З Беларусі сыходзяць апошнія вядомыя прадуктавікі — яшчэ 2 кампаніі

ІТ-кампаніі Gurtam і Akveo закрываюць беларускія юрыдычныя асобы. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

29 каментарыяў

Рашэнне пра ліквідацыю прынялі ўласнікі кампаній. Gurtam афіцыйна ліквідуе кампанію ў Беларусі ад 28 лютага, Akveo — ад 9 студзеня. 

Паводле інфармацыі dev.by, яшчэ пры канцы мінулага года супрацоўнікам Akveo прапанавалі альбо рэлакавацца, альбо звольніцца

Gurtam

Беларуская ІТ-кампанія Gurtam заснаваная ў 2002 годзе. Заснавальнікі — Аляксей і Уладзімір Шчурко.

Кампанія стварыла платформу для спадарожнікавага маніторынгу і інтэрнэту рэчаў Wialon, а таксама платформу flespi для паскоранай распрацоўкі геалакацыйных рашэнняў. Да Wialon падключана больш за 3,5 мільёнаў машын і іншых аб’ектаў у 150+ краінах свету. Софт выкарыстоўваюць сотні тысяч кампаній па ўсім свеце: ад сэрвісаў па дастаўцы піцы і таксапаркаў да нафтавых карпарацый і дзяржаўных службаў.

Офісы кампаніі адкрытыя ў 5 краінах: Літва, Грузія, ААЭ, Аргенціна, ЗША. У Gurtam працуе каля 300 спецыялістаў. Раней асноўная каманда працавала ў Беларусі (200+ чалавек). Цяпер асноўная частка каманды працуе ў Літве, дзе знаходзіцца галаўны офіс кампаніі. Штат літоўскага офіса вырас за мінулы і гэты год у 4 разы — ад 40 да 170 чалавек.

У ліпені 2020 года ў Мінску сілавікі затрымалі дырэктара Wialon (платформы для спадарожнікавага маніторынгу і інтэрнэту рэчаў Gurtam) Аляксандра Куўшынава. Ён апынуўся ў адным аўтазаку са сваім братам Віктарам Куўшынавым — менеджарам па прадукце PandaDoc. Іх судзілі і прысудзілі да 10 і 11 сутак арышту (нібыта за парушэнне парадку). Пазней Віктар апынуўся ў СІЗА па справе PandaDoc, а Аляксандр з’ехаў з Беларусі спачатку ў Турцыю, потым ва Украіну, а пазней у Літву.

У лютым 2022 года пасля пачатку вайны ва Украіне Gurtam дала ўкраінскім кампаніям бясплатны доступ да воблачных сэрвісаў на 6+ месяцаў. У сакавіку кампанія прыпыніла продажы сваіх прадуктаў у Расіі, а ў снежні ліквідавала расійскую юрыдычную асобу.

Публікуйце вакансіі, атрымлівайце водгукі, закрывайце пазіцыі. Jobs.dev.by — эфектыўны інструмент для хайрынгу

Akveo

Кампанія ўтвораная ў 2015 годзе. Заснавальнікі — Канстанцін Даноўскі, Уладзімір Лугаўскі. Пачыналі сваю кар’еру як распрацоўшчыкі ў буйной аўтсорсінгавай кампаніі.

Akveo займаецца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў для вэб і мабільных рашэнняў (ngx-admin, Kitten Tricks і іншыя). Прадукты выкарыстоўваюцца ў аўтамабільнай, турыстычнай, банкаўскай, медыцынскай, тэлекамунікацыйнай і адукацыйнай галінах.

Офісы кампаніі адкрытыя ў Дэнверы і Вільні. Увосень мінулага года Akveo зарэгістравала юрыдычную асобу ў Варшаве.

У кампаніі працуе каля 100 спецыялістаў. Асноўная каманда раней працавала ў Мінску, цяпер — у Літве і Польшчы. У прыватнасці, за мінулы і гэты год штат літоўскага офіса вырас ад 3 да 26 чалавек. У Польшчы, мяркуючы з інфармацыі з профіляў супрацоўнікаў у лінкедзіне, працуе каля 60 чалавек.

