Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

10 гісторый, як «валяць» айцішнікаў на тэхнічных інтэрв'ю

Рэкруцёр задаўся пытаннем, чаму на тэхсумоўях «нават нармальныя людзі звярэюць» — ды таму, што інтэрв’юер ператварае сумоўе ў страшны экзамен або «спаборніцтва» з кандыдатам. Мы сабралі 10+ гісторый пра тое, як айцішнікі сутыкаліся з «душніламі» на інтэрв’ю.

36 каментарыяў
10 гісторый, як «валяць» айцішнікаў на тэхнічных інтэрв'ю

Рэкруцёр задаўся пытаннем, чаму на тэхсумоўях «нават нармальныя людзі звярэюць» — ды таму, што інтэрв’юер ператварае сумоўе ў страшны экзамен або «спаборніцтва» з кандыдатам. Мы сабралі 10+ гісторый пра тое, як айцішнікі сутыкаліся з «душніламі» на інтэрв’ю.

Меркаванне топікстартара: «інтэрв’юеры пачуваюцца Гэндальфамі, што стрымліваюць цемру»

Топікстартар вырашыў, што аўдыторыі будзе больш зразумела, калі ён прывядзе прыклады.

— Гісторыя першая: сумоўе прайшло выдатна, кандыдат быў упэўнены ў сваіх сілах, таму супрацоўнік кампаніі закідваў яго новымі і новымі пытаннямі. Здавалася, усё складваецца выдатна… але толькі здавалася. Пазней, калі кандыдату прапанавалі працу, ён адказаў адмовай і паскардзіўся, што тон сумоўя быў занадта агрэсіўным.

Гісторыя другая: кандыдат добра спраўляўся, пакуль не дапусціў нязначную памылку ў такой драбязе, што на гэта спакойна можна было заплюшчыць вочы. Але інтэрв’юеры ўчапіліся за гэтую памылку, у іх стаўленні да кандыдата з’явілася ледзь улоўная варожасць. Ад гэтага моманту ўсё пайшло пад адхон.

Гісторыя трэцяя: адказны за сумоўі запрасіў двух таленавітых праграмістаў сабе ў падмогу. Неўзабаве сумоўе ператварылася ў віктарыну на тэму, з якой праграмісты працавалі таго дня. Адказны сядзеў і думаў: аджа вы, вядома, усё гэта знаеце, яно ж пяць хвілін таму было ў вас перад вачыма. Але яны так і працягвалі задаваць адвольныя пытанні з вузкай вобласці, пакуль кандыдат зусім не зажурыўся. Пры канцы сумоўя адказны ўсвядоміў, што і сам бы заваліў — ён не знаў і паловы адказаў.

Чаму так адбываецца: на думку аўтара паста, таму ёсць тры прычыны. 

  • Людзі не задумваюцца (і не адчуваюць), якое ўражанне робяць на іншых.
  • У іх мала досведу правядзення сумоўяў, таму яны не прадумваюць працэсу загадзя, а проста дзейнічаюць з натхнення.
  • Ім папросту напляваць: «на ім свет не зачыніўся», «а мне што якое», «трэба ж трымаць планку» і гэтак далей.

Рэкруцёр мяркуе, што некаторыя тэхнічныя спяцы «пачуваюцца Гэндальфамі, што стрымліваюць цемру» — таму барыкадуюцца ад кандыдатаў пытаннямі і заданнямі падвышанай складанасці. Якія варыянты рашэння праблемы, на думку топікстартара:

  1. Паспрабуйце трымаць у галаве, што кандыдат моцна нервуецца і, верагодна, не паказвае і паловы здольнасцей, якімі валодае ў спакойным стане.
  2. Вашая справа не граць ролю Гэндальфа, перашкоды, якая не дазваляе дрэнным праграмістам знішчыць індустрыю. Вашая справа — знайсці найбольш прыдатнага кандыдата на пасаду. 
  3. Старайцеся задаваць рэалістычныя пытанні — то-бок адпаведныя апісанню абавязкаў. Не паглыбляйцеся ў прыватнасці, не чакайце, што кандыдат будзе знаць тую ці іншую бібліятэку як свае пяць пальцаў.
  4. Загадзя вырашыце, якія пытанні будзеце задаваць.

