Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Экс-топ Google і Microsoft распавяла, як аварыя перавярнула яе падыход да кіравання людзьмі

54-гадовая Нісім Рашэт, акаўнт-дырэктар Databricks і былы топ-менеджар у Google і Microsoft, распавяла, як асабістая трагедыя змяніла яе кар’еру і стыль кіравання.

1 каментарый

У 2018 годзе Нісім трапіла ў аўтакатастрофу і атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Пасля аднаўлення страціла здольнасць працаваць у рэжыме пастаяннай шматзадачнасці, але лічыць, што гэта зрабіла яе больш эфектыўным лідарам. «Я стала больш уразлівай, навучылася дзяліцца сваёй гісторыяй і па-новаму супрацоўнічаць з людзьмі — гэта дало фундамент для вырашэння больш складаных задач», — сказала Рашэт.

Па словах аошэт, вяртанне да працы праз некалькі месяцаў пасля аварыі аказалася заўчасным, аднак з цягам часу яна перабудавала падыход: замест дзясяткаў дробных задач засяроджваецца на некалькіх буйных. У Google яна ўвяла «user guide» пра сябе — памятку для калег з апісаннем зменаў у стылі працы «да і пасля». Сярод ключавых пунктаў — адмова ад тэлефонных званкоў і галасавой пошты, адсутнасць шматзадачнасці, пазбяганне вялікіх канферэнцый і позніх нетворкінгаў.

Гэтыя змены паўплывалі на яе кіраванне сустрэчамі. Калі раней яна заклікала ўдзельнікаў «укліньвацца з пытаннямі», то цяпер прадстаўляе некалькі каналаў удзелу — ад паведамленняў падчас сустрэчы да наступных нататак. «У пачатку я тлумачу, што больш не камунікую і не працую як раней. Гэта дапамагае іншым расказваць пра свае асаблівасці, каб мы падабралі найлепшы фармат узаемадзеяння», — адзначыла яна.

Рашэт кажа, што важна прызнаць уласныя абмежаванні і расказваць пра гэта камандзе і кліентам. На некаторых унутраных сустрэчах у Google гучная музыка для «разагрэву» аўдыторыі выклікала ў яе дыскамфорт — яна стала падключацца на некалькі хвілін пазней, загадзя папярэджваючы арганізатараў.

У 2025 годзе Рашэт перайшла ў Databricks на пазіцыю акаўнт-дырэктара і ўпэўнена, што лепшае веданне сваіх межаў дапамагае паспяховей уваходзіць у новыя ролі. «Даводзіцца наўмысна выбудоўваць камунікацыю і быць дабрэйшай да сябе. Прыкідвацца, што можаш тое, чаго не можаш, — дрэнна для ўсіх. Уразлівасць — вялікая частка добрага лідарства», — падсумавала яна.

Кандыдаты навучыліся падманваць ШІ-рэкрутараў — і атрымліваюць оферы
Кандыдаты навучыліся падманваць ШІ-рэкрутараў — і атрымліваюць оферы
Па тэме
Кандыдаты навучыліся падманваць ШІ-рэкрутараў — і атрымліваюць оферы
16-гадовы брытанец кінуў школу сабраў $1 млн на стартап і раіць не баяцца быць апантаным
16-гадовы брытанец кінуў школу, сабраў $1 млн на стартап і раіць не баяцца быць апантаным
Па тэме
16-гадовы брытанец кінуў школу, сабраў $1 млн на стартап і раіць не баяцца быць апантаным
ШІ змяняе ІТ-рынак: каго скарачаюць і каго не хапае ў 2025 годзе
ШІ змяняе ІТ-рынак: каго скарачаюць і каго не хапае ў 2025 годзе
Па тэме
ШІ змяняе ІТ-рынак: каго скарачаюць і каго не хапае ў 2025 годзе
Чытайце таксама
Nvidia: Google добрая, але мы на пакаленне наперадзе
Nvidia: Google добрая, але мы на пакаленне наперадзе
Nvidia: Google добрая, але мы на пакаленне наперадзе
Google рыхтуе новую аперацыйную сістэму з акцэнтам на штучны інтэлект
Google рыхтуе новую аперацыйную сістэму з акцэнтам на штучны інтэлект
Google рыхтуе новую аперацыйную сістэму з акцэнтам на штучны інтэлект
Microsoft прызнала, што амаль усе асноўныя кампаненты Windows 11 зламаныя
Microsoft прызнала, што амаль усе асноўныя кампаненты Windows 11 зламаныя
Microsoft прызнала, што амаль усе асноўныя кампаненты Windows 11 зламаныя
1 каментарый
Google абнавіла Nano Banana: генератар цяпер стварае постары і інфаграфіку
Google абнавіла Nano Banana: генератар цяпер стварае постары і інфаграфіку
Google абнавіла Nano Banana: генератар цяпер стварае постары і інфаграфіку

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Всё верно, но имея такие рабочие принципы изначально, на работу гугл бы не взяли.