eBay забараніла продажы касцюмаў Джэфры Дамера — праз папулярнасць серыяла Netflix пра маньяка

Пляцоўка забараніла продажы касцюмаў, звязаных з вобразам серыйнага забойцы Джэфры Дамера.

Пакінуць каментарый

Кампанія пачала блакаваць такія аб’явы на тле рэзкага росту іх колькасці. На гэта паўплываў выхад серыяла «Монстр: Гісторыя Джэфры Дамера» на Netflix. Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што прадаўцам забаронена размяшчаць тавары, якія «прапагандуюць або ўсхваляюць гвалт» або яксьці звязаныя з людзьмі, якія атрымалі вядомасць за злачынствы пераз апошнія 100 гадоў. Хоць аб’явы актыўна выдаляюцца, іх яшчэ даволі шмат на пляцоўцы.

Прэм’ера серыяла «Монстр: Гісторыя Джэфры Дамера» адбылася на Netflix 21 верасня. У сярэдзіне кастрычніка шоу набрала больш за 700 мільёнаў гадзін праглядаў, паводле папулярнасці серыял знаходзіцца на другім месцы пасля чацвёртага сезону «Дзіўнейшых рэчаў». Джэфры Дамер — амерыканскі серыйны забойца, які забіў 17 чалавек у перыяд ад 1978 да 1991 года.

Netflix распрацоўвае 55 новых гульняў, каб спыніць адток карыстальнікаў
Па тэме
Netflix распрацоўвае 55 новых гульняў, каб спыніць адток карыстальнікаў
Навукоўцы прапусцілі святыя тэксты праз нейрасетку і стварылі «Буда-бота»
Па тэме
Навукоўцы прапусцілі святыя тэксты праз нейрасетку і стварылі «Буда-бота»
Netflix упершыню павялічыў колькасць падпісчыкаў сёлета
Па тэме
Netflix упершыню павялічыў колькасць падпісчыкаў сёлета

Читать на dev.by