Супольнасць у каментарах згаджаецца: рэкруцёр пералічыў усё, што і яны самі маглі б сказаць з гэтай нагоды. А яшчэ «нават бог у сваёй галіне зможа прайсці ~30% сумоўяў», таму варта захоўваць спакой і працягваць шукаць працу.

«Нізавошта не хачу з ім працаваць». 10+ гісторый пра «душныя» сумоўі:

Мы кінулі кліч сярод чытачоў і сабралі 10+ гісторый пра такія сумоўі. Выбралі ключавыя цытаты.

— Падчас інтэрв’ю мяне не пакідала адчуванне, быццам адзінае, што хоча паказаць інтэрв’юер — глядзі, якія я разумныя кніжкі чытаю. Я адчуваў раздражненне праз тое, што нехта так бяздарна марнуе мой час. Але дабіла мяне тое, што суразмоўца стаў бэсціць тых, хто не знае ўнутранай рэалізацыі натыўных Promise і async/await — вось неадукаваныя, не тое, што я. 

Ніводнага пытання па React або на праверку маіх лід-навыкаў так і не было. І мне адмовілі без будзь-якой выразнай прычыны. Але я ўсё ж такі дамогся фідбэку. «Недастатковыя веды чыстага JS» — такі быў вердыкт. Пры гэтым у кампаніі яго не выкарыстоўваюць, але «трэба ведаць, можа, калі-небудзь спатрэбіцца». 

— Мяне сумовіў фаўндар кампаніі — і па сумяшчальніцтве вядучы праграміст у ёй. Калі я сказаў, што патрэбная больш комплексная функцыя, ён стаў выхваляцца, што вось у яго самога функцыя на 2 тысячы радкоў — і наогул ён проста цяпер можа напісаць гульню крыжыкі-нулікі. Я дачакаўся, пакуль ён дагаворыць, сказаў: «Дзякуй!» — і адключыўся.

— Менеджар сустрэў мяне ля ўвахода, адвёў у асобны кабінет, уручыў аркушы паперы А4, даў 30 хвілін: «Паадказвайце пакуль на пытанні» — і сышоў. Я здзівіўся: задачы і пытанні былі выключна тэхнічнымі, а пры канцы — заданне «напісаць праграму на любой мове». Але я ж бізнэс-аналітык… Сумоўе праходзіла дакладна ў такім самым духу.

Потым ужо, чытаючы артыкулы пра V., я зразумеў, наколькі ж мне пашанцавала, што мяне тады не ўзялі ў тую кампанію. 

— Праходзіў сумоўе на iOS-распрацоўшчыка. Спачатку інтэрв’юер паганяў мяне па Swift, а потым стаў пытацца, калі б на Swift не была рэалізаваная такая фіча як Extension, як я яе зрабіў бы. Потым тое ж пра RunLoop. 

Я збянтэжыўся, спытаўся, а як бы ён сам гэта зрабіў. А ён адказаў, што ёсць артыкул па мове С# — глянь, як там зрабілі. Было непрыемна. Потым я абмеркаваў гэтыя пытанні з хлопцамі ў камандзе — яны ўсе палічылі іх дзіўнымі. 

— Са мной гутарыў не інжынер ці хаця б менеджар/аналітык, а рэкруцёрка. Дзяўчына сакатала пытанне за пытаннем па паперцы — а потым спраўджвала, ці адказваю я слова ў слова. Калі я ўжываў іншыя словы, яна казала: «Няправільна!» — і зачытвала з паперкі азначэнне. 

У спісе былі ў тым ліку пытанні, якія патрабуюць растлумачыць, як бы я вырашаў задачу або дзе б шукаў адказ. Я тлумачыў. Яна ж крытыкавала мяне за «адсутнасць тэарэтычных ведаў». Калі я стаў пісаць код і, паводле яе слоў, «няправільна абазваў функцыю» — то-бок не як у яе ў паперцы, — я не вытрымаў і прапанаваў завяршыць інтэрв’ю.

— Ёсць такi жарт: кожны дата-саентыст, якi сябе паважае, меў за свае жыццё сумоўе з Іванам Краўчанкам — галавой Data Science у EPAM. У мяне таксама быў такi досвед.

