Дураў адкрыў ШІ-лабараторыю ў Казахстане

Заснавальнік Telegram Павел Дураў абвясціў аб запуску ШІ-лабараторыі ў Астане на форуме Digital Bridge, які праходзіць тут, паведамляе nur.kz.

Пакінуць каментарый

«Год таму мы адкрылі першы рэгіянальны офіс тут, у Казахстане. І мы, вядома, вельмі рады назіраць вынікі. І я вельмі ганаруся, што сёння магу абвясціць адкрыццё ШІ-лабараторыі менавіта ў гэтым будынку, у Alem AI», — сказаў Дураў. Першым праектам стане калабарацыя паміж Telegram і суперкамп’ютарным кластарам Казахстана.

Дураў дадаў, што апошнія некалькі месяцаў Telegram працаваў над новай тэхналогіяй на скрыжаванні блокчэйна і ШІ. Гэтая тэхналогія дазволіць больш чым мільярду карыстальнікаў месэнджара выкарыстоўваць функцыі ШІ, якія будуць генеравацца дэцэнтралізаванай камп’ютарнай сістэмай у прыватным парадку.

Выданне адзначае, што гэта не першы візіт прадпрымальніка ў краіну. Ён наведваў Казахстан у ліпені 2024 года. Падчас цяперашняй паездкі з Дуравым сустрэўся прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Яны абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, ШІ і кібербяспекі.

У Казахстана цяпер ёсць стартап-«адзінарог». А ў Беларусі іх няма
Па тэме
У Казахстана цяпер ёсць стартап-«адзінарог». А ў Беларусі іх няма
Дураў распавёў, як наймае класных інжынераў
Па тэме
Дураў распавёў, як наймае класных інжынераў
«Я думаў, што паміраю»: Дуроў заявіў, што яго спрабавалі атруціць
Па тэме
«Я думаў, што паміраю»: Дуроў заявіў, што яго спрабавалі атруціць

Читать на dev.by