ШІ піша 90% кода, сеньёраў не хапае, а джуніёраў амаль не наймаюць — парадокс адной ІТ-кампаніі
Кіраўніцтва кампаніі разлічвала, што дзякуючы ШІ ёй больш не давядзецца наймаць распрацоўшчыкаў. Аднак адбылося адваротнае: дасведчаных інжынераў катастрафічна не хапае, а пачаткоўцаў практычна не бяруць на працу.
Кіраўніцтва кампаніі разлічвала, што дзякуючы ШІ ёй больш не давядзецца наймаць распрацоўшчыкаў. Аднак адбылося адваротнае: дасведчаных інжынераў катастрафічна не хапае, а пачаткоўцаў практычна не бяруць на працу.
Як паведаміў Business Insider прэзідэнт CIQ Б’ёрн Хоўланд, сёння ШІ генеруе больш за 90% кода кампаніі. CIQ спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні для складаных вылічальных сістэм, а сярод яе кліентаў — буйныя карпарацыі і дзяржаўныя арганізацыі.
«Два-тры гады таму я думаў, што нам, магчыма, больш ніколі не давядзецца наймаць інжынераў. Але атрымалася роўна наадварот. Цяпер мы не можам наняць столькі інжынераў, колькі нам трэба», — прызнаўся Хоўланд.
Аднак кампаніі патрэбны перш за ўсё дасведчаныя распрацоўшчыкі. Пводле кіраўніка, CIQ практычна не наймае джунаў. Ён не змог прыгадаць ніводнага прынятага на працу спецыяліста з вопытам менш за 5–10 гадоў.
Прычына ў тым, што ШІ здольны генераваць вялікія аб’ёмы кода, але хтось мусіць правяраць, ці правільна ён працуе. Для гэтага трэба інжынеры, якія глыбока разумеюць будову праграмных сістэм і могуць ацэньваць вынікі працы нейрасетак.
Заснавальнік CIQ Грэгары Куртцэр прывёў прыклад магчымасцяў ШІ: з яго дапамогай ён усяго за 11 дзён стварыў Ginux — эксперыментальнае ядро аперацыйнай сістэмы, сумяшчальнае з Linux. Распрацоўка вялася пад кіраўніцтвам чалавека, які вызначаў архітэктуру і правяраў вынікі працы ШІ-агента. Пры гэтым праект застаецца даследчым прататыпам, не прызначаным для прамысловага выкарыстання.
Куртцэр лічыць, што дасведчаныя інжынеры дзякуючы ШІ могуць шматкроць павысіць прадукцыйнасць. Пры гэтым распрацоўшчыкі, якія адмаўляюцца выкарыстоўваць нейрасеткі, бо аддаюць перавагу пісаць код самастойна, рызыкуюць адстаць ад калег.
Узнікае праблема з падрыхтоўкай будучых спецыялістаў: калі кампаніі перастаюць наймаць джунаў, тым становіцца значна складаней набыць вопыт, неабходны для пераходу на больш высокія пазіцыі. Хоўланд раіць пачаткоўцам самастойна ствараць праграмныя праекты і глыбей вывучаць будову камп’ютарных сістэм.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.