Да таго сумоўя я ўжо працаваў у EPAM i быў упэўнены: усё будзе добра — пагутарым з Iванам (мне здавалася, што я яго добра знаю), я яго ўражу.

Першае, што мне прыйшлося зразумець, — не, гэта iншы чалавек, з аднолькавым прозвішчам. Другое — у мяне было адчуванне, што я мусіў размаўляць з настаўнiкам, якi тыкаў мяне носам у кожную маю памылку. Iван добра знаходзiў тыя месцы, дзе я плаваў, але ён не закрываў пытання: акей, ты гэта не знаеш — пойдзем далей, або давай я скажу, што хацеў пачуць ад цябе. Ён бачыў, што тут я не ўпэўнены, — i iшоў глыбей i глыбей туды…

Асабiста мяне такi падыход не матывуе. Маёй рэакцыяй была злосць — якога лешага! Але ж таксама я хацеў усё гэта вывучыць, прыйсцi яшчэ i паказаць: я не тупы. А менавiта такое адчуванне было ў мяне, калi я выйшаў ад яго. Цяпер жа я згадваю пра гэта з усмешкай — добры досвед, як не трэба праводзіць сумоўі. 

— Спазніўшыся на 10 хвілін, інтэрв’юер увайшоў у пакой і, не павітаўшыся, адразу стаў па-англійску задаваць пытанні — я нават падумаў, што ён дзвярыма памыліўся. Яго тон, падача і самі пытанні змушалі мяне пачувацца як на экзамене ў шкадлівага выкладчыка, які вострыць на мяне зуб. Ён адпускаў фразы: «Мне няма сэнсу наймаць цябе» — і яшчэ нешта ў тым жа родзе. 

У нейкі момант я сказаў: «Пэўна, я пайду». І пачуў: «І што? Нават не паспрабуеце?» Але я проста сышоў. 

— Першае сумоўе праводзіў сапраўдны «душніла» — здавалася, яму важней пакрасавацца перада мной сваімі ведамі ў алгарытмах, на якіх у кампаніі ўсе, відаць, звар’яцелі, ніж рэальна ацаніць мае веды. 

Другое сумоўе было ў духу: а прыдумайце для «Яндэкса» сістэму працы з нашымі логамі, якую мы самі дагэтуль прыдумаць не можам. Не, не ўжо існае рашэнне — унікальнае. «Гэта рэальная задача». І так, другі інтэрв’юер быў копіяй першага. 

— Інтэрв’ю праводзілі двое: адзін манатонна задаваў пытанні, другі маляваў калякі-малякі на маім рэзюмэ і маўчаў — і так 40 хвілін. Апошнім было пытанне пра грошы. Не памятаю, якую суму яны называлі, але я сказаў: хачу больш. «Вы зашмат хочаце!» 

Я выйшаў і зразумеў, што не спрацаваўся б з такім кіраўніком. А праз 10 дзён ператэлефанавала эйчарка і сказала: Мы згодныя на вашыя ўмовы — прыходзьце. 

— Інтэрв’ю пачалося з таго, што кіраўнік аддзела спазніўся на званок хвілін на 5-10. Ён не перапрасіў і не назваўся — проста пачаў размаўляць з эйчаркай на нейкую іншую тэму (гэтая эйчарка нібыта не прыйшла на нейкае інтэрв’ю з «яго кандыдатам»). Потым ён павярнуўся да мяне, спытаў: «На ты? На вы?» — і тут жа стаў задаваць пытанні, як выкладчык на экзамене.

На 30-й хвіліне я зразумела, што нізавошта не хачу з ім працаваць, і проста спрабавала скончыць інтэрв’ю. Калі эйчарка спытала, ці ёсць у мяне пытанні, я падзякавала ёй за аддадзены час і развіталася. Мой суразмоўца нават не сказаў: «Да пабачэння!» — ён глядзеў ужо ў іншы экран. І так, я пагугліла — ён былы выкладчык з БДУ. 

