Джабборд Indeed скарачае 1000 чалавек
Папулярны амерыканскі кар’ерны сайт Indeed звальняе 1 тысячу супрацоўнікаў — 8% свайго штату. Пра гэта ўчора абвясціў гендырэктар кампаніі Крыс Хаямс.
Хаямс узяў на сябе адказнасць за тое, як Indeed апынуўся ў цяперашнім становішчы. Ён дадаў, што кампанія пакуль не можа расці, паколькі летась найманне запаволілася ва ўсім свеце, а ў яе самой продажы падалі на працягу некалькіх кварталаў.
Летась Indeed правёў яшчэ больш маштабны раўнд звальненняў. Тады без працы засталося 2200 чалавек. На той момант яны складалі прыкладна 15% штату кампаніі.
Новыя скарачэнні закліканыя спрасціць структуру арганізацыі. Адной з першых ліквідаваць лішнія слаі ў іерархіі летась пачала Meta.
«Мы працуем над спрашчэннем кожнага аспекту бізнэсу, але без значных змен мы не зможам дасягнуць мэты», — адзначыў Хаямс. Ён дадаў, што эйчары, юрыдычны аддзел і каманды забеспячэння разнастайнасці сочаць за тым, каб у ходзе звальненняў не ўшчамляліся сацыяльныя меншасці.
Читать на dev.by