Salesforce услед за Meta скарачае праслойку менеджараў
Salesforce на капыл Meta вырашыла ўсур’ёз заняцца выраўноўваннем карпаратыўнай іерархіі і прарэдзіць шэрагі менеджараў дзеля павышэння агульнай прадукцыйнасці, піша Insider.

Працэдура пачалася ў панядзелак. Паводле паведамлення крыніц выдання, многіх менеджараў просяць пераключыцца на выкананне канкрэтнай працы і адмовіцца ад падначаленых. Так кампанія імкнецца паменшыць колькасць узроўняў кіравання, пачынаючы ад самых верхніх.
Апошнімі месяцамі інвестары патрабуюць ад Salesforce стаць эфектыўнейшай і палепшыць фінансавыя паказчыкі — у тым ліку шляхам абмежавання наймання, зніжэння выдаткаў на маркетынг, нерухомасць ды іншых.
У студзені Salesforce абвясціла пра звальненне 10% супрацоўнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.