— Кафаўндар падключыўся да званка без камеры, потым і эйчарка выключыла сваю — я глядзела на чорны экран. Тады я спытала, ці магу я таксама адключыць сваю выяву: мне неяк няёмка. Фаўндар сказаў: «Не» — і загадаў эйчарцы ўключыць камеру.

Сумоўе праходзіла ў духу: «Я суперкласны распрацоўшчык — і з першага погляду бачу,ці ведаеш ты, ці не, таму і сумоўі ў мяне кароткія, а не 2-3 гадзіны + лайвкодзінг». Я паслухала і зразумела, што не хачу да іх у кампанію. 

— Я вырашаў задачу ў сэрвісе кампаніі, дзе максімум сінтаксіс падсвятляецца — і нічога не кампілюецца. Вырашыў. Тут інтэрв’юер рэзка крыкнуў: «Гэта не скампілюецца!» Растлумачыць чаму, не змог. Добра — я перарабіў, як ён хацеў. Пакуль пісаў, ён адпускаў на мой адрас: «Ты дакладна распрацоўшчык?» і «Ці разумееш, што напісаў наогул?»

Ужо дома я паўтарыў задачку ў сябе — і ўсё працавала. 

Меркаванне эйчаркі і псіхолага: «Уключаецца рэжым „замачы“. Гэта абарона»

Вікторыя Хамянок была HRD Rozum Robotics, цяпер яна працуе як псіхолаг, гештальт-тэрапеўт. На нашую просьбу Вікторыя патлумачыла, чаму тэхнічныя сумоўі часам ператвараюцца ў «спаборніцтва» з кандыдатам, якое інтэрв’юер імкнецца выйграць любой цаной, і як зрабіць канкурэнцыю на сумоўі здаровай.

— Тэхнічны спецыяліст чакае, што яго веды будзе ацэньваць такі ж спецыяліст — калега. Але бывае, яго сустракае «нейкая дзяўчынка» эйчарка, якая «ні ў зуб нагой» у яго галіне. Яна задае «тупыя» з яго пункту гледжання пытанні і чамусьці ацэньвае яго. Але як гэтыя веды можа ацаніць чалавек, які не разбіраецца ў галіне, думае ён. 

Узнікае злосць. «Ну што яна наогул у гэтым разумее?!» «Чаму мы губляем час?..» «Навошта мне гэтыя вось пытанні задае?» Кандыдат не выказвае наўпрост сваёй незадаволенасці, але яго злосць прарываецца ў выглядзе пасіўнай агрэсіі — інтэрв’юер выдатна яе счытвае. І ў яго ўзнікае зваротная злосць і агрэсія: што ты тут, самы разумны? Ану дакажы! Так і пачынаецца «спаборніцтва». 

Гэты заганны цыкл можна спыніць. Калі і інтэрв’юер прызнае: так, я не разбіраюся ў вашых гэтых тэхнічных штуках — гэта для мяне rocket science. Нічога не зразумела, хоць і вельмі цікава. Але я, уласна, і не мушу. У мяне свае задачы, свая галіна ведаў:

  • як зрабіць так, каб каманда працавала, а не высвятляла адносіны;
  • як падабраць людзей у гэтую каманду, каб здарыўся match, улічыць усе асаблівасці і каманды, і кандыдата.

Пытанні эйчара накіраваныя (прынамсі мусяць быць) менавіта на тое, каб зразумець, ці камфортна будзе кандыдату ў камандзе, і як камандзе будзе з ім; ці будзе эфектыўным іх узаемадзеянне, ці эйчару прыйдзецца пастаянна «разрульваць» іх канфлікты.

Усё гэта ў інтарэсах не толькі каманды, але і самога кандыдата: бо кожны дзень губляць час і сілы на канфлікты, няхай нават праект цікавы, а грошы немалыя — ну такое… І яшчэ важны момант — усвядоміць: нават калі ты не падыходзіш у каманду, гэта не з табой штосьці не так, гэта проста не твая каманда. Так бывае.

