўка з флагштокамі ПВТ, зіма 2021. Чакаем вясну.
Увогуле, мы працягваем — для вас, з вамі і з вашай дапамогай.
I вы таксама трымайцеся i заставайцеся на сувязі!
Калі хочаце, вы можаце павіншаваць рэдакцыю з днём нараджэння данатам :) Здаецца, гэта прыдатны дзень.
сделайте подалуйста так чтобы картинки в хтмле страницы имели прописаный размер. а то стран ца ваша о открывается а потом текст ползет вниз и вниз из за того что картинки загружаются и сдвигают все блоки
alekseyrr
Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
13 кастрычніка 2023, 12:49
7
С юбилеем :) Спасибо, что вы есть :)
И что освещаете события как есть, а не делаете параллельный мир :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2023, 12:49
alekseyrr
Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
13 кастрычніка 2023, 12:52
6
Независимость издания от «генеральной линии» уже лет 8 назад раздражала чиновников. В 2016 году ИТ-компании получили письмо — их попросили «сформировать и высказать официальную позицию» по поводу dev.by и не давать туда рекламу.
Ротоботы, что с лицом? Где ваши оправдания, что до 2020 всё было "хорошо"? :)
Они ещё не нажрались. Потерпи. Сейчас накидаются чарками, шырнуться в догонку чем тяжёлым и обязательно приползут. Именно приползут, ходить уже будет не в состоянии.
p.s. Сделайте донаты через PayPal А то заводить ещё один аккаунт в случае с Patreon ну такое. Предпочитаю минимизировать места где светится карта. Пусть она даже специально для этого (операции online) сделана.
Закрывайтесь уже
Ищите настоящую работу, таксистом или программистом
А то сайт только для того что:
а - вы просто так привыкли и ничего другого не умеете
б - клянчите донаты. И опять клянчите. Потом снова клянчите, Самим не смешно? Может стоит подумать а тем ли делом вы занимаетесь в жизни?
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
С праздником друзья! Пусть облако вашего ресурса будет стабильным, а статьи обойдут стороной
дзякуй за класны артыкул — не часта дачытваю артыкулы да канца, але гэты вельмі круты і кранальны. І дзякуй, што пішаце на беларускай 💕
сделайте подалуйста так чтобы картинки в хтмле страницы имели прописаный размер. а то стран ца ваша о открывается а потом текст ползет вниз и вниз из за того что картинки загружаются и сдвигают все блоки
С юбилеем :) Спасибо, что вы есть :)
И что освещаете события как есть, а не делаете параллельный мир :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2023, 12:49
Ротоботы, что с лицом? Где ваши оправдания, что до 2020 всё было "хорошо"? :)
Они ещё не нажрались. Потерпи. Сейчас накидаются чарками, шырнуться в догонку чем тяжёлым и обязательно приползут. Именно приползут, ходить уже будет не в состоянии.
Дзякуй вялікі за працу! Са святам і няхай праэкт жыве вечна!
Поздравляю с праздником.
p.s. Сделайте донаты через PayPal А то заводить ещё один аккаунт в случае с Patreon ну такое. Предпочитаю минимизировать места где светится карта. Пусть она даже специально для этого (операции online) сделана.
Закрывайтесь уже
Ищите настоящую работу, таксистом или программистом
А то сайт только для того что:
а - вы просто так привыкли и ничего другого не умеете
б - клянчите донаты. И опять клянчите. Потом снова клянчите, Самим не смешно? Может стоит подумать а тем ли делом вы занимаетесь в жизни?
И где тогда будешь желчь изливать?
Давай посмотрим, кто из нас двоих на devby больше желчи изливает.
Явно заходящий через vpn, чтобы написать тут :)
Это точно, согласна. Куда вам можно скинуть реквизиты моей карточки? Очень люблю подарочки!
Дзякую за якаскую працу ў такіх складаных абставінах! Дзякую за артыкул!
З мінулым Днём Нараджэння! ;)