Эксперт па АІ заклікаў бамбіць дата-цэнтры, дзе навучаюць АІ

Спецыяліст у сферы штучнага інтэлекту Еліэзер Юдкоўскі апублікаваў калонку ў часопісе Time, у якой заклікаў цалкам згарнуць распрацоўку тэхналогіі.

11 каментарыяў

Даследчык ужо больш за 20 гадоў працуе над «агульным штучным інтэлектам» і спрабуе перасцерагчы свет ад «АІ-апакаліпсісу». Свой артыкул ён напісаў у адказ на адкрыты ліст, да якога далучыліся больш за тысячу людзей, у тым ліку Ілан Маск і Стыў Возняк. Аўтары запатрабавалі на 6 месяцаў прыпыніць распрацоўку АІ-сістэм, магутнейшых за GPT-4 ад OpenAI.

Юдкоўскі лічыць, што гэтага недастаткова і трэба цалкам спыніць распрацоўку такіх тэхналогій. Падпісвацца пад лістом ён адмовіўся таму, што аўтары недаацэньваюць «сур’ёзнасць сітуацыі» і патрабуюць «занадта мала для яе развязання».

Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Па тэме
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4

«Многія даследчыкі, занураныя ў гэтыя праблемы, уключаючы мяне, лічаць найбольш верагодным вынікам стварэння АІ са звышчалавечым розумам ва ўмовах, хоць што аддалена нагадваюць сённяшнія, тое, што літаральна ўсе на Зямлі загінуць», — вангуе Юдкоўскі. Ён дадаў, што АІ «абыякавыя да нас і разумнага жыцця ў цэлым», і людзі яшчэ вельмі далёкія ад таго, каб надзяліць тэхналогію зваротнай якасцю.

Даследчык прапанаваў накласці «бестэрміновую і агульнасусветную» забарону на распрацоўку АІ — без выключэння для ўладаў і вайскоўцаў.

«Калі выведка данясе, што нейкая краіна, якая не ўдзельнічае ў дамове, будуе кластар GPU, то варта менш баяцца ўзброенага канфлікту паміж дзяржавамі, ніж парушэння мараторыя. Варта быць гатовымі знішчыць непажаданы дата-цэнтр шляхам паветранай атакі», — кажа Юдкоўскі.

Зрэшты, сам кіраўнік OpenAI Сэм Альтман лічыць, што Юдкоўскі «зрабіў больш для паскарэння АШІ, чым хто б там ні было», і заслугоўвае «Нобелеўскай прэміі міру». Альтман таксама прызнае рызыкі і страхі вакол тэхналогіі, але адзначае, што OpenAI імкнецца «мінімізаваць зло і максімізаваць карысць» ад яе.

Кіраўнік OpenAI кажа, што распрацоўшчыкі самі баяцца ChatGPT і што яна многіх пазбавіць працы
Па тэме
Кіраўнік OpenAI кажа, што распрацоўшчыкі самі баяцца ChatGPT і што яна многіх пазбавіць працы

Читать на dev.by