…Карацей, у кожнага свая задача і кампетэнцыі. І яны не перакрываюць адна адну. А яшчэ важна вось што: калі вам здаецца, што чалавек насупраць лічыць вас дурнем/дурніцай — гэта не значыць, што ты такі і ёсць. Гэта толькі яго праекцыя. І яго праблема. Чалавеку трэба ўсвядоміць: я злуюся, бо я адчуваю, што на мяне нападаюць, і я пачынаю аўтаматычна абараняцца. А нашто мне абараняцца, калі я ўпэўнены ў сабе, у сваіх кампетэнцыях, а галоўнае — выразна ўсведамляю, у чым мая канчатковая мэта. 

Варыянт нумар два — калі інтэрв’юер сам таксама тэхнічны спецыяліст. І ён таксама, бывае, ладзіць «спаборніцтва» з кандыдатам. Чаму? У такіх выпадках уключаецца нарцысічная частка яго асобы, адказная за дасягненні — якраз ёй важна быць лепшай-вышэйшай-мацнейшай-разумнейшай і вось гэта ўсё. 

У сілу спецыфікі працы ў тэхнічных спецыялістаў гэтая частка асобы часта павялічаная — ім проста неабходна пастаянна вучыцца, увесь час спаборнічаць як мінімум з сабой. А калі ў поле чалавека з павялічанай нарцысічнай часткай з’яўляецца іншы чалавек, які чыста тэарэтычна можа быць вышэйшым-мацнейшым, а галоўнае разумнейшым — о-о-о, тут уключаецца рэжым «замачы». Ён неўсвядомлены. Гэта абарона. 

Інтэрв’юеру важна прызнаць за сабой гэты патэрн паводзін і пастарацца адмовіцца ад канкурэнцыі: так, я схільны даказваць усім і ўся, што ўвесь такі о-го-го, але я тут не для гэтага. Кампаніі патрэбны новы сябра каманды, а кандыдату — праца, таму мы не будзем спаборнічаць у крутасці. 

Канкурэнцыя важная, яна дазваляе нам расці. Але на сумоўі яшчэ важнейшыя кааперацыя і адкрытасць — толькі так мы можам зразумець, наколькі кандыдат і кампанія падыходзяць адно аднаму.

Каждый пятый читатель dev ходит на собесы даже когда работа не нужна
Каждый пятый читатель dev ходит на собесы, даже когда работа не нужна
По теме
Каждый пятый читатель dev ходит на собесы, даже когда работа не нужна
Компании врут клиентам разрабы — компаниям. Разбираем феномен обмана на собесах
Компании врут клиентам, разрабы — компаниям. Разбираем феномен обмана на собесах
По теме
Компании врут клиентам, разрабы — компаниям. Разбираем феномен обмана на собесах
8 этапов лучше чем 4? Что айтишники и HR думают о собесах длиной в месяц
8 этапов лучше, чем 4? Что айтишники и HR думают о собесах длиной в месяц
По теме
8 этапов лучше, чем 4? Что айтишники и HR думают о собесах длиной в месяц

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
4

Потом уже, читая статьи про V., я понял, насколько же мне повезло, что меня тогда не взяли в ту компанию.

Ой, а что же это за компания такая? ))))

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-3

ВорВАйти

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
5

Почитав истории, увидел в них не особенность ИТ, а банальную особенность общения в белорусской среде. Будь то очередь в магазине или чат белорусов в Польше (из которого я вышел именно по этой причине, как и из многих бел-чатов). Живя в Польше от такого общения отвыкаешь и как-то не тянет к нему возвращаться.

По теме - да, был и у меня случай когда цеплялся "интервьюер" именно к тому, что я не так хорошо знал (распиши мне подробно роль и принцип работы Babel), интервью просто оборвал и сказал "извините всего хорошего". Вроде сам-солюшн была контора. Было общение с какой-то польской ХР, настолько хамски себя вела, что я просто сказал что я прекращаю интервью. На что она там что-то пыталась ещё сопротивляться что "я им не подхожу", но я просто сказал "нет это именно вы не подходите мне" и отключился. Вообще, не обладаю таким терпением как некоторые тут описанные истории, гораздо бы раньше закончил их, например история с "читающей по бумажке ХР и неправильно названной функцией".

4

20 лет в отрасли, а что такое Babel ? попробовал сайт открыть - нет такого порносайта.

chubaka
chubaka null в undefined
3

Костыль, уже можно не учить)

0

Не меньше в поляки хамят и негативят. Важен конкретно ваш круг общения. Возможно вам не повезло с ним...