Хто ліквідуецца цяпер

Знайшлі яшчэ некалькі ІТ-кампаній, якія сышлі ў ліквідацыю сёлета.

«ПЦІ Салюшнс»

Кампанія была створаная ў кастрычніку 2020 года. Займалася распрацоўкай софту. Заснавальнік кампаніі — экс-дырэктар мінскай PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч. На пачатку верасня 2020 года яго разам з трыма іншымі супрацоўнікамі кампаніі затрымалі па справе PandaDoc. Пасля выхаду з СІЗА ён зарэгістраваў новую кампанію. Юрыдычны адрас «ПЦІ Салюшнс» супаў з юрыдычным адрасам PandaDoc (была ліквідаваная ў 2021). Таксама кампанія трапіла ў лік рэзідэнтаў ПВТ. 

Пра «ПЦІ Салюшнс» няма ніякай інфармацыі (штат, праекты, планы) за выключэннем сферы дзейнасці. 

«Фрэшлі Дата»

Кампанія створаная ў студзені 2019 года, была вылучаным цэнтрам распрацоўкі софту амерыканскай кампаніі Freshly. Распрацоўвала софт для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў у сферы электроннага гандлю з выкарыстаннем воблачных тэхналогій і штучнага інтэлекту. Ад кастрычніка 2019 года — рэзідэнт ПВТ. 

«Інэвэйт Юрап»

Кампанія была створана ў 2019 годзе як цэнтр распрацоўкі міжнароднай групы кампаній ENAVATE. Займалася стварэннем сістэм і воблачных сэрвісаў для спрашчэння і аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. У штаце ENAVATE каля 250 супрацоўнікаў, у Беларусі працавала каля 20 чалавек. Ад снежня 2019 года — рэзідэнт ПВТ. 

Хто ўжо сышоў

Летась здарыўся масавы сыход з Беларусі ІТ-кампаній, у тым ліку прадуктовых. Сёлета спіс працягвае папаўняцца. На дадзены момант у ім такія вядомыя кампаніі з беларускімі каранямі, як Wargaming, OneSoil, Flo, Targetprocess, Fibery, Vochi, Wannaby, Playgendary, Verv.

Хто застаўся

З вядомых прадуктовых кампаній з беларускімі каранямі ў краіне працягваюць працаваць, у прыватнасці, SayGames, Belka Games, Gismart, Easybrain, Vizor Games, Melsoft. Сярод замежных кампаній захавалі свае офісы ў Беларусі Playtika, Mapbox, Rakuten Viber, SK Hynix.


Вы выдаткавалі на гэты матэрыял дзве хвіліны. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. 

У Беларусі Patreon заблакаваны. Мы будзем дадаваць іншыя спосабы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Как выбрать VPN? Сравниваем наглядно лучшие предложения (март, 2023)
По теме
Как выбрать VPN? Сравниваем наглядно лучшие предложения (март, 2023)
Как сэкономить 300% на курсах Google. Разбираемся в подписке Coursera Plus
По теме
Как сэкономить 300% на курсах Google. Разбираемся в подписке Coursera Plus
Вядомы распрацоўшчык фітнэс-праграм закрывае кампанію ў Беларусі
Па тэме
Вядомы распрацоўшчык фітнэс-праграм закрывае кампанію ў Беларусі
Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак
Па тэме
Якія вядомыя прадуктавікі сышлі, хто застаўся і як гэта мяняе рынак
Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary
Па тэме
Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary
EPAM ліквідуе яшчэ адную кампанію ў Расіі
Па тэме
EPAM ліквідуе яшчэ адную кампанію ў Расіі
Яшчэ 20+ кампаній, якія выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс
Па тэме
Яшчэ 20+ кампаній, якія выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс

Читать на dev.by