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
14

Самая запоминающаяся история была в какой-то гос компании, не ИТ, которая делала какое-то оборудование для нефтедобычи. 3 борова в костюмах на интервью, и когда я сказал что моя ожидаемая зп 1000$ - то они как по команде все побагровели и такие "чтооооо?? чтооооо вы тут тогда делаете молодой человееееек!!??"
Был 2012 год наверное. Вот же забавно было, встал и ушёл, что ещё оставалось. Кстати, по мере угасания ИТ в Беларуси - с таким вот отношением и "вариантами вакансий" оставшиеся товарищи будут сталкиваться всё чаще. Готовьтесь.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 лютага 2023, 12:15

15

"сейчас она работает как психолог, гештальт-терапевт"

сколько же бесполезных людей в IT

0

и на чем основано это утверждение?

17

А у меня как-то был такой диалог с ХР после успешного тех. интервью:
ХР: почему вы хотите именно такую ЗП?
Я: потому что это чуть выше моей текущей.
ХР: вы же понимаете что мы потребуем справку о доходах с прошлого места работы?
Я: простите? я думаю... это не понадобится, так как я уже не собираюсь у вас работать..

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 лютага 2023, 13:39

2

Компания 1 - еще до собеса задали вопрос "Ваши аппетиты соответствуют тем, что в резюме?"
Компания 2 - прямым текстом сравнили с бабой, которая выйдет замуж за первого встречного
Компания 3 - прошел все собесы и получил "вы нам не подходите" после того, как сказал, что хочу получать белую зарплату.
Компания 4 - прошел все собесы и получил "вы нам не подходите" после того, как отказался от релокации (хотя об этом было известно заранее).

При этом почти все компании из списка достаточно известные.

0

А что не так с компанией 1? Если по деньгам не подходите, то к чему дальнейшие разговоры.

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
6

Помню самое короткое собеседование в своей жизни. Парень зашёл в офис, поздоровался, после чего состоялся примерно такой диалог: - Я вижу я вам не подхожу, до свидания. - Погодите, почему вы так решили? - Вы не сможете удовлетворить моих пожеланий по ЗП. - Но вы их ещё даже не озвучили, давайте поговорим, вы же уже пришли. - Нет, спасибо, до свидания.

Видимо его смутил офис, тогда мы только начинали и это было всего пара комнат снятые в здании какого-то гос учреждения. А вот зарплаты мы платили нормальные, нужно же было конкурировать со всякими ипамами, итрами и др. офисами. Но парень этого так и не узнал.

10

ЕПАМ так-то недоплачивает. Итра тем более. Нашли с кем конкурировать. Или это 10 лет назад было?

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
0

Где-то так и было, во времена ванильной айтишечки.

3

самые класные собесы после которого хочется работать с командой - когда на интервью, на словах решаем прикладные задачи, причем на разных уровнях.

Тезисно:
1 кандидату всегда даю кредит доверия "я верю что ты знаешь мелочевку, а что не помнишь, то вспомнишь, расскажи о том от чего тебя сильно прёт, каким родом деятельности тебе нравится заниматься"

2 15 минутный скрининг с одним-двумя вопросами "как это выглядит", что бы понять уровень владения инструментами "играю с конструктором давно", "умею играть, но полета фантазии нет", "пробовал складывать блоки"

3 решаем на словах несколько задач в духе "как сделать эту операцию быстрой", "что то подтормаживает нужно разобраться", "что то подтормаживает, но не у нас, но мы этим пользуемся, нужно ускорить", "клиент хочет построить такую вот хреновину, нужно оценить риски - задачи, люди, ротация кадров"

По результату общения в 100% случаев у обеих сторон есть понимание кто сидит друг напротив друга и сработаются ли они вместе.

ПС: классынх кандидатов часто ХРы отфутболивают

ПС2: если инженер умеет оценивать риски - с большой вероятностью он может выполнять самоценку своей эффективности и эффективности люедй с которыми работат, а это значит что он умеет дергать рычаги неформального управления командой, и это скорее всего будет значить что инженерная команда в которой он работает будет заниматься самоконтролем, дабы работать быстро и слажено, высвобождая личное время для личных активностей или подработок на других проектах, что приводит и к кратному увеличению заработка людей, и к ускоренному росту экспертизы.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 лютага 2023, 14:54

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
11

Если человек позволяет над собой издеваться, то всегда найдется множество желающих реализовать эту возможность.

Собеседование можно прервать в любой момент.

2

"По нашей просьбе Виктория объяснила, почему технические собеседования порой превращаются в «соревнование» с кандидатом, которое интервьюер стремится выиграть любой ценой"

Все очень просто! Два противоположных крайних состояния:

1 на тебе хотят ехать
2 команда ищет партнера

Неудачные или негативные собесы в основном когда модель компании находится ближе к "мы на тебе ехать хотим", а не "пират, давай к нам на корабль, мы делим добычу"

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

внутреннюю реализацию нативных Promise и async/await — вот непросвещённые, не то, что я. Ни одного вопроса по React или на проверку моих лид-навыков.

Ну да, странно, не знаешь базы - а в лиды не берут

-1

не лидское это дело - ковыряться в реализации promise async/await :)

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье
0

"Ëсць такi жарт: кожны дата-саентыст, якi сабе паважае, меў за свае жыццё субес з Іванам Краўчанкам" - помню помню это так сказать, существо . Оно харахорится, пока шлюпочка не выкинет его самого на мороз. От тогда посмотрим, какой он "вумный"

3

Помню и я был на его интервью. Паттерн у него был такой:
"- Вы знакомы с Х?"
"- Да"
"[СУПЕРМЕГАСЛОЖНЫЙ ВОПРОС ПО Х ЧТОБЫ НАВЕРНЯКА ПРИБИТЬ]",
например:
"- Вы знакомы с SQL?"
"- Да"
"- [Задача, требующая применения оконных функций SQL]"
и так далее

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 лютага 2023, 17:20

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
2

Для оценки технических навыков не требуется личное собеседование c техническими специалистами. Все требования к техническим знаниям и навыкам хорошо проверяются автоматически. Люди же проходят MOOC курсы по техническим дисциплинам, сдают тесты, получают сертификаты. В интернете полным полно систем оценки знаний. Тем более сложно понять интервьюеров, которые днями ходят на собеседования и задают одни и те же вопросы: неужели не возникает желания автоматизировать процесс. Значит цель собеседований совсем в другом.

1

Цель собеседования найти человека, который сможет делать работу в коллективе за приемлемые деньги. И не будет особых проблем в этом процессе. А все остальное от лукавого.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
1

автоматизация процесса позволяет экономить и время и деньги, документировать результаты, беспристрастно оценивать, обновлять списки вопросов в ответ на изменяющиеся потребности.

Anonymous
Anonymous java developer в .
0

Ох, помню эти листочки в компании V. Листочки Карл! Причём вопросы там типа математичиские больше, посчитать, решить. Но от этого была кстати опция отказаться - просто говоришь, что не будешь тратить на это время и вуаля ) Хотя собес там тоже такой себе.

4

На старте карьеры вполне нормально относился к техническим вопросам на собеседовании, понимал, что когда у человека нет опыта в решении прикладных задач это значимый критерий для оценки его потенциала.

Позже все удачные сотрудничества начинались с доверительного интервью в стиле "а как бы вы решали эту задачу", причем без кода. На счёт написания кода я сразу ставил в известность, что делать этого не буду (я считал и считаю, что Гугл поможет написать код, если знаешь что тебе нужно). Если собеседования становились не комфортными, то оно сразу заканчивались.

Я знал и знаю, что всегда есть галера, где тебя пристегнут к веслу не удавкой, а мягким кожаным ошейником. :) Ищите свою галеру да обрящете...

-2

Задачи с "кодом" могут быть разными: можно попросить проревьювить кусочек готового, можно дать написать кусок и тп. Смысл в этом: понять как вы кодируете, можно ли потом ваш код сопровождать вашими же коллегами, как вы структурируете логику и тд. Я насмотрелся на "синьоров-помидоров" после просмотра кода которых хочется помыть руки. Ну и простите, что вы за программист, если банальный синтаксис и алгоритмику не знаете? Вот что касается тестовых на неделю - тут соглашусь, перебор.

0

В моей практике непосредственно кодирование занимает хорошо если четверть рабочего времени. Большая часть - это всевозможные митинги с уяснение задач, планированием и т.д. Код написать легко, если знаешь что писать. Спрашивать код на собеседовании у человека с 3+ годами стажа - это трата времени. Просто кодер никому не нужен, нужны люди, которые способны понимать бизнес задачи, разбираться в архитектуре возможных решений (минимум на своем уровне, идеально на уровне всего решения). Лучше взять человека, способного решать задачи и обучить его нотации кода, которая принята на проекте, нежели взять крутого кодера, который кроме алгоритмов строго по ТЗ ничего писать не может. ИМХО. Но опять же, это зависит от задачи. В общем случае ИМХО значимость кода на собеседовании переоценена.

-1

мне кажется вы никогда не работали в серьезном международном enterprise. уровень рассуждений (уж простите), как у сотрудника конторы, кормящейся либо за госпроекты, либо за кучу проектиков с апворкс и подобных бирж. ваши "люди, понимающие бизнес-процессы", не могут локальную переменную назвать понятно, пихают 100500 аргументов в метод, пишут абсолютно не тестируемый код. да, собесы сейчас удаленно проходить научились, это факт. потом диву даешься, что и как человек с "3+ годами опыта" пишет. а знаете почему? а вот ровно по той же причине: не требуют. зато все в митингах, плэнингах, рисуют квадратики и надувают щеки...

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
0

в серьезных международных ентерпрайз запускают, к примеру, findbugs, checkstyle, pmd, JaCoCo на feature-бранчах на билд-машинах, все синтегрировано с Jira, так что Task/Bug/Feature в code review на Crucible не переведешь, если билды падают. Берегите нервы, не экономьте на devops'ах.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
0

чтобы разработчикам было еще веселее и интереснее, можно приделать какой-нибудь SAST типа Veracode и/или SCA как blackduck. И пусть разработчики набираются ума-разума в автоматическом режиме от build-pipeline

0

у нас с этим все в порядке ) вопрос был совсем в другом.

0

Такие задания лучше просто высылать на почту до собеседования, чтобы дать человеку решить задачу в комфортной для него обстановке и привычными инструментами. Только так вы сможете понять на что на самом деле человек способен.

Писать код прямо на собеседовании вы не получите скольнибудь качественного ответа за исключением только одного случая. Человек на днях точно так-же как и вы выгуглил это решение именно этой задачи и у него фотографическая память. Т.е. вероятность 0

8

Совет для новых орлят. Если собеседующий ведет себя некорректно - вставайте и уходите. Сразу. Если хочется ответить на это некорректное поведение - не сдерживайте себя, отвечайте. Если эта некорректность несущественная, или просто вам отчего-то некомфортно - говорите, не молчите, и тоже сразу. Если перед вами адекватный человек - он все поймет и поправит.
Понимаю, не хочется терять возможность, но оно того не стоит, поверьте:). Если вы, как специалист чего-то стоите - вы найдете работу. А компания, которая ставит интервьюером неадеквата, как минимум, имеет большие проблемы в управлении. И эти проблемы станут и вашей головной болью. Вообщем не стесняйтесь, и берегите нервы.

kerbiros
kerbiros Lead DevOps в EPAM
0

Хорошо если так можно сделать, но вот собеседования на внешние проекты если ты уже в конторе трудишься, отдельный вид самурайского боя, где происходят баталии ( собеседования) со внутренними сотрудниками (специалистами), а потом еще "битва" с заказчиком, который порой сам не осознает кто ему нужен.
Вообщем ЕПАМ в этом плане умеет удивлять ...
Если же говорить о внешнем рынке (международном), то индусам тут нет равных, однако в реалных проектах, зачастую, ребята очень часто "валятся"...
Так что я всегда за комплексный подход при собеседовании кандидата, технические вопросы которые выявляют общее понимание принципа того или иного процесса, и адаптивный социальный диалог, дающий понять адекватность кандидата в жизни...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 лютага 2023, 04:05